Tribuna/Футбол/Блогі/Галоўныя ватнікі і русафілы са зборнай Беларусі па футболе або нарадзіліся ў Расіі, або правялі там найлепшыя гады

Галоўныя ватнікі і русафілы са зборнай Беларусі па футболе або нарадзіліся ў Расіі, або правялі там найлепшыя гады

У Глеба свае абставіны.

Галоўныя ватнікі і русафілы са зборнай Беларусі па футболе або нарадзіліся ў Расіі, або правялі там найлепшыя гады

7 ліпеня на мінскім «Дынама» прайшоў «матч легенд», у якім зборная ад Беларусі саступіла камандзе з Расіі (1:1, 4:5 па пенальці). У складзе гасцей хапала так званых «ватнікаў» – людзей, якія падтрымліваюць сучасны пуцінскі рэжым у РФ:

Асобы, якія падзяляюць падобныя погляды, прысутнічалі і ў беларускай камандзе . А яшчэ тыя, хто не бачыць розніцы паміж Беларуссю і Расіяй, або лічыць, што паміж народамі дзвюх краін няма адрозненняў.

Эдуард Малафееў

Самы цяжкі выпадак. Апошнім часам практычна любое публічнае выступленне 82-гадовага экс-галоўнага трэнера зборнай Беларусі і ўраджэнца расійскага Краснаярска выклікае здзіўленне. Пасля чэмпіёнства мінскага «Дынама», ён заявіў, што «бела-сінія» выйгралі чэмпіянат СССР. А непасрэдна перад самім «матчам легенд» Малафееў казаў:

«Вы разумееце, у чым справа? Я не разумею: Беларусь, Расія… Гэта былы Савецкі Саюз. Трэба зрабіць так, як там было. Каб мы былі раўнапраўнымі людзьмі. Паважай іншых так, як паважаеш сябе – узгадайце першы евангельскі закон. І тады ўсё будзе, як трэба» – сказаў Малафееў.

Адкуль у экс-трэнера чэмпіёнскага «Дынама»-82 такія погляды, зразумець проста. Яго асістэнт па той камандзе Веньямін Арзамасцаў кажа, што Малафееў лічыць сябе патрыётам Расіі і глядзіць толькі расійскія перадачы. А яшчэ ў сакавіку ЭВМ прыязджаў на «ўчастак» пры пасольстве Расіі, дзе галасаваў на «выбарах», на якіх расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну «намалявалі» 87%.

Анатоль Байдачны

71-гадовы экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі таксама нарадзіўся ў Расіі. Масквіч Байдачны не саромеецца адкрыта выказваць сваю падтрымку рэжыму Пуціна. У лютым ён даў вялікае інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму «Матч ТБ», дзе заявіў:

«Дзякуй Богу, Пуцін ёсць у гэтым свеце. Думаю, дзякуючы максімальнаму спакою ён не паддаецца эмоцыям і не прымае неабдуманых рашэнняў.

Расія нікому не дазваляе знішчыць гэтую планету. Калі аналізаваць усю гісторыю, Расія заўсёды ўставала на шляху тых, хто хацеў камандаваць усім светам, знішчаць іншых, жыць за кошт іншых. Гэта маё глыбокае перакананне. Захад на працягу ўсіх стагоддзяў, пачынаючы са Старажытнага Рыма, быў агрэсіўнай цывілізацыяй. Расія ж заўсёды стаяла на шляху і была захавальніцай, цывілізацыяй свету.

Хачу пажадаць нашай Радзіме перамогі і поспехаў. Я шчаслівы, што нарадзіўся пры пакаленні, якое выйграла вайну, і рады, што ў старасці зноў убачу пакаленне пераможцаў. Упэўнены, што яны перамогуць і ўвесь свет будзе зноў схіляцца перад Расіяй», – заявіў Байдачны.

Перад матчам экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі адзначыўся яшчэ адной неадназначнай цытатай: «У нас у Беларусі кажуць: мы – тыя ж рускія, толькі са знакам якасці». Праўда, хто так кажа ў Беларусі, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, які вымавіў гэтыя словы ў 2019 годзе, не зразумела.

Віталь Булыга

44-гадовы экс-форвард зборнай, які цяпер працуе спартыўным дырэктарам у магілёўскім «Дняпры», большую частку прафесійнай кар'еры правёў у Расіі. Таксама Булыга выступае за беларускую каманду DMedia, якая была створаная пры падтрымцы рэжымнага мінспорту пад расійскую аматарскую медыялігу. Адну з перамог у гэтым турніры Булыга святкаваў у майцы з расійскім прапагандысцкім слоганам: «Сваіх не кідаем»:

Пасля «матчу легенд» экс-форвард, адказваючы на ​​пытанне пра вялікую колькасці спартыўных мерапрыемстваў паміж Беларуссю і Расіяй, заявіў.

«Мы ўсе бачым, які цяпер у свеце час цяжкі, і гэта нас аб'ядноўвае, гартуе. Як той казаў, Расія і Беларусь – адзіная дзяржава», – сказаў Булыга.

Сяргей Гурэнка

Найлепшыя гады капітана каманды ад Беларусі на «матчы легенд», па яго ўласным прызнанні, прайшлі ў маскоўскім «Лакаматыве». Яшчэ ў красавіку сам Гурэнка прапаноўваў, каб сустрэчу былых зорак прымеркавалі да «гадавіны вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў», што ў выніку арганізатары і зрабілі.

Экс-капітану зборнай усё роўна, як называюць яго краіну, - Беларусь ці «Белоруссия». Ён не бачыць розніцы паміж расійскім і беларускім грамадствам. Мінулым летам Гурэнка заклікаў «паважаць права і выбар» свайго былога аднаклубніка Андрэя Саламаціна, які вырашыў пайсці ў пуцінскія забойцы, але пры гэтым ён верыць, што ўкраінцы, беларусы і рускія буду жыць у міры.

Цімафей Калачоў

Большая частка кар'еры 43-гадовага экс-абаронцы зборнай Беларусі таксама прайшла ў Расіі, ён мае грамадзянства гэтай краіны. Падчас карʼеры Калачоў казаў, што не бачыць адрозненняў народаў Беларусі і Расіі, ды і ўвогуле не супраць, каб дзяржавы абʼядналіся.

А яшчэ ў лістападзе 2015-га Калачоў у Растове правёў занятак для дзяцей у кампаніі чалавека ў майцы з надпісам «Армія Расіі» – а сам апрануў футболку з абразлівым прынтам у бок ЗША.

Аляксандр Глеб

Экс-паўабаронца лонданскага «Арсенала» і «Барселоны» правёў у Расіі не так шмат часу – нагуляў усяго 15 матчаў у РПЛ за два заходы ў «Крылах Саветаў». Тым не менш, гэтую краіну ён лічыць роднай і сяброўскай, таму што ў яго там шмат сваяком (маці Глеба нарадзілася ў Расіі, нядаўна жанчына сышла з жыцця) і там ён правёў шмат часу ў дзяцінстве. У 2018-м на ЧС Глеб заўзеў за Расію па гэтых жа прычынах.

Здаецца, не змянілася стаўленне да Расіі ў Глеба і пасля пачатку вайны. Цяпер Глеб рэгулярна катаецца туды на розныя ветэранскія турніры, а яшчэ ён, у адрозненне ад большасці прадстаўнікоў белфутбола, лічыць ідэю аб'яднання чэмпіянатаў Беларусі і Расіі нядрэннай.

Іншыя пасты карыстальніка

Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
Учора, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
Учора, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
Усе пасты