Tribuna/Футбол/Блогі/«Сталіца» за крок ад трэцяга запар золата ў ЧБ – дапамог фантастычна недарэчны гол
Відэа

«Сталіца» за крок ад трэцяга запар золата ў ЧБ – дапамог фантастычна недарэчны гол

Трэба ж так было патрапіць у свайго!

10 чэрвеня, 13:14
«Сталіца» за крок ад трэцяга запар золата ў ЧБ – дапамог фантастычна недарэчны гол

9 чэрвеня ў сталічным Палацы спорту «Уручча» прайшоў другі матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па футзале, у якім «Сталіца» абгуляла гомельскі ВРЗ (2:1).

Усё самае цікавае адбылося ў другім тайме. Лік у матчы адкрылі госці – Арцём Лось рэалізаваў 10-метровы ўдар. Праз хвіліну «Сталіца» здолела адгуляцца – на гэты раз са стандарту забіў Алег Гарбенка.

Развязка наступіла за хвіліну да фінальнай сірэны. Падчас атакі «Сталіцы» мяч апынуўся ў гульца ВРЗ Аляксандра Мятлушкі, які паспрабаваў яго вынесці, але нечакана лупануў у бок аднаклубніка Дзмітрыя Шыманоўскага, які сядзеў на паркеце ля варот. Рыкашэтам мяч адляцеў да Максіма Осіпава, які пяткай падправіў яго ў вароты. Ух, як жа радаваліся трэнеры «Сталіцы»!

Пасля гэтай перамогі мінчукі вядуць у серыі 2-0. Трэцяя гульня пройдзе 13 чэрвеня ў Гомелі. У выпадку поспеху «Сталіца» возьме трэцяе золата ЧБ запар і шостае ў гісторыі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты