Ох, жудасны момант у матчы Венгрыі і Шатландыі – форвард Варга страціў прытомнасць, ратавалі прама на полі, але, здаецца, усё ок
Пераможны гол святкавалі з яго футболкай.
У другім тайме вырашальнага матчу групы А паміж зборнымі Шатландыі і Венгрыі здарыўся жудасны момант – свядомасць пасля сутыкнення страціў форвард венграў Барнабаш Варга, на той момант аўтар адзінага гола каманды на гэтым Еўра (партнёры ўсё ж даціснуць шатландцаў на 90+10 хвіліне, але не факт, што Варга пра гэта аператыўна даведаўся).
Усё здарылася следствам верхавой дуэлі ў штрафной пры падачы са штрафнога – венгр сутыкнуўся з брамнікам і атрымаў моцны ўдар у твар.
На поле ён рухнуў без прытомнасці.
Спачатку спрабавалі дапамагаць футбалісты:
Аператыўна далучыліся медыкі:
◾️А ў выніку прыйшлося актыўна заклікаць іншых медыкаў і насілкі:
◾️Рэакцыя трэнераў – паказальная:
Пасля месца закрылі ад заўзятараў і тэлекамер – як тры гады таму ў выпадку з Крысціянам Эрыксенам:
◾️Вельмі эмацыйна адрэагаваў Сабаслаі і лаўка запасных:
◾️Сабаслаі бачыў, што сцюарды павольна нясуць насілкі, таму паскорыў іх.
◾️Матч працягнуўся праз некалькі хвілін:
◾️Прама са стадыёна гульца павезлі ў бальніцу.
◾️Пераможны гол, які выратаваў Венгрыю ад вылету з Еўра, гульцы адсвяткавалі з футболкай Варгі.
На сёння вядома, што Варга прыйшоў у прытомнасць, а яго стан стабілізаваны. Па словах галоўнага трэнера Марка Росі, у форварда на твары зламаная адна з костак, і гэта больш не дазволіць згуляць на Еўра-2024.
Фота: скрыншоты трансляцыі MEGOGO