Tribuna/Футбол/Блогі/Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні

Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні

УЕФА і Германія ў захапленні.

4 ліпеня 2024, 16:34
Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні

Еўра-2024 дабег ужо стадыі чвэрцьфіналаў, але нават зборныя, якія ўжо пакінулі Германію, працягваюць упрыгожваць турнір яркімі фарбамі.

Румынія стала адной з галоўных нечаканасцяў гэтага лета. Камандзе Эдварда Іардэнеску, якая трапіла ў адну групу з Бельгіяй, Украінай і Славакіяй, прадказвалі барацьбу за трэці радок, аднак перамога над украінцамі ў першым туры, а таксама далейшы збег абставінаў дапамаглі перамагчы ў квартэце.

3:0 над камандай Сяргея Раброва не толькі сталі вырашальнымі ў барацьбе за выхад з групы, але і ўвойдуць у найноўшую гісторыю румынскага футбола як адзін з найлепшых матчаў за доўгі час.

У 1/8-й Румынія спадзявалася атрымаць Аўстрыю або Польшчу, але сустрэлася з Нідэрландамі – і амаль без шанцаў саступіла 0:3.

Нягледзячы на горкую паразу і вылет з турніру, румыны вельмі прыгожа развіталіся з Германіяй. УЕФА і нямецкія СМІ ацанілі такі крок.

Румыны па прыкладзе японцаў ідэальна прыбралі за сабой у распранальні мюнхенскай «Альянц Арэны»:

І пакінулі ліст-падзяку арганізатарам турніру:

«Еўра-2024 стаў адной з найважнейшых футбольных падзей у нашай гісторыі, і мы вельмі рады, што турнір праводзілі менавіта ў Германіі. Кожная гульня, кожная эмоцыя і ўсё вакол аб'ядноўвалі нас вакол магіі футбола.

Мы пакідаем Германiю, ведаючы, што аддалі ўсё для Румыніі, і ўдзячныя за ўсё, што мы тут перажылі. Для нас было гонарам быць часткай вялікай еўрапейскай футбольнай сямʼі.

Дзякуй за тое, што дазволілі нам адчуць сябе як дома! Мы ўдзячныя за ўсе зручнасці, якія былі вялікай часткай нашага станоўчага вопыту на чэмпіянаце Еўропы.

Нацыянальная зборная Румыніі».

Сапраўдныя джэнтльмены і выдатны прыклад, як трэба развітвацца з буйнымі турнірамі.

***

Румыны ў шосты раз удзельнічалі ў еўрапейскім першынстве і толькі ў другі раз у сваёй гісторыі выйшлі з групы.

Самым паспяховым быў Еўра 2000 года, калі каманда з маладымі Адрыянам Муту, Крысціяну Ківу і легендай румынскага футбола Георге Хаджы гуляла ўнічыю з Германіяй і перамагала Англію ў групавым этапе.

Тады Румынія кваліфікавалася адразу ў чвэрцьфінал, што да сёння з'яўляецца яе найлепшым вынікам на Еўра.

Фота: UEFA, Graham Chadwick/ALLSPORT

Іншыя пасты карыстальніка

Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку
20 жніўня, 10:07
😱 Два трансгендэры будуць баксаваць з жанчынамі на Алімпіядзе – гэта абурыла атлетаў і фанаў у сацсетках
30 ліпеня, 15:39
1
Скачкі ў ваду – самы смешны від спорту на Алімпійскіх гульнях. Зараз пакажам чаму
30 ліпеня, 08:04
10 найлепшых дамашніх формаў сезона 2024/25
29 ліпеня, 06:43
9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра
15 ліпеня, 13:56
Зборная 1/4 Еўра: бліскучы Ольма, 41-гадовы Пепэ і швейцарскі форвард
7 ліпеня, 14:38
Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні
4 ліпеня, 16:34
Познія галы – новая фішка Белінгема: ужо шосты за сезон – адзін, магчыма, выратаваў жыццё Мілеўскаму
1 ліпеня, 17:37
5 гульцоў, якія сталі адкрыццямі групавога этапу Еўра-2024
28 чэрвеня, 11:02
Забітцэр вывеў Аўстрыю ў плэй-оф еўра з першага месца. Яго нявеста – ураджэнка Херсона
26 чэрвеня, 04:51
Ох, жудасны момант у матчы Венгрыі і Шатландыі – форвард Варга страціў прытомнасць, ратавалі прама на полі, але, здаецца, усё ок
24 чэрвеня, 03:57
Гісторыя дня: Раналду стаў рэкардсменам еўра па асістах. Цяпер ЧЕ – афіцыйна яго турнір
23 чэрвеня, 19:37
Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай
13 чэрвеня, 06:13
17 цікавых летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
9 чэрвеня, 14:23
Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!
7 чэрвеня, 10:48
Карвахаль – адзін з герояў перамогі: у шосты раз (!) выйшаў у аснове на фінал ЛЧ, паклаў шосты мяч у сезоне
2 чэрвеня, 09:52
Лiчба дня: колькі часу на полі спатрэбілася Куртуа, каб выйграць два трафея ў сезоне
2 чэрвеня, 07:31
🏆 Грэцыя ўзяла дэбютны Еўракубак! «Алімпіякос» адолеў «Фіярэнціну» ў фінале ЛК – з голам на 116-й хвіліне
30 траўня, 02:55
Гэты сезон «Рэала» – недаацэнены: каманда Анчалоці бліскуча пераадольвае крызісы
29 траўня, 08:22
Сын Анчалоці праваліў кар'еру гульца, але ўжо гатовы стаць топ-трэнерам
28 траўня, 04:25
Усе пасты