Не ўсе фанаты Англіі дачакаліся гола Белінгема на стадыёне. Некаторыя ўжо пакідалі арэну
Паглядзіце цяпер на іх рэакцыю.
Зборная Англіі з пакутамі пераадолела 1/8 фіналу Еўра-2024. Падапечныя Гарэт Саўтгейта мінімальна саступалі да 90+5-й, калі Джуд Белінгем выканаў бісеклету і перавёў гульню ў авертайм. Ужо ў дадатковы час Хары Кейн забіў пераможны мяч, які вывеў каманду ў чвэрцьфінал, дзе яе чакае Швейцарыя.
Такая развязка паказытала нервы шматлікім прыхільнікам «трох ільвоў». Некаторыя з іх не справіліся з напругай і, не захацеўшы быць сведкамі вылету з кантынентальнага першынства чарговага «залатога пакалення», пачалі пакідаць стадыён, не чакаючы фінальнага свістка.
Адзін з такіх заўзятараў, пачуўшы крыкі з чашы стадыёна, спытаў у рэпарцёра Sky News: «Англія забіла?». Пасля сцвярджальнага адказу фанат вымавіў «О Божа». Затым ён павярнуўся да камеры спіной і паказаў, што на ім футболка з прозвішчам Белінгема.
На наступным відэа раз'юшаныя фанаты кажуць усё, што думаюць наконт гульні зборнай Саўтгейта. Двое англійскіх заўзятараў коратка пракаментавалі падзеі ў матчы: «Сорам, Саўтгейта звольняць, ці не так?». А на пытанне рэпарцёра пра сыход раней часу адказалі: «Мы не хочам спазніцца на трамвай».
Былі і такія, хто пасля гола Белінгема вырашыў вярнуцца на стадыён. Магчыма, яны нават заспелі гол Кейна, калі вельмі-вельмі паспяшаліся.