Tribuna/Футбол/Блогі/Сенсацыйная Грузія супраць Іспаніі, Францыя супраць Бельгіі і іншыя пары плей-оф Еўра-2024

Сенсацыйная Грузія супраць Іспаніі, Францыя супраць Бельгіі і іншыя пары плей-оф Еўра-2024

Падводзім першыя вынікі.

Аўтар — Pam-pam
27 чэрвеня 2024, 01:04
Сенсацыйная Грузія супраць Іспаніі, Францыя супраць Бельгіі і іншыя пары плей-оф Еўра-2024

У Германіі завяршыўся групавы этап Еўра-2024. Амаль усе фаварыты яго пераадолелі, але без сенсацый не абышлося.

Зборная Аўстрыі нечакана заняла першае месца ў групе D, абышоўшы зборныя Францыі і Нідэрландаў. У стартавым матчы каманда з мінімальным лікам саступіла французам, але больш пунктаў не страчвала. Спачатку ўпэўнена абгуляла Польшчу 3:1, а потым у вогненнай сустрэчы перамагла Нідэрланды 3:2.

Фіналісты ЧС-2022 французы не пацярпелі ніводнай паразы, але ёсць нюанс – перамога над Аўстрыяй аказалася адзінай. Выйграць квартэт ім перашкодзіла сенсацыйная нічыя ў апошнім туры з Польшчай. Цікава, што французы пакуль не забілі ніводнага мяча з гульні: Аўстрыю абгулялі дзякуючы аўтаголу, а палякам Кіліян Мбапэ забіў з пенальці. Дарэчы, зборная Францыі ўпершыню не змагла выйграць сваю групу на буйным міжнародным турніры (чэмпіянат свету/Еўра) з часоў чэмпіянату Еўропы 2012 года. Тады «сінія» з 4 пунктамі занялі другое месца ў групе, дзе гулялі са зборнымі Швецыі, Англіі і Украіны.

Нечаканым пераможцам групы E стала Румынія, якая абышла зорную Бельгію, а таксама моцныя каманды Украіны і Славакіі. Усе ўдзельнікі групы набралі па чатыры пункты, але ў румынаў найлепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў.

Асобна на гэтым Еўра стаіць дэбютант турніру – зборная Грузіі. Нягледзячы на ​​паражэнне ад Турцыі 1:3 у першым туры, чырвона-белыя не апусцілі рукі і працягнулі барацьбу. Шмат у чым дзякуючы бліскучай гульні свайго галкіпера Георгія Мамардашвілі грузіны звялі ўнічыю матч з Чэхіяй (1:1), а ў апошняй гульні сенсацыйна абгулялі Партугалію (2:0). Хвіча Кварацхелія ўжо на 2-й хвіліне вывеў сваю каманду наперад, а ў другім тайме Жорж Мікаўтадзе рэалізаваў пенальці і ўстанавіў канчатковы лік. Дарэчы, менавіта форвард зборнай Грузіі з трыма мячамі стаў найлепшым бамбардзірам групавога этапу.

Усе гэтыя зборныя склалі наступную сетку плэй-оф:

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты