Tribuna/Футбол/Блогі/«Гэта не мая каманда, не мой кароль і не мой гімн». Баскі выйгралі Еўра для Іспаніі – дома іх назвалі «здраднікамі»

«Гэта не мая каманда, не мой кароль і не мой гімн». Баскі выйгралі Еўра для Іспаніі – дома іх назвалі «здраднікамі»

У зборнай такіх гульцоў дзевяць, двое з іх забілі ў фінале.

Аўтар — Pam-pam
«Гэта не мая каманда, не мой кароль і не мой гімн». Баскі выйгралі Еўра для Іспаніі – дома іх назвалі «здраднікамі»

Перамога зборнай Іспаніі на Еўра – нагода для яднання краіны. На трыбунах «Алімпіяштадыёна» ў Берліне каманду эмацыйна падтрымлівалі кароль Феліпэ IV і яго малодшая дачка Сафія.

Пасля ўзнагароджання медалямі Феліпэ разам з прэзідэнтам УЕФА Аляксандрам Чафярынам уручылі чэмпіёнам кубак. Пасля таго, як гульцы паднялі яго над галавой, расцалавалі і нарабілі фота, то зноў падышлі да караля Іспаніі. Феліпэ ўзяў кубак і адсвяткаваў перамогу на Еўра разам з камандай.

Зборная Іспаніі – гэта цудоўнае спалучэнне іспанцаў, дзяцей мігрантаў, інтэграваных у грамадства, натуралізаваных французаў і прадстаўнікоў аўтаномных супольнасцяў краіны. Калі раней у камандзе было большае прадстаўніцтва Каталоніі, то на гэтым Еўра запальвалі баскі.

Лідар басконскай нацыяналістычнай партыі хацеў перамогі Англіі, а не Іспаніі

Краіна Баскаў і Каталонія – два рэгіёны з моцнай ідэнтычнасцю, сваімі мовамі, гісторыяй, культурай і рухамі за незалежнасць. У іх таксама ёсць свае футбольныя зборныя. Праўда, ФІФА не прызнае іх афіцыйна.

Традыцыйна фанаты «Атлетык» Більбаа засвістваюць гімн Іспаніі. А лідар баскскай нацыяналістычнай партыі Андані Артузар увогуле заявіў, што хоча перамогі Англіі, а не Іспаніі. Ягоны калега Айтар Эстэбан прызнаўся, што не будзе падтрымліваць Іспанію падчас Еўра-2024: «Мая каманда – баскская, а не іспанская».

Яшчэ адзін лідар басконскага руху Арнальда Атэгі заявіў, што не будзе святкаваць перамогу зборнай Іспаніі: «Гэта не мая каманда, гэта не мой кароль і не мой гімн. Некаторыя лічаць, што мы настроены супраць іспанцаў, але я хачу яшчэ раз нагадаць пра тое, што ў баскскіх гульцоў няма магчымасці гуляць за ўласную каманду, таму што гэтая дзяржава адмаўляе нам у гэтым».

Зборная не гуляла ў Більбаа з 1967 года, хоць пагроза тэрарыстычнай групоўкі ЭТА даўно мінула. У Краіне Баскаў не прынята насіць футболкі зборнай Іспаніі і вывешваць іспанскі сцяг на сваім балконе. Большасць баскскіх СМІ сачылі за зборнай Іспаніі на Еўра без асаблівага энтузіязму.

Канешне, далёка не ўсе баскі думаюць як іх палітычныя лідары. У рэшце жыхары Краіны Баскаў таксама шануюць добры футбол. А пакаленне аднагодкаў Ламіна Ямаля ўвогуле не разумее, чаму іх бацькі ці дзяды хочуць, каб Іспанія прайграла. Яны зусім лёгка прымаюць сябе ў якасці баскаў і іспанцаў.

9 з 26 гульцоў зборнай Іспаніі на Еўра – баскі

9 з 26 гульцоў зборнай Іспаніі на Еўра з'яўляюцца баскамі. Унаі Сімон і Ніка Уільямс – адны з найбольш прыкметных фігур гэтай каманды. Фінал супраць Англіі на полі адначасова завяршалі сямёра футбалістаў, звязаных з Краінай Баскаў.

