English or spanish? У сацсетках яшчэ задоўга да фіналу Еўра-2024 завірусілася мем з гэтым пытаннем
Дайшло нават да зорак футбола.
Англія і Іспанія згуляюць у фінале чэмпіянату Еўропы – гэта будзе другі фінальны матч для англічан і першы з кіеўскага фіналу Еўра-2012 для іспанцаў.
Цікава, але ўдзельнікаў вырашальнага матча турніру яшчэ задоўга нават да плэй-оф Еўра-2024 «прадказаў» вірусны мем з TikTok – усё з-за, здавалася б, банальнага пытання «english or spanish».
Што гэта ўвогуле такое?
Запусціў гэты трэнд карыстальнік сацсеткі TikTok Альфонса Пінпон. Ён падыходзіў да рабят у гандлёвых цэнтрах і пытаўся «Вы размаўляеце па-англійску ці па-іспанску?» (тое ж «english or spanish»). Калі яму адказвалі, ён імгненна дадаваў па-англійску ці па-іспанску (у залежнасці ад адказу, які атрымаў) – «Хто першы паварушыцца, той гей».
Рабяты, якія ішлі кудысьці па сваіх справах, на некалькі секунд, а то і хвілін заміралі ў «двое» з Альфонса.
Відэа ціктокера набіраюць мільёны праглядаў, а тое, што завірусілася больш за ўсё, ужо больш за 57 мільёнаў (!) праглядаў і амаль сем мільёнаў падабаек.
Камусьці такі трэнд можа здацца гамафобным, аднак тыя, хто яго падхапіў, лічаць яго хутчэй проста смешным.
Пасля ў сеціве пачалі з'яўляцца эдыты з заміраючымі пасля гэтага пытання хлопцамі пад песню Steve Lacy «Static». І вось гэта ўжо разляцелася настолькі, што стала неадʼемнай часткай трэнду – музыка ўключалася імгненна пасля фразы whoever moves first is gay, а мужчыны працягвалі стаяць нерухома.
Часам людзі, якія падхапілі трэнд, падлоўлівалі сваіх сяброў або проста незнаёмцаў у самых непрадказальных і нязручных умовах – і нават так яны выконвалі ўсе правілы.
Якая сувязь з футболам
Яшчэ перад другім паўфіналам чэмпіянату Еўропы, гэта значыць да таго, як другім фіналістам Еўра стала зборная Англіі, вядомы амерыканскі блогер IShowSpeed задаў пытанне «english or spanish» Златану Ібрагімавічу. Пасля гэтага яны доўгі час ехалі ў аўтамабілі нерухома і ў поўнай цішыні.
А ўжо пасля гэтага відэа, у фінал Еўра-2024 да Іспаніі выйшлі англічане, надаўшы трэнду новую жыццё, бо цяпер гэта наўпрост тычыцца яшчэ і футбольнага чэмпіянату Еўропы.
Вось, напрыклад, карыстачы ўжо рыхтуюцца да таго, як яны нерухома будуць сачыць за фіналам. І шуткуюць пра тое, што адзіным, хто зможа рухацца на полі, будзе абаронца зборнай Англіі Марк Ґеі.
З-за такога збегу абставінаў «english or spanish» зараз не проста смешны інтэрнэт-трэнд, незразумелы шматлікім, а пытанне, якое мае непасрэдную сувязь з найбуйным футбольным турнірам года.
Фота: UEFA EURO 2024/Facebook