Tribuna/Футбол/Блогі/«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца

«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца

Усе дэталі новага трансфернага серыяла.

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца

У пачатку гэтага лета галоўнай трансфернай мэтай каталонцаў быў апорны паўабаронца. Менавіта гэтая пазіцыя найбольш цікавіла Хаві, а затым Хансі Фліка. Разглядаліся варыянты Анана з «Эвертана» або Субімендзі з «Сасьедада». Гучалі і іншыя прозвішчы, але пра Ніка Уільямса асабліва ніхто не згадваў. Вядома, такі гулец уваходзіў у сферу інтарэсаў, але улічваючы фінансавае становішча, сапраўды не з'яўляўся прыярытэтам.

Усё змянілася з пачаткам Еўра, калі дзіўная сінэргія Ніка і Ямаля ўлюбіла ў сябе ўсю Еўропу, а Дэку прыйшлося мяняць трансферныя планы на лета. 

Калі адкруціць час да траўня, то ў СМІ была інфармацыя пра вінгераў, але Дэку больш схіляўся да варыянту з Луісам Дыясам з «Ліверпуля». Лапорт ужо тады імкнуўся падпісаць менавіта Ніка Уільямса.

Чым далей, тым больш навін пра Ніка пачало з'яўляцца ў іспанскіх СМІ, але галоўнае пытанне – адкуль каталонцы возьмуць грошы? 

«Барселона» ўсё яшчэ адчувае фінансавыя праблемы, але ўжо шукае рашэнне, каб падпісаць Ніка

Клаўсула Ніка складае 58 млн еўра, што не так шмат у маштабах сённяшніх коштаў. Але не для каталонцаў. Для пачатку ўспомнім пра фінансавы фэйр-плэй Ла Лігі – «Барселоне» вельмі важна выйсці на формулу 1:1, калі каманда можа выдаткоўваць на набыццё гульцоў столькі, колькі зарабляе. Напрыклад, калі каталонцы прададуць Фаці за 20 млн еўра, то змогуць выдаткаваць гэтыя ж 20 млн еўра на падпісанне новага гульца. Але калі не дасягнуць формулы 1:1, то ўсе даходы, у тым ліку і па трансферах, пойдуць на пакрыццё розніцы.

Не сакрэт, што каталонцы да гэтага часу маюць складанае фінансавае становішча і ўсё яшчэ блытаюцца ў сваіх фінансавых рычагах. Ізноў даводзіцца ўспамінаць, што 49% Barca Studios былі перапрададзена кампаніі Libero, якая завінавацілася за іх 40 млн еўра ў мінулым сезоне.

«Барселона» спадзяецца яшчэ раз прадаць гэтыя правы, на гэты раз уладальнікамі павінны стаць фундатары клуба Nike, Spotify і Cupra (іспанскае аддзяленне Volkswagen). Акрамя таго, клуб разлічвае атрымаць грошы ад новага кантракту з Nike, з якімі Лапорт спрабаваў разысціся – супраца ўсё ж прадоўжыцца. Таксама ў «блаўгранас» працуюць над продажам рэкламы на шортах - гэта таксама дадатковыя 15 млн.

Калі ж гэтага будзе мала, то каталонцы гатовыя ўзяць крэдыт на 100 млн еўра. Ён будзе перавышаць 10 працэнтаў гадавога бюджэту, які складае 859 млн еўра. А для таго каб амартызаваць заробак Ніка, каталонцы плануюць у першыя два гады кантракту плаціць яму меншую суму, каб потым істотна павялічыць выплаты. Падобны фінт яны вярнулі з Левандоўскім і Гюндаганам.

Цікава, што ў сур'ёзнасць намераў каталонцаў верыць нават Хаўер Тэбас, прэзідэнт Ла Лігі: «Калі яны вернуцца да формулы 1:1, то змогуць гэта зрабіць (падпісаць гульца – заўв. Tribuna.com). Яны ўсё яшчэ не дасягнулі гэтай мэты, але менавіта цяпер клуб вельмі блізкі да яе. Калі ў іх атрымаецца гэтага дамагчыся, яны змогуць заключыць кантракт калібра Ніка Уільямса».

