Tribuna/Футбол/Блогі/9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра

9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра

Перамога, якая ўражвае.

15 ліпеня 2024, 13:56
9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра

Зборная Іспаніі выйграла Еўра-2024, адолеўшы ў фінале Англію. Каманда Луіса дэ ла Фуэнтэ правяла моцны турнір – і выйграла яго ў абсалютна дамінантным стылі. Вось 9 фактаў, якія пацвярджаюць гэта.

1. Іспанія выйграла ўсе 7 (!) матчаў на Еўра. Так, з улікам авертайма з Германіяй, але ўсё роўна ўражвае. Адзіная зборная, якая выйгравала да гэтага чэмпіянат Еўропы з усімі перамогамі – Францыя. І гэта было аж у 1984 годзе, калі для трыумфу трэба было выйграць толькі 5 матчаў.

2. Іспанія прайшла самую складаную сетку на турніры: Харватыя, Італія, Албанія, Грузія, Германія, Францыя, Англія. Фактычна іспанцы ў плэй-оф па чарзе выбілі ўсіх фаварытаў, на якіх букмекеры ставілі перад пачаткам турніру. І пры гэтым яшчэ і спакойна выйгралі адну з самых складаных груп.

3. Іспанія ўстанавіла новы рэкорд па забітых галах на Еўра – 15. I гэта з такой сеткай! Пабілі дасягненні ўсё той жа Францыі-1984. Праўда, зноў успамінаем, што французы тады правялі толькі 5 матчаў.

4. I такая колькасць галоў – не выпадковасць: Іспанія стварыла з адрывам больш за ўсё Big chances – 26 (17 у бліжэйшага канкурэнта); і набрала з адрывам больш за ўсіх xG – 12,8 (9,8 у бліжэйшага канкурэнта). Так, іспанцы добра рэалізоўвалі свае моманты, але і стварылі іх нямала.

5. Родры стаў найлепшым гульцом Еўра-2024. I гэта нават нягледзячы на траўму і замену ў перапынку фіналу. Нарэшце апорнік зборнай Іспаніі і «Ман Сіці» атрымаў прызнанне пасля ігнаравання яго дасягненняў у АПЛ. Цікавы факт: з пачатку 2023 года Родры выйграў удвая больш трафеяў, чым прайграў матчаў, калі быў у складзе зборнай або клуба.

6. Ламін Ямаль стаў найлепшым маладым гульцом і найлепшым асістэнтам турніру. І паралельна паставіў неверагодную колькасць рэкордаў (наймалады гулец, аўтар голу і асісту, удзельнік плей-оф Еўра і гэтак далей).

7. Дані Ольма падзяліў тытул найлепшага бамбардзіра Еўра-2024 з трыма галамі. Таксама званне атрымалі нідэрландзец Кодзі Гакпа, грузін Жорж Мікаўтадзэ, славак Іван Шранц, англiчанiн Хары Кейн і немец Джамал Мусіяла.

8. Ольма і Ямаль – найлепшыя гульцы Еўра за гол+пас: 3+2 і 1+4 адпаведна.

9. Іспанія стала гістарычным дамінатарам на Еўра – устанавіла рэкорд па колькасці перамог, выйграўшы трафей у чацвёрты раз.

Фота: Tribuna.com/Віталій Вітлеа

ivan4ik
малайцы
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку
20 жніўня, 10:07
😱 Два трансгендэры будуць баксаваць з жанчынамі на Алімпіядзе – гэта абурыла атлетаў і фанаў у сацсетках
30 ліпеня, 15:39
1
Скачкі ў ваду – самы смешны від спорту на Алімпійскіх гульнях. Зараз пакажам чаму
30 ліпеня, 08:04
10 найлепшых дамашніх формаў сезона 2024/25
29 ліпеня, 06:43
9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра
15 ліпеня, 13:56
Зборная 1/4 Еўра: бліскучы Ольма, 41-гадовы Пепэ і швейцарскі форвард
7 ліпеня, 14:38
Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні
4 ліпеня, 16:34
Познія галы – новая фішка Белінгема: ужо шосты за сезон – адзін, магчыма, выратаваў жыццё Мілеўскаму
1 ліпеня, 17:37
5 гульцоў, якія сталі адкрыццямі групавога этапу Еўра-2024
28 чэрвеня, 11:02
Забітцэр вывеў Аўстрыю ў плэй-оф еўра з першага месца. Яго нявеста – ураджэнка Херсона
26 чэрвеня, 04:51
Ох, жудасны момант у матчы Венгрыі і Шатландыі – форвард Варга страціў прытомнасць, ратавалі прама на полі, але, здаецца, усё ок
24 чэрвеня, 03:57
Гісторыя дня: Раналду стаў рэкардсменам еўра па асістах. Цяпер ЧЕ – афіцыйна яго турнір
23 чэрвеня, 19:37
Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай
13 чэрвеня, 06:13
17 цікавых летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
9 чэрвеня, 14:23
Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!
7 чэрвеня, 10:48
Карвахаль – адзін з герояў перамогі: у шосты раз (!) выйшаў у аснове на фінал ЛЧ, паклаў шосты мяч у сезоне
2 чэрвеня, 09:52
Лiчба дня: колькі часу на полі спатрэбілася Куртуа, каб выйграць два трафея ў сезоне
2 чэрвеня, 07:31
🏆 Грэцыя ўзяла дэбютны Еўракубак! «Алімпіякос» адолеў «Фіярэнціну» ў фінале ЛК – з голам на 116-й хвіліне
30 траўня, 02:55
Гэты сезон «Рэала» – недаацэнены: каманда Анчалоці бліскуча пераадольвае крызісы
29 траўня, 08:22
Сын Анчалоці праваліў кар'еру гульца, але ўжо гатовы стаць топ-трэнерам
28 траўня, 04:25
Усе пасты