Tribuna/Футбол/Блогі/👑 Каралі камбэкаў гэтага Еўра: Англія ўвесь плэй-оф прапускала першай – але праходзіла далей

👑 Каралі камбэкаў гэтага Еўра: Англія ўвесь плэй-оф прапускала першай – але праходзіла далей

Ужо ў фінале!

Аўтар — Pam-pam
11 ліпеня 2024, 04:08
👑 Каралі камбэкаў гэтага Еўра: Англія ўвесь плэй-оф прапускала першай – але праходзіла далей

Зборная Англіі абгуляла Нідэрланды 2:1 і выйшла ў фінал Еўра-2024. На шляху да гэтага каманду шмат крытыкавалі – і, падобна, яна ўсё ж даказала, што мае характар.

Прынамсі, усе перамогі ў плэй-оф каманда Гарэта Саўтгейта здабыла дзякуючы камбэкам – пасля таго, як прапусціла першай.

1/8 фіналу, Славакія – 2:1 (дадатковы час)

Славакія адкрыла лік на 26-й хвіліне: Давід Стралец у несамым відавочным эпізодзе аддаў пас на Івана Шранца, а той перайграў Джордана Пікфарда:

Зраўнялі літаральна апошнім ударам: на 90+5-й адбыўся Джуд Белінгем і яго ўжо легендарны гол бакавымі нажніцамі:

А ў экстратайме амаль адразу дабілі – Эзэ выканаў удар, Тоўні перахапіў і кінуў на вольнага Кейна:

1/4 фіналу, Швейцарыя - 1:1 (5:3 п)

Матч да 75-й хвіліны быў бедным на падзеі – пакуль за Швейцарыю не забіў Брээль Эмбала. Ндае прастрэліў, мяч крыху адрыкашэціў ад Стоўнза, і нападнік швейцарцаў замкнуў у вароты:

Але Швейцарыя вяла нядоўга: на 80-й Сака класна прабіў нізам у далёкі кут – мяч ад стойкі нырнуў у сетку:

Перамога ж была атрыманая толькі ў серыі пенальці – вырашальным стаў сэйв Пікфарда пасля ўдару Аканжы:

1/2 фіналу, Нідэрланды - 2:1

Ужо на 7-й хвіліне лік адкрыў нідэрландец Хаві Сіманс – адабраўшы мяч у Дэклана Райса і магутна прабіўшы ў далёкі кут:

Але на 15-й арбітр Фелікс Цваер прызначыў пенальці пасля прагляду ВАР за нібыта парушэнне Думфрыса супраць Кейна – уласна, Хары 11-метровы й реалізаваў:

Перамогу прынесла геніяльная падвойная замена Саўтгейта. На 81-й Філа Фодэна і Гары Кейна змянілі Коўл Палмер і Олі Уоткінс – і ўжо праз 10 хвілін першы асіставаў на другога. Гол! У Нідэрландаў амаль не заставалася часу, каб зраўняць:

Так што, калі раптам у фінале Іспанія заб'е першай, не спяшайцеся цешыцца.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты