Нямецкія стадыёны на Еўра атакуюць пчолы: нават Лінекеру з зорнымі гасцямі давялося пахвалявацца
Дапамаглі спецслужбы.
На стадыёне, дзе свой матч згуляе зборная Германіі, адбылася непрыемная сітуацыя. «Штутгарт Арэну» наведалі няпрошаныя госці без запрашэння і квіткоў. Супрацоўнікі стадыёна пачулі гул, які сыходзіў не ад вялікай колькасці заўзятараў, а ад пчалінага рою.
Выклік паступіў у пажарную станцыю каля 15:00. Як аказалася, рой пасяліўся ля ўскрайка поля ў раёне святлодыёднага рэкламнага шчыта. Працаўнікі змаглі бяспечна перасяліць рой з дапамогай сваіх сродкаў спецыяльнага прызначэння. Пчолы больш не пагражаюць ні заўзятарам, ні гульцам.
«Лічбавы рэкламны шчыт прыйшлося часткова дэмантаваць», – растлумачыў спікер пажарнай службы. «У траўні ўжо была падобная сітуацыя перад матчам «Штутгарта» і «Баварыі», калі рой пчол пасяліўся на стадыёне незадоўга да пачатку гульні, але тады таксама хутка вырашылі сітуацыю і перавезлі пчол у новы дом».
Інсектаў пагрузілі ў спецыяльныя скрыні і перадалі мясцоваму пчаляру. Нямецкім арганізатарам вельмі пашанцавала, што ў аўторак гэты стадыён не прымаў матч, інакш мог бы быць вялікі скандал. На выратавальную аперацыю спатрэбілася гадзіна. У выніку ніхто не пацярпеў.
Падобная сітуацыя на Еўра-2024 адбываецца не ўпершыню. У перапынку матча зборных Англіі і Сербіі, які прайшоў 16 траўня на «Арэне АуфШальке», вялікія пчолы заляцелі ў студыю BBC і атакавалі вядоўцу Гары Лінекера, а таксама яго суразмоўцаў - зорных у мінулым футбалістаў Рыа Фердынанда, Сэска Фабрэгаса і Мікі Рычардса. Праўда, тыя не пацярпелі, бо пчолу хутка зляцелі ў бок футбольнага поля.