Падпicаннi «Славіi» глядзелiся моцна – у вынiку з клуба на дрэннай серыi хтосьцi ўжо сышоў, а нехта проста не дапамог
Страта кантакта з Бiёнчыкам i iншыя прычыны.
«Славія» магутна пачала бягучы розыгрыш чэмпіянату Беларусі па футболе – падапечныя Івана Біёнчыка набралi 19 балаў за шэсць першых тураў, а сам трэнер два разы запар, у сакавіку і красавіку, прызнаваўся найлепшым. Здавалася, што пасля моцнай падпicной кампанii спраўджваюцца перадсезонныя смелыя надзеi босаў клуба.
Але ж за ўражлівым стартам пайшла серыя няўдач – i за наступныя дзевяць тураў мазыране набралi толькi сем балаў пры адной перамозе. У выніку першы круг «Славiя» скончыла на 5-м радку з адставаннем ад лідара турніру мінскага «Дынама» на 12 пунктаў. Але Бiёнчык на ўсё рэагаваў вельмi спакойна.
А яшчэ да паўзы ў ЧБ «Славія» пачала страчваць ключавых футбалістаў. Пра праблемы з некаторымі гульцамі было вядома, сыход іншых стаў сюрпрызам. Расказваем, каго страціла мазырская каманда.
Кірыл Кірыленка, паўабаронца, 23 гады
Футбаліст, якога калісьці лічылі будучыняй беларускага футбола, пераходзіў у «Славію» ў статусе трэцяга асістэнта ЧБ-2023 – 8 галявых перадач (пры 2 галах) у 21 матчы за «Нафтан». Саюз усё яшчэ маладога гульца i Бiёнчыка, які ўмее раскрываць таленты, абяцаў шмат, тым больш Кiрыленка расказваў, што ледзь не марыў патрапіць да Біёнчыка ў Мазыр, а потым называў самым пісьменным спецыялістрм, з якім даводзілася працаваць. і планаваў выйграць са «Славіяй» золата беларускага чэмпіянату.
Але любоў доўжылася не доўга – футбалісту не спадабаліся рашэнні трэнерскага штабу адноснага яго гульнявога часу, а ў Біёнчыка былі прэтэнзіі наконт якасці гульні Кірыленкi. Трэнер спрабаваў саслаць футбаліста ў фарм, але той запатрабаваў у кіраўніцтва скасавання кантракту, што і здарылася напрыканцы чэрвеня.
Да свайго сыходу Кірыленка паспеў згуляць у 12 матчах «вышкі» – у першых пяці турах Кірыленка набраў пяць балаў (2+3), а яго выніковыя дзеянні дапамаглі абыграць «Іслач» (2:1) ды «Віцебск» (3:2) і здабыць нічыю з брэсцкім «Дынама» (1:1). Паўбаронца быў найлепшым асістэнтам каманды.
На пачатку ліпеня стала вядома, што 23-гадовы футбаліст далучыўся да «Макслайну» з Д2. Гэты клуб стаў ужо 10-м у карʼеры Кiрыленкi.
Крысціян Дрос, паўабаронца, 26 гадоў
Малдаванін зʼявіўся ў Мазыры ў ліпені 2021-га года – спачатку выступаў на правах арэнды, а са студзеня 2022-га стаў паўнавартасным гульцом «Славіі». Дрос карыстаўся даверам трэнерскага штаба – стабільна выходзіў у старце і практычна заўсёды паводзіў па 90 хвілін. Ад АБФФ яму прыйшло званне найлепшага футбаліста чэмпіянату за красавік-2024. За першы круг Дрос забіў два мячы, засмуціўшы брэсцкае «Дынама» (1:1) і «Арсенал» (3:0).
Чуткі пра тое, што паўабаронца можа пакінуць каманду Біёнчыка, хадзілі яшчэ зімой – інтарэс к гульцу быццам бы меў ізраільскі «Хапаэль» Кфар-Сава з Д2, але ў выніку футбаліст з адным з самых вялікіх заробкаў застаўся ў Мазыры. Сыход футбаліста стаў даволі нечаканым – 28 чэрвеня ён правёў 90 хвілін супраць «Гомеля» (0:0), а на наступны дзень стала вядома, што ён пакідае каманду. Новым клубам Дроса стаў «Эльбасані», які вярнуўся ў наймацнейшы дывізіён Албаніі.
Арцём Сарока, брамнік, 32 гады
Галкіпер пагадзіўся прыехаць у Мазыр дзякуючы асобе галоўнага трэнера, з якім кiпер працаваў раней у «Прамянi» і «Дняпры» – паводле яго слоў, у клубах была «цудоўная атмасфера». Перад стартам сезона Сарока называў Біёнчыка «кваліфікаваным трэнерам з сучасным бачаннем футбола».
Праўда, для Біёнчыка Сарока быў далёка не першай опцыяй – канкураваць прыходзілася з 28-гадовым Іваненкам і 25-гадовым расiянiнам Казловам. Але практыка ў Сарокі была – ён выходзіў на поле ў пераможных матчах супраць «Дняпра» (2:0) і «Віцебску» (3:2), у прайграных з аднолькавым лікам (0:1) гульнях з «Нёманам» і БАТЭ, і ў нічыйнай сустрэчы з бядовым «Мінскам» (1:1). Аднак надзейна замацавацца ў складзе гульцу так і не ўдалося. У выніку ён вярнуўся у дзяржынскі «Арсенал».
Уладзіслаў Ложкін, нападаючы, 22 гады
Экс-футбаліст мінскага «Дынама» лічыўся ці не галоўным узмацненнем Мазыра ў зімовае трансфернае акно. Мінулы сезон беларус правёў у казахстанскім «Туране» з Д2, з якім стаў найлепшым бамбардзірам каманды, трэцім бамбардзірам лігі і другім яе распасоўшчыкам. Ложкін хацеў застацца ў камандзе і далей, але за адсутнасцю такой прапановы перабраўся ў «Славію». І зноў не апошнюю ролю адыграла фігура Біёнчыка, якога футбаліст называў трэнерам, што мае амбіцыі i развівае гульцоў. Сам трэнер таксама не хаваў радасці ад падпісання маладога таленту.
За мазырскі клуб нападаючы згуляў 14 матчаў і забіў у іх 3 галы – дапамог не прайграць «Мінску» (1:1) і «Смаргоні» (3:3) ды атрымаць перамогу над «Шахцёрам». З «гарнякамі» футбаліст вызначыўся яшчэ і аўтаголам, за што атрымаў некалькі саркатычныя віншаванні ад Біёнчыка. Акрамя таго, у актыве Ложкіна ёсць і дзве галявыя перадачы – у пераможным матчы супраць «Іслачы» (2:1) і нічыйным з мінскім «Дынама».
Нападающий «Славии» за матч забил обеим командам – так помог Мозырю повторить лучший старт за 28 лет
Паводле інсайдэрскай інфармацыі, сыход са «Славіі» – ініцыятыва Ложкіна, якім цікавяцца ва «Уфе» з расійскага Д2, дзе відавочна будуць больш прывабныя фiнансавыя ўмовы.
Андрэй Салавей, нападаючы, 29 гадоў
У 2021-м форвард стаў гульцом года Беларусі пасля добрага сезона ў «Гомелі» Біёнчыка, калі аформіў 18+7 у 29 сустрэчах. Далей услед за трэнерам гулец пайшоў у «Шахцёр», але коўча хутка звольнілі, а новаму Салавей аказаўся асаблiва не патрэбны, хай кіраўнікі і пераконвалі ў iншым.
На сезон-2023 Салавей зʼехаў у казахстанскі «Аксу» – і той заняў апошняе месца, а мясцовы трэнер абвінавачваў форварда ў тым, што пасля добрых трэніровак ён раствараецца на полі (за 13 матчаў футбалiст забіў два мячы).
І вось перад сезонам-2024 Салавей вярнуўся да Бiёнчыка – у «Славію». Здавалася б, выдатны шанц перазапусціцца – але ў лютым у спарынгу з «Хваляй» форвард зламаў малагалёначную костку. Прагназавалася, што аднаўленне зойме месяцы два, але прайшло ўжо амаль паўгода – а Салавей ўсё яшчэ па-за заяўкай на матчы, і ніхто не тлумачыць, калі чакаць гульца на полі ў форме «Славіі» і ці чакаць наогул.