Матч Германіі і Даніі маглі спыніць яшчэ раз – усё з-за невядомага на даху стадыёна
Знялі яго толькі пад руляй пісталета.
Паядынак паміж Германіі і Даніяй у 1/8 фіналу Еўра-2024 атрымаўся зацягнутым. Матч праходзіў у Дортмундзе на «Сігнал Ідуна Парк». На 36-й хвіліне сустрэчу прыйшлося перапыніць з-за непагадзі. Галоўны суддзя Майкл Олівер указаў на неба, праз некалькі імгненняў у кадр трапіў момант удару маланкі і пасля брытанец адправіў абедзве каманды ў падтрыбуннае памяшканне. Першы тайм каманды змаглі дагуляць прыкладна праз 25 хвілін.
Аднак на гэтым праблемы не скончыліся. Перад пачаткам другой паловы матчу Олівер паклікаў да сябе двух капітанаў: Ілкая Гюндагана і Каспера Шмейхеля, паказаўшы ім на дах стадыёна і чалавека ў масцы, які там знаходзіўся.
У выніку гульню працягнулі, а за невядомым сачылі нават з верталёта.
Пасля фінальнага свістка паліцыя таксама забралася пад дах канструкцый стадыёна і змагла схапіць парушальніка, пагражаючы яму пры гэтым зброяй. Ім аказаўся 21-гадовы жыхар Аснабрюка. Яго матывы пакуль застаюцца невядомымі.
Нямецкая паліцыя знаходзіцца на Еўра ў стане падвышанай гатоўнасці. Як адзначае выданне Bild, 22 тысячы федэральных паліцэйскіх, штодня разгорнутыя ля стадыёнаў, аэрапортаў, чыгуначных вакзалаў і ў важных зонах крытычнай інфраструктуры. Таксама падчас турніру ім забаронена браць водпуск.
У рэшце рэшт матч паміж Германіяй і Даніяй скончыўся з лікам 2:0. На 53-й хвіліне Кай Хаверц вывеў сваю зборную наперад, рэалізаваўшы пенальці, а на 68-й хвіліне Джамал Мусіяла падвоіў перавагу.