Tribuna/Футбол/Блогі/Дзе былі зорныя гульцы ва ўзросце Ямаля: Месі у дублі «Барсы», у Мбапэ – толькі адзін асіст

Дзе былі зорныя гульцы ва ўзросце Ямаля: Месі у дублі «Барсы», у Мбапэ – толькі адзін асіст

Холанд і Вінісіус таксама мелі па адным галявым дзеянні.

Аўтар — Dzmitry Antonau
Дзе былі зорныя гульцы ва ўзросце Ямаля: Месі у дублі «Барсы», у Мбапэ – толькі адзін асіст

Ламін Ямаль у 17 гадоў – ужо адзін з самых прыкметных атакуючых гульцоў у сусветным футболе. Славу заваяваў на Еўра-2024, аднак і ў прафесійным клубным футболе ўжо мае 7 галоў і 10 асістаў у 60 матчах. Прычым усе рэзультатыўныя дзеянні і абсалютная большасць матчаў – ужо пры дарослай «Барсе».

Гэта дасягненне яшчэ больш магутнае, калі параўнаць, дзе былі іншыя 11 самых дарагіх цяпер па версіі Transfermarkt атакуючых футбалістаў, а таксама Месі і Раналду, на момант свайго 17-годдзя.

Мелі рэзультатыўныя дзеянні

Эрлінг Холанд па стане на 21 ліпеня 2017 года, калі яму споўнілася 17, яшчэ быў гульцом «Мольдзе» – больш за тое, праводзіў свой дэбютны сезон за клуб. У яго актыве на прафесійным узроўні быў адзін гол – у першым раундзе Кубка «Вольдзі» ў ніжэйшых дывізіёнах.

Першы гол у чэмпіянаце ён забіў ужо ў першым матчы пасля дасягнення 17-годдзя.

Вінісіус Жуніяр, якому 17 гадоў споўнілася 12 ліпеня 2017-га – некалькімі днямі раней – у 2017-м праводзіў свой першы прафесійны сезон у «Фламенга». Да дня нараджэння ён не забіў ніводнага мяча і аддаў адзін асіст – у Серыі А супраць «Понтэ Прэты» (2:0). Забіў з яго перадачы, дарэчы, былы эпізадычны гулец зборнай Бразіліі Леандра Даміян.

Кіліян Мбапэ быў крыху старэйшым – 17 стукнула 20 снежня 2015 года. Гэта адбылося якраз у яго першы сезон у «Манака», калі яго талент уразіў Леанарда Жардзіма – і 16-гадовы Кіліян нават паспеў аддаць адзін асіст на Стэфана Эль-Шаараві ў апошнім матчы групавога этапу ЛЕ супраць «Тотэнхэма» (1:4). Першыя галы ў чэмпіянаце прыйшлі ўжо ў 2016 годзе.

Яшчэ не мелі галявых дзеянняў

Філ Фодэн дэбютаваў за «Сіці» ужо пасля 17-годдзя, якое наступіла 28 траўня 2017-га. Так, да таго ж у яго Transfermarkt ганарліва паказвае 11+7 у АПЛ U-18 (і ўлічвае ў агульную статыстыку!), але гэта ўсё ж яшчэ моладзевы ўзровень.

Тое ж тычыцца і Букаё Сака. Яго запаветная дата для матэрыялу – 5 верасня 2018 года, дэбют за «Арсенал» – 29 лістапада 2018 года.

Радрыга – бразілец і вінгер «Рэала» – сваё 17-годдзе святкаваў 9 студзеня 2018-га. У сезоне-2017 у яго была ўсяго толькі 21 хвіліна за «Сантас» – запаліў ён у сезоне-2018 усё яшчэ маладым, але ўжо пасля дня нараджэння.

Лаўтара Марцінесу, які зараз запальвае за «Інтэр», 17 гадоў споўнілася яшчэ 22 жніўня 2014-га. Тады ён яшчэ запальваў за мясцовы «Ліньерс» у чэмпіянаце U-17 – дарослы футбол і «Расінг» прыйшлі ўжо ў 2015-м.

Віктар Асімхен па стане на 29 снежня 2015 яшчэ быў у Нігерыі – выхоўваўся ў Ultimate Strikers Academy і быў, верагодна, ужо ў працэсе падпісання папярэдняга кантракту з «Вольфсбургам» (заключылі ў студзені 2016). Да гэтага ён паспеў запаліць на ЧС-2015 U-17 – забіўшы на турніры 10 мячоў.

Хары Кейну споўнілася 17, калі Ямаль яшчэ толькі чытаць вучыўся – 28 ліпеня 2010 года. У тым жа месяцы ён падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Тотэнхэмам» – да гэтага паспеў хіба што перайсці ў «шпоры» пасля развітання з акадэміяй «Арсенала».

Хуліян Альварэс па стане на 31 студзеня 2017-га нават паспеў яшчэ ў 11 гадоў пабываць на праглядзе ў «Рэале», дзе забіў 2 мячы і дапамог выйграць адзін з моладзевых турніраў, але застаўся ў Аргенціне і ў 2016-м далучыўся да «Рывер Плэйт», за дарослую каманду дэбютаваў ужо ў 2018-м.

Не дэбютаваў яшчэ за аснову і Рафаэл Леаў – 17 гадоў адсвяткаваў 10 чэрвеня 2016-га, а дэбют у дарослым футболе за «Спортынг Б» – 21 траўня 2017-га.

А што там галоўныя зоркі?

Ліянель Месі 17 гадоў сьвяткаваў 24 чэрвеня 2004 – па завяршэнні свайго першага сезону ў дарослым футболе за дубль «Барсы». 5 матчаў, ніводнага галявога дзеяння – такая была статыстыка будучай суперзоркі каталонцаў.

Крышціяну Раналду яшчэ да 17 гадоў – святкаваў 5 лютага 2002-га – ужо лічыўся ў асноўнай камандзе «Спортынга», у клубе разумелі яго талент, але дэбютаваў за на поле ён толькі ў жніўні.

Фото: Віталій Вітлео/Tribuna.com, beIN SPORTS, Marca.com, Molde FK, Managing Madrid, Goal.com, Planet Football, UEFA.com, «Барселона»

Іншыя пасты карыстальніка

У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі
1 траўня, 09:27
3
Дрэды Кундэ дапамаглі «Барселоне» пачаць разгром «Барусіі» – няўдала сфаліў яшчэ адзін валасацік
10 красавіка, 01:37
2
У каго самы дарагі склад і самыя вялікія заробкі ў топ-лігах: у дадатках «Трыбуны» крутое абнаўленне
4 красавіка, 20:43
Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Чаму «Барса» і часовая рэгістрацыя Ольма могуць знішчыць фінансавы кантроль Ла Лігі
10 студзеня, 02:59
1
Усе пасты