Tribuna/Футбол/Блогі/Скандал у «Чэлсі»: Энца праспяваў расісцкі чант пра Францыю, аднаклубнікі вельмі пакрыўдзіліся

Скандал у «Чэлсі»: Энца праспяваў расісцкі чант пра Францыю, аднаклубнікі вельмі пакрыўдзіліся

Святкаванне перамогі на Копа Амерыка рушыла не туды.

Аўтар — Dzmitry Antonau
Скандал у «Чэлсі»: Энца праспяваў расісцкі чант пра Францыю, аднаклубнікі вельмі пакрыўдзіліся

Не паспеў Энца Марэска ўзначаліць «Чэлсі», як у клубе ўжо адбыўся скандал – які сапраўды паўплывае на настроі ў распранальні.

Усё праз перамогу зборнай Аргенціны – і яе фінал на ЧС-2022 супраць Францыі.

Аргенцінцы праспявалі расісцкі чант пра французаў – гэта патрапіла ў стрым Энца

Пасля перамогі на Кубку Амерыкі аргенцінцы традыцыйна шмат святкавалі – адзін з эпізодаў адбыўся ў аўтобусе. Адтуль прамы эфір вёў Энца Фернандэс – якраз у той момант, калі гульцы зацягнулі расісцкі чант пра гульцоў зборнай Францыі.

Перакладаецца ён так: «Яны гуляюць за Францыю, але яны ўсе родам з Анголы! Яны трахаюцца з трансамі, як гей Мбапэ. Іх маці з Нігерыі, а тата з Камеруна. Але ў пашпарце напісана – французы!»

Потым нехта кажа Энца спыніць здымку і відэа абрываецца.

Узнік гэты чант яшчэ падчас фіналу ЧС-2022 супраць Францыі сярод заўзятараў – тады, калі памятаеце, у Аргенціне (ды і сярод каманды ў тым ліку) наогул не было межаў у, так мовіць, «тролінгу» суперніка.

Фафана асудзіў чант, ён і шэраг аднаклубнікаў адпісаліся ад Энца

Аднаклубнікі Энца па «Чэлсі» – некаторыя з іх, уласна, непасрэдна французы – нашчадкі мігрантаў – не ўспрынялі паводзіны аргенцінца.

Уэслі Фафана, француз, апублікаваў пост ў сацсетках з выразным тэкстам: «Футбол у 2024 годзе: расізм выйшаў з-пад кантролю».

Шэраг гульцоў «Чэлсі» адпісаліся ад Фернандэса ў сацсетках. Гэта сямёра французаў – Крыстафер Нкунку, Леслі Угачукву, Аксель Дысасі, Мола Гюсто, Бенуа Бадзяшыль, Маланг Сар і Уэслі Фафана, а таксама бельгіец Рамэа Лавія.

З іншых футбалістаў Францыі выказаўся Жуль Кундэ з «Барселоны»: «Шкада».

Федэрацыя футбола Францыі звернецца ў ФІФА і ў аргенцінскую федэрацыю з гэтай нагоды. Міністр спорту Францыі Амелі Удэа-Кастэра таксама заклікала ФІФА адрэагаваць на інцыдэнт.

ФІФА і Федэрацыя футбола Аргенціны пакуль маўчаць.

Энца ўжо папрасіў прабачэння, «Чэлсі» правядзе ўнутранае дысцыплінарнае расследаванне

У ноч з 16 на 17 ліпеня Энца Фернандэс апублікаваў у сваіх сацсетках пост з выбачэннямі:

«Хачу шчыра прынесці прабачэнні за відэа, апублікаванае ў маім інстаграме падчас святкаванняў зборнай. Песня змяшчае вельмі крыўдную лексіку, і гэтым словам няма апраўданняў.

Я выступаю супраць дыскрымінацыі ва ўсіх формах і прашу прабачэння за такое ахопленае эйфарыяй святкаванне перамогі на Кубку Амерыкі. Гэтае відэа, гэты момант, гэтыя словы не адлюстроўваюць ні маіх перакананняў, ні характару.

Мне шчыра шкада».

«Чэлсі» таксама адрэагаваў – паабяцаў правесці ўнутранае дысцыплінарнае расследаванне:

«Чэлсі» лічыць коль-якія формы дыскрымінацыйных паводзінаў абсалютна непрымальнымі. Мы ганарымся тым, што ёсць разнастайны, інклюзіўны клуб, дзе людзі з усіх культур, супольнасцяў і ідэнтычнасцяў пачуваюцца пажаданымі гасцямі.

Мы прызнаем і шануем публічныя прабачэнні нашага гульца і выкарыстоўваем гэта як магчымасць яго выхаваць.

Клуб пачаў ўнутранае дысцыплінарнае расследаванне».

Аднак варта адзначыць, што на відэа спявае не толькі Энца – яму проста не пашчасціла весці прамую трансляцыю ў той момант. Цікава, ці будуць прабачэнні ад іншых прысутных у аўтобусе футбалістаў.

У «Чэлсі» ў Энца ёсць і падтрымка – сенегалец Джэксан

Ужо пасля ўсіх гэтых навін па меншай меры адзін аднаклубнік падтрымаў Фернандэса. Сенегалец Нікаля Джэксан апублікаваў у сторыз відэа, дзе Энца займае цемнаскурае дзіця і забаўляецца з ім, і фота, дзе сядзіць побач з ім на трэнінгу ў клубе.

Сітуацыя ў клубе стала яшчэ больш цікавай, чым звычайна.

Фото: скриншот, Carlton Myrie/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі
1 траўня, 09:27
3
Дрэды Кундэ дапамаглі «Барселоне» пачаць разгром «Барусіі» – няўдала сфаліў яшчэ адзін валасацік
10 красавіка, 01:37
2
У каго самы дарагі склад і самыя вялікія заробкі ў топ-лігах: у дадатках «Трыбуны» крутое абнаўленне
4 красавіка, 20:43
Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Чаму «Барса» і часовая рэгістрацыя Ольма могуць знішчыць фінансавы кантроль Ла Лігі
10 студзеня, 02:59
1
Усе пасты