Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай
Шалёная розніца ва ўзросце паміж Пепэ і Ямалем.
Усе еўрапейскія зборныя афіцыйна абвясцілі заяўку на Еўра-2024, які стартуе ў Германіі ўжо ў пятніцу.
Яшчэ адзін цікавы аспект гэтых спісаў – узрост футбалістаў.
10 наймаладзейшых
Самая маладая зорка турніру – вядома ж, Ламін Ямаль. У свае 16 гадоў, 10 месяцаў і 30 дзён (дакладны ўзрост футбаліста на дзень напісання тэксту) юны талент «Барселоны» ўжо нагуляў 7 матчаў за зборную Іспаніі, зрабіўшы 6 выніковых дзеянняў.
Толькі ўдумайцеся – у студзені 2022-га ён дэбютаваў за зборную Іспаніі U-15, а ў верасні 2023-га – за асноўную. Сапраўдны феномен!
Варта адзначыць і Уорэна Заіра-Эмеры, які знайшоў спосаб прабіцца ў адну з самых магутных паўабарон у еўрапейскім футболе ўсяго у 18 гадоў.
Больш за ўсё прадстаўнікоў са спісу самых маладых гульцоў Еўра мае Турцыя – і ўсе яны будуць важнымі футбалістамі для каманды Вінчэнца Мантэлы.
10 найстарэйшых
Найстарэйшы футбаліст Еўра – нестарэючы Пепэ. У лютым гэтага года яму споўніўся 41, што не перашкодзіла правесці яшчэ адзін сезон у якасці капітана і асноўнага цэнтральнага абаронцы «Порту». Пепе старэйшы за Ямаля на 8903 дня.
Нямала ўвагі прыкавана і да яго суайчынніка і найстарэйшага футбаліста атакі на Еўра Крышціяну Раналду. Легендарнага партугальца ўжо не раз спрабавалі спісаць з рахункаў праз узрост, а ён заўсёды адказвае выніковасцю і відовішчнай гульнёй.
У апошнім таварыскім матчы зборнай напярэдадні турніру Крышціяну адзначыўся дублем у вароты Ірландыі (першы гол нібы вяртае ўсіх заўзятараў у яго праймавыя часы ў «Рэале»). У цэлым Раналду вызначыўся ўжо 22 разы ў 2024-м – і што, што яму 39?
Нароўні з партугальцамі вопытам паспрабуе ўзяць Славакія. І Петэр Пекарык, і Юрай Куцка, якім на дваіх 74, верагодна, будуць гуляць у стартавым складзе.
Сярэдні ўзрост зборных – удзельніц Еўра
Чэхія вязе ў Германію самы малады склад на турніры, у той час як у матчы-адкрыцці чэмпіянату Еўропы будуць гуляць дзве найстарэйшыя каманды па сярэднім узросце – гаспадары немцы (28,2 гадоў) і шатландцы (28,3).
Фота: UEFA