Tribuna/Футбол/Блогі/Беларускія букмекеры рыхтуюцца да Еўра-2024 – запусцілі адразу некалькі незвычайных кампаній

Беларускія букмекеры рыхтуюцца да Еўра-2024 – запусцілі адразу некалькі незвычайных кампаній

Цікавы крэатыў.

Аўтар — Pam-pam
10 чэрвеня, 16:03
Беларускія букмекеры рыхтуюцца да Еўра-2024 – запусцілі адразу некалькі незвычайных кампаній

Да пачатку галоўнай футбольнай падзеі гэтага лета засталося зусім няшмат часу – ужо ў пятніцу, 14 чэрвеня, стартуюць першыя матчы групавога этапу.

Аб набліжэнні маштабнай падзеі не забываюцца і беларускія букмекеры. Так, MaxLine перад пачаткам турніру вырашылі забрэндзіраваць лімузін. Яркае аўта ставяць у розных месцах горада для прыцягнення ўвагі, ну і фота, вядома.

Яшчэ больш маштабна падышла да справы кампанія Betera. Там вырашылі забрэндзіраваць цеплаход «Свіслач», які здзяйсняе рэйсы па Камсамольскім возеры ў Менску. Афармленне карабля, як падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе, «дазволіць акунуцца ў атмасферу вялікага футбольнага свята – ЕЎРА-2024».

Для гэтага на верхняй палубе нават паклалі штучны газон, аформлены ў выглядзе поля для міні-футбола.

Акрамя цеплахода «Свіслач» Betera таксама нанесла свой брэндынг на катэр Spectrum, прычал якога знаходзіцца на набярэжнай паблізу мінскага Палаца спорту.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Апроч марскога транспарту Betera зрабіла брэндынг платформы, па якой перасоўваюцца працоўныя падчас афарбоўкі сцяны. Надпіс на банэры абвяшчае: «Твая сіла – ва ўсвядомленай гульні!»

Фота: Highroller, Betera

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты