Tribuna/Футбол/Блогі/У чэмпіянат Беларусі вярнуўся сабака Юрэвіча: правёў слабы сезон, але можа спатрэбіцца Брэсту

У чэмпіянат Беларусі вярнуўся сабака Юрэвіча: правёў слабы сезон, але можа спатрэбіцца Брэсту

Яшчэ адзін на перазагрузку.

У чэмпіянат Беларусі вярнуўся сабака Юрэвіча: правёў слабы сезон, але можа спатрэбіцца Брэсту

Брэсцкае «Дынама» актыўнічае ў летняе міжсезонне і ўжо зрабіла падпісанні ва ўсе лініі. Але ўзмацненнямі гэтыя пераходы назваць складана. У клуб прыйшоў 32-гадовы брамнік Дзмітрый Дудар, які са студзеня быў свабодным агентам, а яго апошнім клубам быў «Тарпеда-БелАЗ», дзе, праўда, у 2023 годзе згуляў толькі два матчы – у Кубку з «Шахцёрам» (2:1) і «Нівай» (2:1). У абарону падпісалі леваногава крайка Аляксея Вакуліча. Першую палову 2024-га той правёў у «Арсенале» (Расія, Тула, Д2), дзе з'явіўся ў 5 матчах. 26-гадовы гулец належыць мінскаму «Дынама» і ў Брэсце будзе выступаць на правах арэнды да канца сезона. У атаку ўзялі 22-гадовага Іллю Чарняка – форвард не змог стаць асноўным у мінскім «Дынама» (за паўгода ўзяў удзел у сямі матчах без выніковых дзеянняў, у большасці выходзіў на замену). З красавіка ўвогуле страціў месца на полі, а ў чэрвені быў пераведзены ў дубль.

І вось 23 чэрвеня «Дынама» заключыла двухгадовы кантракт з Давідам Твэ. Для 25-гадовага цэнтральнага паўабаронцы гэтае другое прышэсце як у Брэст, так і ў ЧБ у цэлым. Прадставілі гульца рэп-трэкам, дзе Твэ назвалі «Top men» і «Bad boy»:

Чым запомніўся першы раз?

У 2018-м Твэ прыляцеў у Мінск і адразу трапіў у кур'ёзную сітуацыю. У аэрапорце пашпартны кантроль ліберыйца зацягнуўся, і, як расказваў агент Мікіта Ісаеў, гульца наогул не хацелі пускаць у Беларусь, маўляў, чалавек прыехаў у адных шортах у канцы лістапада. З рэчаў у Твэ была толькі адна барсетка, а на вуліцы на той момант было «– 15».

У Беларусі Твэ спачатку праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але ў выніку апынуўся ў «Энергетыку-БДУ». Там таксама не абышлося без недарэчнасцяў. Ліберыец прыляцеў з дрэдамі, а як вядома, Анатоль Юрэвіч, які запраўляў справамі ў клубе, не прызнае ніякіх прычосак акрамя кароткіх. На першы трэнінг ён Твэ ўвогуле не пусціў – адправіў у цырульню зразаць дрэды.

Затое на полі Твэ быў у парадку. За паўтара сезона ў складзе «студэнтаў» прапусціў толькі два матчы – абодва праз перабор жоўтых картак. Ва ўсіх астатніх сустрэчах выходзіў у старце, якіх агулам набралося 45. У іх выбіў годныя 10+11 па гол+пас. Бывала, што ліберыец забіваў вельмі эфектна. Вось яго стрэл злёту ў вароты «Тарпеда-БелАЗ»:

А вось яго дакладны ўдар у дзявятку з «Мінскам» (6:1) з-за межаў штрафной (дарэчы, покерам у той гульні вызначыўся Ілля Шкурын). Той гол прызналі найлепшым у 23-м туры сезона-2019:

А гэта Твэ класна замкнуў перадачу ў матчы з «Віцебскам» (3:3) у сезоне-2020 пасля падключэння з глыбіні:

Афрыканец і сам умее выразаць перадачу на партнёра. Яго асіст на Душана Бакіча ў матчы з БАТЭ (3:1) над галавой Ягора Філіпенкі, які толькі «панюхаў» мяч, атрымаўся вельмі эфектным. (адзнака 6:45):

У 2020-м чэмпіянат Беларусі быў ледзь не адзіны, які не спыніўся праз каронавірус, нягледзячы на ​​тое, што вялікая колькасць людзей хварэла і памірала. За Твэ тады перажывала мама, пытаючыся: «Ты ўпэўнены, што ты ў бяспецы?». Той адказваў, што «усё крута».

А яшчэ ліберыец вельмі перажываў праз Джорджа Флойда – цемнаскурага хлопца, які загінуў пры затрыманні ў Амерыцы:

«Тое, што цяпер адбываецца ў ЗША, жудасна. Трагедыя Джорджа Флойда параніла мяне. Аднак разумею, тут і цяпер нічым не магу дапамагчы. Спадзяюся, што гэтая гісторыя зменіць свет у будучыні», – казаў Твэ.

Дзяліўся ліберыец і ўражаннямі пра жыццё ў Беларусі. Яго вельмі здзіўляла, што многія людзі на яго абарочваліся, але з часам прывык да гэтага, тлумачачы тым, што «ў Беларусі мала цемнаскурых. Магчыма, не ўсе людзі ўвогуле бачылі такіх, як я». А яшчэ Твэ не падабалася беларуская кухня. У супах ён еў толькі булён. Таксама расказваў, што прывык да свежай экзатычнай садавіны, якой «у Беларусі не дастаць», і морапрадуктаў (маўляў, іх якасць у Мінску «не параўнальная з ліберыйскімі»).

У ліпені 2020-га Твэ перайшоў у брэсцкае «Дынама». Там таксама стабільна гуляў як у еўракубках (цалкам правёў матчы з «Астаной», «Сараева», «Макабі» Тэль-Авіў і «Лудагорцам», а ў чэмпіянаце адбегаў 12 матчаў, набраўшы 1+4 .

Зімой 2021-га бос брастаўчан Аляксандр Зайцаў канчаткова прамяняў «Дынама» на «Рух». Услед за ім перайшла і большасць лідараў «бела-блакітных», у тым ліку Твэ. За «Рух» у тым сезоне ліберыец згуляў 24 матчы ў чэмпіянаце і Кубку і набраў 1+7.

Што рабіў пасля ЧБ?

Пасля сезона-2021 Твэ пераехаў у ізраільскі «Хапаэль» з Ноф-ха-Галіль. Па выніках першынства 2021/22 каманда пакінула элітны дывізіён, ліберыец згуляў ва ўсіх 16 матчах пасля пераходу і забіў адзін мяч.

Наступны сезон ён таксама пачаў у «Хапаэле», але ўжо ў Д2. Там каманда ледзь уратавалася ад вылету ў Д3 – у чэмпіянаце заняла 14-е месца, з-за чаго давялося гуляць стыкавы сустрэчы з «Хапаээлем» Кфар-Шалем, але там удалося перамагчы. Цікава, што ў чэмпіянаце-2022/23 камандзе Твэ ўдалося абгуляць лідара – «Макабі» Пэтах-Тыкву 2:0, дзе на той момант рэанімаваў кар'еру знаёмы ліберыйцу па «Энергетыку-БДУ» Шкурын. Твэ тады вызначыўся голам:

Сумарна ў тым сезоне ліберыец паўдзельнічаў у 30 матчах, тройчы забіў і адзін раз аддаў галявую перадачу.

