Прыхільнікаў БАТЭ зачапіла, што іх клуб назвалі серадняком – счапіліся інсайдары, якія не так даўно працавалі разам
Хаця здавалася б, як тут можна спрачацца.
Cезон-2024 пакуль цяжка назваць паспяховым для БАТЭ. У чэмпіянаце пасля першага круга каманда ідзе толькі 10-й, а днямі барысаўцы ўпершыню за 12 гадоў вылецелі з Кубка Беларусі ўжо ў 1/8 фінала, саступіўшы на сваім полі «Тарпеда-БелАЗ».
Пра апошнія вынікі БАТЭ ў сваім тэлеграм-канале выказаўся былы журналіст «Прэсбола», а на сёння кіраўнік сайта betnews.by Мікалай Іваноў. Галоўныя яго пасылы:
- з вялікай верагоднасцю барысаўцы застануцца на наступны год без еўракубкаў;
- БАТЭ – больш не беларускі топ-клуб, а серадняк.
У рэакцыях большасць пагадзілася з меркаваннем Іванова.
Але ў каментары прыйшлі прыхільнікі і абаронцы БАТЭ, якіх зачапілі словы аўтара. Такое меркаванне ў калегі Іванова, вядоўцы YouTube-канала Betera Show Ігара Кісялёва:
А ніжэй аргумент такі: БАТЭ – не серадняк, бо і мінскае «Дынама», калі жыло без тытулаў, не было серадняком:
Тут усё спісваюць на часовыя абставіны і з высновамі прапануюць чакаць (знаўцам рускай мовы ў нейкія моманты тут можа быць балюча).
Гэты карыстальнік таксама лічыць, што прыстаўку топ, якая зараблялася гадамі, нельга замяніць вызначэннем «сярэдняк» пасля пары пасрэдных сезонаў:
Сярод абураных аказаўся інсайдар, аўтар тэлеграм-канала «Ухо» Сяргей Волкаў. Вось яго кароткі дыялог з Івановым у каментарах:
Далей Іваноў, які і сам часам любіць даставаць інсайды, вырашыў адказаць асобным пастом:
Ні ў каментарах, ні ў сваім канале Волкаў пакуль што не адказаў.
З тым, што БАТЭ на сёння ператварыўся ў серадняка, спрачацца вельмі складана. Пра гэта гавораць не толькі вынікі цяперашняга сезона – у мінулым чэмпіянаце барысаўцы фінішавалі толькі пятымі, а ў Кубку скончылі выступленне ў чвэрцьфінале, няхай і прайграўшы дзейнаму чэмпіёну мінскаму «Дынама». У БАТЭ няма магутнага складу , як было ў гады дамінавання – па трансферным кошце барысаўцы толькі пятыя:
Акрамя таго ў БАТЭ адна з самых маладых каманд вышэйшай лігі. Сярэдні ўзрост – 23 гады. Маладзейшыя толькі «Смаргонь» (22,7), «Шахцёр» (22,5) і «Мінск» (22,3).
Але вяртаемся да канфлікту. Цікава, што ў лютым 2023-га Волкаў прыходзіў на інтэрв'ю да Іванова. Так аўтар «Вуха», які на той момант не першы год дзяліўся інсайдамі аб трансферах у беларускім футболе, упершыню сябе паказаў адносна шырокай публіцы. Яшчэ тады ён прызнаўся ў сімпатыях да БАТЭ:
Волкаў: «Я заўзятар БАТЭ і нехта можа падумаць, што я не буду пісаць пра іх дрэнна. Але калі летась у БАТЭ было ўсё дрэнна, то я пра гэта пісаў. Таму нельга сказаць, што я буду пісаць толькі добрае пра сваю любімую каманду».
Іваноў: «Правільна разумею, што ты быў актыўным заўзятарам БАТЭ – хадзіў на стадыён з шалікам, ведаў на памяць фанацкія крычалкі?».
Волкаў: «Так, так і было».
Цікава, што раней Волкаў супрацоўнічаў з букмекерскай кампаніяй Betera – галоўным спонсарам партала навін, які ўзначальвае Іваноў. У тэлеграм-канале «Вуха» дагэтуль захаваліся рэкламныя пасты і конкурсы ад гэтага букмекера.
Але на сёння Волкаў працуе з Fonbet, дарэчы, партнёрам БАТЭ, а ў сварцы абвінаваціў Іванова ў вялікай колькасці конкурсаў і адсутнасці рэакцыі на вылет «Іслачы» з Лігі канферэнцый ад сан-марынскай «Ла Фіярыты» – нібыта праз супрацу «ваўкоў» з Betera.