Зборная Іспаніі выкарыстоўвае незвычайныя тэхналогіі для аднаўлення гульцоў на Еўра – будучыня ўжо тут
Ого.
Зборная Іспаніі гарантавала сабе выхад у плей-оф Еўра-2024 пасля перамогі над Італіяй. Адным з чыннікаў такога выніку стала найноўшая методыка падрыхтоўкі і аднаўлення гульцоў.
Іспанцы прадэманстравалі ў сваім інстаграме футурыстычныя механізмы, якія дапамагаюць трымаць у форме футбалістаў. Напрыклад, вінгер «Атлетыка» Ніка Уільямс наведаў спецыяльны намёт гіпербарычнай кіслароднай тэрапіі, дзе атрымліваў 100-працэнтны зарад кіслароду цягам 25 хвілін. Гэтая працэдура аднаўляе цягліцы пасля вялікіх фізічных нагрузак. Гулец так апісаў свае адчуванні:
– Пасля гэтага я адчуваю сябе лепш. Гэта вельмі дапамагае нам паміж напружанымі гульнямі на Еўра».
Акрамя гэтага зборная мае крыягенныя камеры, якія астуджаюць паветра вакол цела да -170 градусаў, што дазваляе прыбраць запаленні. Да таго ж іспанцы могуць наведаць інфрачырвоную тэрапію, якая паскарае кровазварот і спажыванне кісларода арганізмам. Гэта дапамагае расслабіцца не толькі гульцам, але і іх апорна-рухальнай сістэме.
Крыніца: Bild