Трэнер Луіс дэ ла Фуэнтэ родам з суседняй правінцыі Ла Рыёха. Але яго тут лічаць сваім хлопцам. Луіс правёў 11 гадоў гульнявой карʼеры ў «Атлетыку» – двойчы стаў чэмпіёнам Іспаніі і аднойчы выйграў Кубак. А потым яшчэ і двойчы трэнаваў «Атлетык».

Як пасля такога зычыць паражэння Іспаніі і не сімпатызаваць гэтай камандзе? The Athletic нават зрабіў рэпартаж пра тое, як баскі ўспрымаюць зборную Іспаніі. Тэкст выйшаў з загалоўкам: «У Краіне Баскаў прыглушаныя ўра футбольнай зборнай Іспаніі». Праўда, гэта было падчас групавога этапа.

Здавалася б, цяжка прыцішыць радасныя эмоцыі, калі Сімон ратуе каманду, а Уільямс і Аярсабаль забіваюць Англіі ў фінале. Але перамога Іспаніі спадабалася не ўсім баскам. Больш за тое, гульцам нават дасталася – іх назвалі здраднікамі. Але пра гэта пазней.

А зараз паглядзім, хто з баскаў гуляў на Еўра.

Брамнік Алекс Рэміра, «Рэал Сасьедад»

29-гадовы Рэміра – гадаванец футбольнай школы «Атлетыка» Більбаа. З 2019 года выступае за «Рэал Сасьедад». На Еўра на поле не выходзіў, але такі лёс запасных брамнікаў.

«Шчаслівы быць часткай гэтай сямʼі. 45 дзён разам, дзякуючы якім мы выйгралі Кубак Еўропы!» – эмацыйна напісаў ён у сваім інстаграме пасля фіналу.

Паўабаронца Марцін Субімендзі, «Рэал Сасьедад»

На Еўра ў асноўным быў па-за заяўкай або выходзіў на замену. Згуляў супраць Албаніі на групавым этапе і выйшаў на другі тайм супраць Англіі. Замяніў траўмаванага Родры. 25-гадовы футбаліст нарадзіўся ў Сан-Себасцьяне. Ён гадаванец «Рэал Сасьедада», дзе і гуляе ўсю клубную карʼеру.

Паўабаронца Мікель Мерына, «Рэал Сасьедад»

Прыняў удзел ва ўсіх матчах Еўра, але ў асноўным выходзіў на замену. Усе 90 хвілін адгуляў супраць Албаніі на групавым этапе. Яго момант славы – гол у вароты зборнай Германіі ў 1/4 фіналу. Мяч атрымаўся магутным – у высокім скачку галавой. Гэты гол стаў пераможным і вывеў іспанцаў у паўфінал.

Самае цікавае, што бацька гульца таксама забіваў на гэтым стадыёне 33 гады таму. У сезоне 1991/92 ён дапамог роднай «Асасуне» перамагчы «Штутгарт». Сын памятаў пра гэта і ўшанаваў бацьку, адсвяткаваўшы гол у яго стылі ля кутняга сцяжка. Гэта было вельмі міла.

28-гадовы Мерына нарадзіўся ў Памплоне. Выхаванец «Асасуны». З 2018 года гуляе за «Рэал Сасьедад».

Форвард Мікель Аярсабаль, «Рэал Сасьедад»

Згуляў ва ўсіх матчах на Еўра, але не правёў ніводнага поўнага. Часцей выступаў як узмацненне з лавы запасных. Вызначыўся асістам у матчы супраць Грузіі.

А ў фінале супраць Англіі зрабіў нешта фантастычнае – забіў пераможны мяч на 87-й хвіліне. Таксама пачаў матч у запасе, але выйшаў на 68-й хвіліне замест траўмаванага Альвара Мараты.