Ну а мінулы сезон у Твэ ўвогуле не пайшоў. Пачаў яго ў румынскай «Баташані», дзе так і не дэбютаваў у чэмпіянаце, згуляўшы толькі тры матчы ў Кубку. Пасля вярнуўся ў Д2 Ізраіля, дзе ў складзе «Хапаэля» Кфар-Сава выйшаў у васьмі сустрэчах, у большасці на замену (сумарны нагуляў 176 хвілін), а на пачатку красавіка трапіў на лаўку, а потым увогуле выпаў з заяўкі.

Навошта ён Брэсту?

Твэ – не першы афрыканец, які прыехаў у сёлетняе трансфернае акно ў чэмпіянат Беларусі з ізраільскага Д2. На пачатку ліпеня мінскае «Дынама» аб'явіла пра падпісанне 26-гадовага форварда Стывена Альфрэда. Нігерыец таксама з тых, хто вярнуўся ў Беларусь, – у 2021-м легіянер бегаў за «Слуцк» (9+6 у 24 матчах ЧБ). Апошні сезон у яго прайшоў лепей, чым у Твэ – 26 матчаў за «Макабі» Герцлія, 4+3. Ды і ў Лізе чэмпіёнаў Альфрэд ужо паспеў дапамагчы мінчанамі – у матчы ў адказ з «Пюнікам» зарабіў пенальці, які ў выніку вывеў «Дынама» ў 2-і раўнд кваліфікацыі.

Твэ ж вяртаецца ў чэмпіянат Беларусі на фоне статыстычна найгоршага сезона ў карʼеры. Тым не менш шанцы адразу зайграць у старце ў яго нядрэнныя. У канцы чэрвеня траўму атрымаў адзіны жалезны гулец цэнтра поля ў «Дынама» Аляксандр Свірэпа – у матчы з «Віцебскам» сутыкнуўся галавой з супернікам і не змог гульню працягнуць, пазней лекары дыягнаставалі пералом костак твару. Да пашкоджання Свірэпа прапусціў толькі матч са «Слуцкам» (4:1) праз перабор жоўтых. А вось усіх астатніх гульцоў цэнтра поля галоўны трэнер брастаўчан Аляксандр Бразевіч актыўна тасуе. Акрамя Свірэпы часцей за іншых у цэнтры паўабароны зʼяўляюцца ветэраны – 37-гадовы Эдгар Аляхновіч (535 хвілін у ЧБ) і 36-гадовы Сяргей Кісляк (409 хвілін у ЧБ). Поўныя матчы яны праводзяць рэдка, апошні часцей выпускаецца з замены. У ростары Бразевіча ёсць яшчэ нігерыйскі апорнік Адэвале Аладое, які палову першага кола прапусціў праз рэцэдыў траўмы. Ёсць яшчэ два маладыя, якія могуць згуляць у цэнтры поля: 22-гадовы Дзяніс Кавалевіч і 19-гадовы Арцём Турых. Аднак Бразевіч часцей выпускае іх на флангі.

А вось Твэ можна назваць класічнай «васьмёркай» ці box-to-box. У сваім прайме ён нядрэнна глядзеўся як у адборы, так і ў нападзе. У «Энергетыку-БДУ» Юрэвіч прасіў афрыканца «гуляць, як сабака». Твэ да слоў трэнера тады паставіўся з гумарам і нават прасіў адміністратара каманды напісаць яму на майцы замест прозвішча слова «сабака».

Да моцных бакоў лібірыйца можна аднесці тэхніку – дзякуючы нізкапасаджанаму корпусу ён часта ідзе ў абводку, якасна працуе з мячом на прыёме, здольны першым дотыкам абгуляць суперніка і выйсці на свабодную прастору. Гулец з такімі скіламі будзе не лішнім у Брэсце, калі, канешне, скілы нікуды не падзеліся.

***

У 2021-м годзе, калі Твэ з'язджаў з Беларусі ў Ізраіль, Transfermarkt ацэньваў яго кошт у 500 віртуальных тысяч. Сёння кошт паўабаронцы паводле партала – 100 тысяч. Ці атрымаецца гэта выправіць?

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты