Tribuna/Футбол/Блогі/Драма гульца зборнай Чэхіі – прапусціць Еўра з-за падзення з ровара

Драма гульца зборнай Чэхіі – прапусціць Еўра з-за падзення з ровара

Вельмі крыўдна.

10 чэрвеня, 19:35
Драма гульца зборнай Чэхіі – прапусціць Еўра з-за падзення з ровара

7 чэрвеня зборная Чэхіі разграміла Мальту (7:1) у таварыскім матчы. Пасля гульні паўабаронца чэшскай «нацыяналкі» Міхал Садзілек, які паходу гульні атрымаў капітанскую павязку пасля замены Антаніна Барака, сказаў: «Я рады, што мы выдатна справіліся. У такім складзе мы паедзем на Еўра». Тады футбаліст не ведаў, што ў Германію паехаць яму будзе не наканавана.

На наступны дзень пасля спарынгу Садзілек вырашыў адправіцца на велапрагулку па трэніровачнай базе разам з іншымі гульцамі. Падчас яе ён упаў з ровара і моцна траўміраваў галенастоп. Праз гэта крыўднае пашкоджанне паўабаронца будзе вымушаны прапусціць Еўра.

«Гэта вялікае расчараванне для нас, таму што Міхал – дасведчаны гулец. Ён апранаў капітанскую павязку ў матчы з Мальтай. Ад імя каманды жадаю яму скарэйшага акрыяння. У бліжэйшы час вырашым, ці выклікаць кагосьці яшчэ», – заявіў галоўны трэнер Іван Гашэк.

Зборная Чэхіі можа замяніць Садзілека да пачатку першага матча на Еўра, які адбудзецца 18 чэрвеня супраць Партугаліі.

Заяўку зборнай Чэхіі на ЧЕ-2024 можна паглядзець тут.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты