Tribuna/Футбол/Блогі/Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат

Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат

Знаёмімся з адным з фаварытаў турніру.

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат

Tribuna.com пачынае публікацыю серыі матэрыялаў Guardian Experts' Network Euro 2024. Журналісты з 24 краін Еўропы напісалі галоўнае пра свае нацыянальныя зборныя, каб бліжэй нас з імі пазнаёміць. Усе тэксты ў Беларусі будуць выходзіць толькі на нашым сайце, таму чакайце шмат цікавых матэрыялаў.

Пачнем з Іспаніі!

Напісаны Давідам Альварэсам і Хуанам І. Ірыгаенам для El País.

Перспектывы

Іспанія прыязджае на Еўра ў Германію са значна лепшымі перспектывамі, чым можна было ўявіць 18 месяцаў таму, калі яна прайграла Марока ў серыі пенальці ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету і змяніла Луіса Энрыке на Луіса дэ ла Фуэнтэ. Зборная паказала жахлівы недахоп уяўлення ў Катары і, замест таго, каб прызначыць іншага трэнера з клубнай кар'ерай высокага ўзроўню, Федэрацыя футбола Іспаніі шукала яго знутры і прызначыла трэнера, які правёў большасць кар'еры з моладзевымі камандамі Іспаніі. Аднак гэты эксперымент пачаўся не найлепшым чынам.

Каманда дэ ла Фуэнтэ прайграла другую гульню кваліфікацыі – 0:2 Шатландыі на «Гэмпдэн Парк», праз што трэнер сутыкнуўся з патокам крытыкі. Былі нават чуткі, што ён можа страціць працу. Аднак наступныя матчы Іспаніі прайшлі ў фінальнай частцы Лігі нацый супраць Італіі і Харватыі, дзвюх каманд, з якімі яна сустрэнецца ў сваёй групе ў Германіі.

Італію перамаглі 2:1 дзякуючы позняму голу Хасэлу ў паўфінале, а турнір у цэлым выйгралі ў серыі пенальці з Харватыяй. Поспех даў камандзе і трэнеру платформу, на якой яны маглі будаваць будучыню. Дэ ла Фуэнтэ таксама вучыўся на сваіх памылках – напрыклад, не рабіць восем замен у складзе, як ён тое выдаў перад Шатландыяй. Ён таксама паказаў, што здольны гуляць у больш просталінейны футбол, чым той, які крытыкавалі ў Катары, але без страты кантролю за гульнёй, у асноўным дзякуючы ўплыву Родры ў цэнтры поля. Вінгеры больш уцягнутыя ў гульню, і трэнер не баіцца выкарыстоўваць чыстага нападніка тыпу Хосел.

Іспанія выйграла ўсе наступныя гульні адбору, але страціла надзвычай таленавітага Гаві пасля таго, як ён траўмаваў пярэднюю крыжападобную звязку ў матчы з Грузіяй. Ёсць таксама вялікія пытанні па Пэдры, які мае ўласныя праблемы з траўмамі і не быў у распараджэнні дэ ла Фуэнтэ, тады як першы выбар на пазіцыю «дзявяткі» Альвара Марата меў гульнявыя праблемы гэтай вясной. Аднак, нягледзячы на ​​ўсе гэта, ёсць адчуванне, што Іспанія едзе на Еўра з вельмі добрай асновай і з'яўляецца адным з фаварытаў.

Трэнер

У Луіса дэ ла Фуэнтэ няма доўгага спісу элітных клубаў у сваім рэзюмэ – хоць ён прадстаўляў «Атлетык» і «Севілью» на працягу некалькіх сезонаў як гулец – але давёў, што з'яўляецца ідэальным выбарам падчас турбулентных часоў у федэрацыі. Яны наступілі, таму што Луіс Рубіялес, які наняў трэнера, пайшоў у адстаўку за пацалунак Джэні Эрмаса пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету і сёння ўцягнуты ў некалькі юрыдычных спраў. Падчас аднаго са збораў Іспаніі афіцэры грамадзянскай гвардыі зайшлі ў офіс федэрацыі непадалёк ад поля, дзе трэнаваліся гульцы. Дэ ла Фуэнтэ захаваў спакой і настроіў каманду простай фразай: «Калі вы прыехалі гуляць за зборную, вы павінны быць адданыя ёй».

Ікона

Родры стаў ключавым гульцом у пераходзе ад Луіса Энрыке да дэ ла Фуэнтэ. Першы выкарыстоўваў яго як цэнтральнага абаронцу ў Катары, тады як другі выкарыстоўвае яго як дырыжора ў цэнтры поля, гэтак жа як Пеп Гвардыёла ў «Манчэстэр Сіці». «Ён найлепшы ў Еўропе, – сказаў каталонец пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў-2023 і дадаў, – фантастычны паўабаронца. Яго прызналі MVP перамогі супраць «Інтэра» (ён таксама забіў пераможны гол) у фінале ЛЧ у мінулым годзе і таксама MVP фіналу Лігі нацый супраць Харватыі. Ён стаў адным з лідараў каманды, гульцом, які дыктуе тэмп, з якім каманда гуляе на полі.

Талент

Ламіну Ямалю ўсяго 16 (на Еўра споўніцца 17), але ён ужо становіцца ключавым гульцом гэтай іспанскай каманды. Насамрэч, у гэтым сезоне ён быў рэдкай станоўчай гісторыяй для «Барселоны» Хаві. «Ён здзіўляе кожны дзень», – кажа дэ ла Фуэнтэ. Нягледзячы на ​​той факт, што ён да гэтага часу дастаткова нестабільны гулец, ён працягвае быць абсалютна рашучым нападнікам, які можа лёгка праходзіць праз лініі і мае вельмі добрую статыстыку.

Індывідуаліст

У гэтага складу Іспанія няма гульца з характарам, які б разрываў раздзявальню або шакаваў свет контраверсійным каментаром на прэс-канферэнцыі. Аднак ёсць той, хто, здаецца, заўсёды ў цэнтры ўвагі, нават калі гэтага не хоча. Альвара Марата гуляў за такія магутныя еўрапейскія клубы, як «Рэал», «Ювентус», «Чэлсі» і «Атлетыка», але на працягу кар'еры яго здольнасць забіваць галы падвяргалася сумневу. І ўсё роўна, што ён забіў больш за 200 мячоў на дарослым узроўні. Яго асвіствалі, ён атрымліваў пагрозы жыццю ад уласных фанатаў, але дэ ла Фуэнтэ няўхільны: Марата застаецца яго капітанам.

Касцяк

Унаі Сімон (брамнік), Эмерык Лапорт (абаронца), Радры (паўабаронца) і Альвара Марата (нападаючы). Сімон ужо быў першым нумарам, калі дэ ла Фуэнтэ ўзначаліў каманду, і не падобна, што яго нехта выцесніць. Тое ж тычыцца Лапорта, які захаваў сваё месца лідара абароны, нягледзячы на ​​трансфер з «Манчэстэр Сіці» ў саудаўскі «Аль-Наср». Дэ ла Фуэнтэ вельмі шануе яго досвед. Ніхто не падвяргае сумневу месца Родры, і Марата да гэтага часу мае давер трэнера ў ролі форварда. Што варта помніць пра гэтых гульцоў – яны лідары не толькі на полі, але і ў распранальні.

Верагодны стартавы склад

4-3-3 – Унаі Сімон – Карвахаль, Ле Норман, Лапорт, Грымальда – Ольма, Родры, Фабіян – Ламін Ямаль, Марата, Ніка Уільямс

Фанат-зорка

Пра Рафу Надаля кажуць, што праз тое, што ён вырашыў гуляць з ракеткай, свет страціў неверагоднага футбаліста. Ён пляменнік былога гульца «дрым тым» «Барселоны», Мігеля Анхеля Надаля, і заўсёды любіць гуляць у футбол, калі ёсць такая магчымасць. Зрэшты, нягледзячы на ​​гэтую сувязь, 22-разовы пераможца турніраў «Вялікага шлема» падтрымлівае мадрыдскі «Рэал» – гэтак жа, як і «Ла Роху», вядома. Калі Іспанія выйграла ЧС-2010, Надаль быў адным з першых, хто прабраўся ў распранальню, каб адсвяткаваць з Касільясам, Іньестай, Хаві і астатнімі.

Ласунак

Ніводная гульня не можа лічыцца паўнавартаснай без добрага піва. Калі вы ў бары або на трыбунах, ідэальным варыянтам сачыць за такім спаборніцтвам, як Еўра, асабліва ў такой гарачай краіне, як Іспанія, будзе каню (алкагольны напой – заўв.) з добрай пеністай «шапкай». Калі вы глядзіце ўдома – дастаткова мець невялікую бутэльку піва, скажам, 0,25 літра ці нешта каля таго. І чым лепей можна дапоўніць напой, як не порцыяй patatas bravas (смажаная бульба, пакрытая вострай падліўкай – на фота) ці ensaladilla (салат з маянэзам, тунцом, алівамі і морквай).

Фота: Goal.com, УЕФА, Global Look Press, SEFutbol, ​​Delia Online

Іншыя пасты карыстальніка

Як Раналду трымае сябе ў форме
16 снежня, 13:24
Пагба скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, але «Юве» хоча ад яго пазбавіцца – занадта высокі заробак
7 кастрычніка, 15:17
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
6 кастрычніка, 13:56
Памёр самы нечаканы з найлепшых бамбардзіраў ЧС: ледзь не выйграў Залаты мяч, а да турніру меў адзін матч за зборную
20 верасня, 04:02
«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»
19 верасня, 02:54
📉 Рэгрэс Каземіра пужае: летам 2023-га яго вінавацілі ў лішняй вазе – і з таго часу ўсё пайшло на спад
12 верасня, 08:40
Гюндаган прыходзіў у «Барсу» за дзіцячай марай, а цяпер яго прымусілі сысці – і ён робіць гэта з годнасцю
23 жніўня, 16:13
«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца
2 жніўня, 02:26
У матчы МЛС на поле выйшаў 14-гадовы (!) юнак. У 2028-м ён пяройдзе ў «Сіці»
20 ліпеня, 11:17
7 зорных гульцоў, якія завяршылі кар'еры ў зборнай пасля Еўра і Кубка Амерыкі
17 ліпеня, 01:11
Эмоцыі грузінаў пасля выхаду ў плей-оф – сапраўдны кайф
27 чэрвеня, 10:28
😱 Грузія зноў здзіўляе! Узялі дэбютны пункт на Еўра – Мамардашвілі цягнуў амаль усё, што ляцела ў вароты
22 чэрвеня, 19:31
Гісторыя дня: як за 3 матчы суботы пабілі 4 важныя рэкорды Еўра
16 чэрвеня, 20:52
Гайд па зборнай Англіі: магутны касцяк і, магчыма, апошні турнір з Саўтгейтам
11 чэрвеня, 13:45
25 нечаканых футбалістаў у заяўках зборных на Еўра-2024
11 чэрвеня, 03:19
Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат
10 чэрвеня, 04:18
Промокоды на Стандофф 2: промокоды на оружие, ножи
8 чэрвеня, 21:03
«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы
3 чэрвеня, 12:27
Коды на ГТА 5 на PS3, PS4 + Xbox
24 траўня, 18:51
Чит-коды на The Sims 4
21 траўня, 18:59
Усе пасты