350+ чалавек на Івуліне і аншлаг на «Дынама» з платнымі бясплатнымі квіткамі. Як беларусы глядзелі фінал Еўра ў Мінску і Варшаве
А дзе глядзелі вы? І дзе хацелі б паглядзець?
У нядзелю, 14 чэрвеня, Еўропа атрымала новага чэмпіёна ў футболе. Зборная Іспаніі ў няпростым матчы адолела Англію і ў чацвёрты раз здабыла еўрапейскі трафей!
Шмат хто з беларусаў у Беларусі вырашыў не глядзець фінал удома па тэлебачанню, а скіраваўся на стадыён «Дынама». Там паказвалі гульні чэмпіянату ад чвэрцьфіналаў, і яны карысталіся вялікай папулярнасцю, у тым ліку таму, што ўваход на мерапрыемства быў бясплатным. Але праз ажыятаж арганізатары ўвялі абавязковую папярэднюю рэгістрацыю, па выніках якой карыстальнік атрымліваў электронны рэгістрацыйны білет. Праўда, асабліва прадпрымальныя людзі спрабавалі на гэтым зарабіць – на папулярных гандлёвых пляцоўках і ў сацсетках можна было знайсці аб'явы аб продажы такіх квіткоў. Аўтары абвестак хоць і сцвярджалі, што ў саміх проста «не атрымліваецца патрапіць» на мерапрыемства, прасілі за бясплатныя квіткі зусім не сімвалічную плату – ад 20 да 35 рублёў (то бок ад 6 да 10 долараў).
Ахвотных патрапіць на фінал было шмат, і на ўваходзе на стадыён утварылася прыстойная чарга.
Многія прыйшлі на матч падрыхтаванымі - прынеслі сцягі зборных, за якія заўзеюць, упрыгожылі сябе аквагрымам.
Без бадай што галоўнага атрыбута футбольнага прагляду – піва – таксама не абышлося. Тым больш, што мерапрыемства праходзіла ў межах «А-фэсту» ад беларускага брэнда «Аліварыя».
А гэтая пара, здаецца, прыйшла проста па атмасферу, бо зборная Германіі вылецела яшчэ ў чвэрцьфінале.
Засвяціліся на івэнце і прадстаўнікі рэжымнага спорту. Скакуха Анастасія Мірончык-Іванова глядзела матч у кампаніі прадстаўніц прапагандысцкага ТБ Ганны Эйсмант і Крысціны Захаравай, а таксама рэжымнай спявачкі Ганны Трубяцкой, якая часта выступае на гульнях мінскага «Дынама».
Побач з імі адпачываў скакун-лукашыст Максім Недасекаў.
Фінал Еўра сабраў стадыёне вялікую колькасць беларусаў.
Варта адзначыць, што з надвор'ем Мінску таксама пашанцавала – толькі паглядзіце на гэтае прыхожае вечаровае неба над арэнай.
У вялікім перапынку гледачоў забаўлялі танцамі пад Шакіру.
А вось як гледачы на стадыёне сустрэлі фінальны свісток, які азнаменаваў перамогу іспанцаў.
Шмат у каго з беларусаў няма магчымасці вярнуцца дадому, каб глядзець футбол на галоўным стадыёне краіны. Затое некаторыя з іх маглі патрапіць на дастаткова лямпавы прагляд фіналу пад беларускамоўныя каментары Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі ў Варшавае. Піва на праглядзе таксама было.
Здаецца, рэклама ад стваральнікаў ютуб-каналу «ЧестнОК» спрацавала – людзей сабралася не мала. Па папярэдніх падліках – больш за 350 чалавек! Уваход на лакацыю каштаваў 80 злотых, то бок 20 долараў.
Нехта прыходзіў з дзецьмі, як музыка Павел Трыпуць.
Паглядзець футбол нават прыехала лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская з некаторымі сябрамі сваёй каманды.
У якасці разагрэву адбылася невялікая гутарка з беларускім трэнерам Алегам Дулубам і аўтарам ютуб-праектаў «жизнь-малина» і «Загляне сонца» Мікітам Мелказёравым.
А затым усе прыступілі да асноўнай падзеі – прагляду фіналу. Як адзначыў сувядоўца праекта «О(б)суждаем» Іван Прус, класна было нават тым, хто не вельмі любіць футбол.
Прычым арганізавалі хлопцы ўсё сваімі сіламі: знялі вялікі ангар, дасталі крэслы і тэлевізары, забяспечылі ежу, прыдумалі забаўкі і гэтак далей.
У перапынку гасцей забаўлялі конкурсамі.
А вось як усё выглядала і як гучаў ужывую ў каментар хлопцаў.
Мяркуючы па пастах у сацсетках, гасцям мерапрыемства спадабалася.
А на які прагляд больш хацелася б патрапіць вам?