Tribuna/Футбол/Блогі/У белфутболе ўсё менш цэняць вышэйшую лігу – не глядзяць матчы, не бачаць варыянтам для кар’‎еры

У белфутболе ўсё менш цэняць вышэйшую лігу – не глядзяць матчы, не бачаць варыянтам для кар’‎еры

Вышэй ставяць і Д3 Расіі.

Аўтар — Pam-pam
У белфутболе ўсё менш цэняць вышэйшую лігу – не глядзяць матчы, не бачаць варыянтам для кар’‎еры

Узровень чэмпіянату Беларусі ў апошнія гады ўсё ніжэйшы. Прычыны відавочныя: рэжымны ліміт на заробкі і агульная беднасць клубаў прыводзяць да таго, што наймацнейшыя беларускія футбалісты з’‎язджаюць куды могуць па грошы, а якасных легіянераў амаль не заносіць у «вышку».

Лагічным чынам гэта прыводзіць да таго, што ЧБ у белфутболе ўсё менш цэняць – і не саромеюцца пра гэта казаць. Напрыклад, рады тыя, хто паехаў у Казахстан. У канцы 2023-га цяперашні абаронца «Кайсара» Руслан Юдзянкоў казаў, што можа «з упэўненасцю сказаць: чэмпіянат Казахстана сышоў наперад» ад беларускага. А Антон Шрамчанка, які зараз выступае за «Жэтысу», выказваўся больш канкрэтна – маўляў, у КПЛ «узровень на галаву вышэй», а перашкаджаюць толькі штучныя палі.

У лютым 2024-га, перайшоўшы ў казахстанскі «Елімай», Мікіта Корзун быў бязлітасны да ЧБ: «У Беларусі, груба кажучы, пару чалавек высокага ўзроўню засталося. Мне здаецца, ужо амаль любы чэмпіянат мацнейшы за вышэйшую лігу. У Казахстане ліга нашмат мацнейшая». Аляксандр Мартыновіч, каментуючы нядаўні выбар казахстанскага чэмпіянату для працягу кар’еры пасля РПЛ, адназначна заявіў, што ў пошуку новага клуба «ў бок чэмпіянату Беларусі нават не глядзеў». А ў чэрвені Валерый Грамыка, які пасля Д2 Расіі з’ехаў у КПЛ, заяўляў, што гэтыя дзве лігі «падобныя па ўзроўні», але пры гэтым казахстанскі чэмпіянат «значна мацнейшы» за беларускі.

Арцём Гурэнка, які сезон-2023/24 правёў за «Уфу» ў расійскім Д3, пайшоў яшчэ далей – лічыць, што ўжо і ў гэтай лізе ўзровень «цяпер абсалютна супастаўны з узроўнем чэмпіянату Беларусі, а ў нейкіх аспектах нават пераўзыходзіць яго». Бацька гульца Сяргей Гурэнка быў больш стрыманы ў фармулёўках – казаў, што гадоў 5 таму прызёры ЧБ былі б сераднякамі расійскай эліты, а цяпер «узровень гульні ўпаў, для гэтага ёсць шмат прычын», таму цяпер супрацоўніцтва з клубамі РПЛ для белфутбола «толькі плюс».

Легіянеры з досведам ЧБ таксама заўважаюць нядобрае. Івуарыйскі абаронца БАТЭ Ян Афі, які вярнуўся ў «вышку» пасля паўтара года перапынку, дыпламатычна сказаў, што ліга «крыху пацярпела ў плане якасці, стала менш гульцоў высокага ўзроўню». Экс-абаронца «Шахцёра» Нікола Анціч, кажучы пра падзенне ўзроўню футбола ў ЧБ, называе канкрэтную прычыну – ужо згаданыя зарплатныя ліміты. А былы трэнер салігарчан Сяргей Ташуеў як адрэзаў: «У ЧБ быў высокі ўзровень, фінансы добрыя, замежнікі прыязджалі. Цяпер гэтага нічога няма, у Беларусі рабіць няма чаго».

Здавалася б, мусіць быць лаяльны член выканкаму АБФФ рэжымнік Аляксандр Глеб – але і ён у размове з расiйскім медыя ўсё сказаў наўпрост: «Неканкурэнтаздольныя ў Еўропе, узровень футбола слабы. Не думаю, што за чэмпіянатам Беларусі неяк пільна сочаць і шукаюць таленты. Чым раней футбаліст пераходзіць у мацнейшы чэмпіянат, тым раней пачынае расці».

А хтосьці ўвогуле страціў жаданне глядзець ЧБ. Былы трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны летам 2023-га на просьбу падзяліцца меркаваннем пра белфутбол увогуле заявіў, што не можа «гаварыць пра тое, чаго няма». А сёлета ўдакладніў, што «ў Беларусі не хапае ні ўдзельнікаў, ні фінансаў, ні ўзроўню гульні, калі нехта з’яўляецца – адразу едзе ў Расію, а тут застаецца тое, што наогул не цікава». Таму зараз Байдачны вельмі рэдка назірае за матчамі «вышкі» – максімум зрэдку прыходзіць на стадыён «Дынама», ды і то больш за зносінамі з былымі сукаманднікамі, а не дзеля прагляду дзеянняў на полі.

Экс-трэнер мінскага «Дынама» і БАТЭ Алег Дулуб цяпер ужо «абсалютна не сочыць» за белфутболам – перастаў, калі прыйшоў да высновы, што ЧБ «ператвараецца ў першынство «Крыштальнага мяча». Замест «вышкі» Дулуб глядзіць «чэмпіянат Англіі ці Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў» – і атрымлівае задавальненне.

Пры гэтым на фоне падобных каментарыяў, калі верыць пратаколам АБФФ, цікавасць гледачоў да ЧБ вырасла: калі пасля 14 тураў ЧБ-2023 сярэдняя наведвальнасць складала 1960 чалавек, то на той жа дыстанцыі ў 2024-м атрымалася ўжо 2284.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты