Tribuna/Футбол/Блогі/Златан і Шаўчэнка – легенды «Мілана». А калі іх аб'яднаць, будзе сын беларускага футбаліста

Златан і Шаўчэнка – легенды «Мілана». А калі іх аб'яднаць, будзе сын беларускага футбаліста

Во як бывае!

Златан і Шаўчэнка – легенды «Мілана». А калі іх аб'яднаць, будзе сын беларускага футбаліста

Год таму ў сям'і беларускага паўабаронцы Яўгена Шаўчэнкі і ягонай жонкі Дарʼі адбылася радасная падзея – у маладой пары нарадзіўся сын. Нядаўна ён адзначыў свой першы дзень нараджэння. І так мы даведаліся, як хлопчыка завуць:

Так, яго завуць Златан. А калі яго імя вымавіць разам з прозвішчам, то ў многіх заўзятараў «Мілана» могуць пайсці настальгічныя слёзы.

На ўсякі выпадак патлумачым. Цёзка па прозвішчы і сына, і самаго беларускага паўабаронцы Андрэй Шаўчэнка – легенда «расанеры». За іх украінец правёў найлепшыя гады карʼеры: узяў удзел у 322 гульнях і забіў 175 мячоў – гэта другі паказнік у гісторыі «Мілана». А яшчэ выйграў усе трафеі на ўнутранай арэне, а на міжнароднай стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Суперкубка Еўропы. Таксама гульцом «Мілана» ў 2004-м Шэва атрымаў «Залаты мяч» – узнагароду, якая ўручаецца найлепшаму футбалісту года ў свеце:

Цёзка па імені сына беларускага футбаліста Златан Ібрагімавіч за карʼеру паспеў пагуляць багата дзе, але, здаецца, самым важным для легендарнага шведа стаў этап менавіта ў «Мілане». Там ён скончыў карʼеру, а пасля вярнуўся ў клуб у якасці дарадцы па спартыўных і камерцыйных пытаннях. За час выступлення за «расанеры» Ібра забіў 93 мячы ў 163 матчах, двойчы дапамог клубу ўзяць скудэта.

У Яўгена Шаўчэнкі карʼера пакуль што складваецца больш сціпла. Першую палову 2024-га ён правёў у тульскім «Арсенале» ў Д2 Расіі. Паўабаронца дапамог камандзе заняць 4-е месца, якое дала права згуляць з 13-й камандай мясцовай прэм'ер-лігі за месца ў эліце. Але ў стыках «Арсенал» саступіў «Ніжняму Ноўгараду» па суме двух матчаў (2:1, 0:2). Шаўчэнка за тулякоў агулам правёў 8 матчаў і вызначыўся дзвюма галявымі перадачамі. Яго кантракт з клубам разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года.

Іншыя пасты карыстальніка

Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
Сёння, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
Сёння, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
Учора, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Усе пасты