Але не для ўсіх футбаліст стаў героям. Невядомыя размясцілі плакат у родным горадзе маці Аярсабаля Эларыа з надпісам: «Не прымаем іспанскую каманду» і сцягамі Іспаніі і Краіны Баскаў. Іспанскі сцяг быў перакрэслены. Імёны Аярсабаля і Мерына размясцілі побач з графіці здраднікамі і перакрэсленай свастыкай.

27-гадовы Мікель нарадзіўся ў Эйбары і зʼяўляецца выхаванцам мясцовай каманды. Уся дарослая клубная карʼера праходзіць у «Рэал Сасьедад».

Брамнік Унаі Сімон, «Атлетык»

Адзін з лідараў зборнай Іспаніі на Еўра. Не гуляў толькі супраць Албаніі. Брамнік ехаў на Еўра без зорнага статусу, але ў Германіі топава правёў увесь турнір.

І гэта ён яшчэ выступаў з траўмай. Па словах баска, яго непакоіць пашкоджанне запясця. Пасля Еўра гульца чакае аперацыя.

27-гадовы Сімон нарадзіўся ў Віторыя-Гастейс - другім па велічыні горадзе Краіны Баскаў. Выхаванец «Атлетыка» Більбаа, дзе праводзіць усю клубную карʼеру.

Абаронца Дані Вівіян, «Атлетык»

Згуляў супраць Албаніі і выйшаў на змену ў матчы супраць Францыі.

25-гадовы Вівіяна нарадзіўся ў Віторыя-Гасційса. З 2020 года выступае за «Атлетык». «Акрамя ідэалогій ёсць імпэт да футбола», – сказаў футбаліст, калі яго спыталі, ці лічыць ён, што яго баскскія суайчыннікі падтрымліваюць зборную Іспаніі.

Вінгер Ніка Уільямс, «Атлетык»

Згуляў ва ўсіх матчах Еўра за выключэннем Албаніі. У гульні з Грузіяй вызначыўся голам і асістам. Яго зорны час наступіў у фінале супраць Англіі – адкрыў лік і стаў найлепшым гульцом сустрэчы па версіі УЕФА.

Уільямс – ураджэнец горада Памплона і выхаванец «Атлетыка» Більбаа. Ён не баск па крыві ці паходжанні, але баск па духу.

Бацькі Ніка – бежанцы з Ліберыі. Бацька Асей Уільямс і маці Марыя Артуэр па паходжанні ганцы. А старэйшы брат футбаліста – таксама гулец «Атлетыка» Іньякі Уільямс. Раней ён выступаў за Іспанію, а потым стаў гуляць за зборную Ганы.

Абаронца Эмерык Лапорт, «Аль-Наср»

Прапусціў толькі першы матч супраць Харватыі, затым гуляў фактычна без замен.

У Эмерыка цікавая біяграфія – ён нарадзіўся ў Францыі і марыў выступаць за нацыянальную каманду. Але ігнор Дзідзье Дэшама павярнуў яго ў бок Іспаніі. І цяпер ён чэмпіён Еўропы.

Калі казаць пра клубную карʼеру, то Лапорт стаў другім французам пасля Біксанта Лізаразю, які падпісаў кантракт з «Атлетыкам». Усё дзякуючы баскскаму паходжанню прадзеда і прабабулі. Хаця гучалі папрокі, што гэта супярэчыць палітыцы клуба падпісваць гульцоў, народжаных у Басконіі.

Абаронца Робен Ле Нарман, «Рэал Сасьедад»

На Еўра не гуляў толькі супраць Францыі. Адзін з гульцоў асноўнага складу зборнай Іспаніі.

У Робена ўвогуле свая гісторыя. Футбаліст нарадзіўся ў Францыі і зʼяўляецца выхаванцам «Брэста». У яго няма баскскіх каранёў, але ён стаў натуралізаваным іспанцам.

З 2016 года выступае за «Рэал Сасьедад» і пасля сямі гадоў пражывання ў Іспаніі атрымаў грамадзянства, а з ім і права гуляць за нацыянальную зборную. Доўгае пражыванне ў Сан-Себасцьяне зрабіла яго, прынамсі, баскам па духу.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты