Tribuna/Футбол/Блогі/Легенд зборнай Англіі ў Германіі прынялі за пару закаханых – шкада, яны не трымаліся за рукі

Легенд зборнай Англіі ў Германіі прынялі за пару закаханых – шкада, яны не трымаліся за рукі

«Шчыра кажучы, за ўсё жыццё мяне ніколі так не крыўдзілі».

Легенд зборнай Англіі ў Германіі прынялі за пару закаханых – шкада, яны не трымаліся за рукі

Легенды зборнай Англіі Гары Лінекер і Алан Шырэр з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі падкаста для BBC пра Еўра-2024.

У апошнім выпуску падкаста Лінекер распавёў пра нязручную размову са звычайным немцам іншаму экспэрту і былому футбалісту Майке Рычардсу.

Лінекер пачаў: «Міка, з намі нешта здарылася па дарозе сюды, у гэтую кватэру-студыю. Мы з Аланам крыху паелі італьянскай ежы і прыйшлі сюды, каб паглядзець гульню Аўстрыя – Турцыя.

Па дарозе мы праходзілі міма маленькай крамкі, а там быў такі музычны тэатр. На дарозе быў хлопец сярод невялікага натоўпу людзей, які пачаў крычаць мне і Шырэру на нямецкай.

І я кажу: «Прабачце, прабачце, я не размаўляю на нямецкай, а вы кажаце на англійскай?» і ён сказаў: «Ага, я размаўляю па-англійску».

Ён сказаў: «Я хачу ведаць, як доўга вы разам? Вы сапраўды выдатная пара».

Рычардс разрагатаўся, а Лінекер настойваў, што гісторыя праўдзівая.

Лінекер жартам сказаў немцу, што яны з Шырэрам разам з лютага 1992 года.

Шырэр дадаў: «Я думаў, што ён (той хлопец - Tribuna.com) заклапочаны тым, што нейкі чортаў старык сабраўся выкрасці мяне ці штосьці такога кшталту».

Легенда «Ньюкасла» дадала: «Шчыра кажучы, за ўсё жыццё мяне ніколі так не крыўдзілі. Прабачце, але так».

Лінекер адказаў: «Гэта крыху жорстка». А Рычардс пажартаваў, што яны сапраўды «былі б выдатнай парай».

Рычардс удакладніў, ці трымаліся яны за рукі. Лінекер на гэта адказаў: «Я думаю, што мы павінны былі гэта зрабіць, калі адышлі ад яго. Гэта было б вельмі весела».

Крыніца: Daily Mail

Іншыя пасты карыстальніка

«Пацук» і «здраднік» – што трэба ведаць пра новага галкіпера «Барсы»
19 чэрвеня, 02:02
1
🔥 Вар'яцтва! Пэдры самастойна стварыў цуд-гол Іспаніі – усё пачалося з шыкоўнага прыёму
6 чэрвеня, 12:56
15 летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
4 чэрвеня, 11:16
Дзіўна, але «ПСЖ» не лідар сезону па прызавых у ЛЧ – і гэта нягледзячы на перамогу
2 чэрвеня, 01:45
1
Канфлікт Амарыма і Гарнача пасля фіналу ЛЕ – чаму Рубен сказаў гульцу шукаць іншы клуб
27 траўня, 11:26
4
Форвард «Нотынгема» ў штучнай коме – праз траўму ў атацы з відавочным афсайдам
15 траўня, 01:29
2
Фаны «Рэала» знішчылі свайго дэбютанта за промах у Эль Класіка – той, аказваецца, выхаванец «Барсы»
13 траўня, 02:21
🔥 Покер у браму «Баавішты» вывеў Дзёкерэша ў лідары «Залатой буцы» – яго не спыняе і правіла аб каэфіцыентах
29 красавіка, 01:59
Брата Белінгема ўжо хочуць клубы топ-ліг – куды можа перайсці Джоб
2 красавіка, 01:25
Ад супертопаў да гульцоў «Аль-Насра» і «Вулвз» – як змянілася зорнасць складу Бразіліі за 20 гадоў
20 сакавіка, 02:37
Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба – трагедыя з-за піратэхнікі
17 сакавіка, 22:33
Калі Родры зможа вярнуцца ў футбол
14 сакавіка, 02:55
«Дортмунд» – 10-ы ў Бундэслізе. Што адбываецца?
24 лютага, 02:55
«Сіці» і «ПСЖ» рызыкуюць вылецець, «Арсеналу» дастаткова нічыі з аўтсайдарам для 1/8-й: расклады ЛЧ перад апошнім турам
24 студзеня, 02:44
Хвіча ў «ПСЖ»: атрымаў у 5 разоў большы заробак і нумар, пад якім гуляў Мбапэ
21 студзеня, 02:37
Праўнук Мусаліні гуляе ў Серыі Б: яго цётка – Сафі Ларэн, а маці праз памылку была пад санкцыямі ва Украіне
14 студзеня, 15:48
Бекхэм, Ібра, а зараз і Іньеста: зорныя гульцы, якія сталі ўладальнікамі футбольных клубаў
17 лістапада, 09:40
«Сіці» кажа, што выйграў суд у АПЛ (не той самы), а з клуба сыходзіць Чыкі Бегірыстайн. Што адбываецца
17 кастрычніка, 03:03
Скандальнае акно зборных для Мбапэ – быццам бы абвінавацілі ў згвалтаванні, гулец назваў гэта фэйкам
15 кастрычніка, 18:07
Сімвалічная зборная Лігі чэмпіёнаў 1990-х: Шаўчэнка і Бэкхэм у запасе, шмат гульцоў з «Юве» і «МЮ»
3 кастрычніка, 03:27
Усе пасты