Фанаты «Барсы» вырашылі далучыцца і пачалі збіраць донаты ў TikTok. Але на гэты рычаг Лапорт пакуль не разьлічвае. Было б значна лягчэй, калі б «Барселона» здолела прадаць кагосьці са сваіх актываў, але Фрэнкі Дэ Ёнг і Рональд Арауха, якія могуць каштаваць сур'ёзныя сумы, пакуль траўмаваныя. Бразільцы Рафінья і Віктар Роке поўныя рашучасці даказваць новаму трэнеру сваю прафпрыдатнасць. Тое ж тычыцца новаспечанага чэмпіёна Еўропы Ферана Торэса.

На Ніка прэтэндуюць яшчэ некалькі топ-клубаў, а сам гулец увогуле можа застацца ў «Атлетыке»

Акрамя «Барселоны», на гульца заглядваюцца клубы, гатовыя з лёгкасцю выкласці клаўсулу. «Чэлсі» правёў перамовы з прадстаўнікамі клуба і гатовы зрабіць Ніка адным з самых высокааплатных гульцоў АПЛ. 

Самым сур'ёзным канкурэнтам з'яўляецца «ПСЖ». Кажуць, што Луіс Энрыке асабіста прасіў Кампуша арганізаваць яму трансфер гульца «Атлетыка». Парыжане гатовыя заплаціць нават больш, чым прадугледжана клаўсулай, а сам іспанец будзе дакладна атрымліваць больш, чым у «Барсе».

Яшчэ адным прэтэндэнтам на гульца з'яўляецца «Арсенал», Артэта вельмі хоча бачыць яго ў сваёй камандзе, але там ужо зразумелі, што для Ніка АПЛ не з'яўляецца прыярытэтам, таму засяродзіліся на трансферы Мікеля Мерына.

Адзіны, хто пакуль маўчыць – сам Ніка. На Еўра ён неаднаразова з жартамі сыходзіў ад адказу на тэму «Барселоны», а цяпер знаходзіцца ў адпачынку, які праводзіць з Ламінам Ямалем у Марбельі. Але гэта зусім не значыць, што трансфер з Більбаа адбудзецца. Адзіны чалавек, думка якога паўплывае на Ніка, – яго брат Іньякі. А ён марыць разам згуляць у Лізе Еўропы, фінал якой пройдзе ў Більбаа. Пасля перамогі на еўратурніры можна смела ісці далей. Такую версію прыводзіць Diario Sport.

Больш за тое – як паведамляе As, каталонцы прыпынілі перамовы па трансферу гульца, паколькі на яго цісне яго сям'я і цяперашні клуб і такім чынам зрываюць пераход. Выданне сцвярджае, што, верагодна, Уільямс вырашыў застацца ў «Атлетыку» яшчэ на год. Аднак прадстаўнікі «Барселоны» спадзяюцца, што Ніка раздумаецца і прыме іх прапанову. Але гэта пакуль толькі непацверджаны інсайд, якіх ужо было шмат.

У «Атлетыку» ўжо заявілі, што гатовыя палепшыць умовы Ніка Уільямса і падпісаць новы кантракт, калі ён вырашыць застацца. У цяперашні час пануе нервовая цішыня, бо Дэку ўжо сустрэўся з прадстаўнікамі Більбаа і агентамі гульца. Цяпер усё залежыць ад Ніка, які павінен сказаць, ці застаецца ён яшчэ на сезон ці не. 

Каталонцы ж усё больш глядзяць у бок Дані Ольма, але ўсё яшчэ спадзяюцца падпісаць Ніка.

***

Нагадаем, што Tribuna.com – гэта вялікая статыстычная база. У тым ліку і ўсіх актуальных трансфераў. Пераходы можна знайсці ў тэгу кожнага турніру ва ўкладцы «Трансферы». Гэта можна зрабіць на нашым сайце або ў мабільным дадатку для iOS і Android.

***

Фота: Ricardo Larreina/Global Look Press, Xavier Bonilla/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Як Раналду трымае сябе ў форме
16 снежня, 13:24
Пагба скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, але «Юве» хоча ад яго пазбавіцца – занадта высокі заробак
7 кастрычніка, 15:17
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
6 кастрычніка, 13:56
Памёр самы нечаканы з найлепшых бамбардзіраў ЧС: ледзь не выйграў Залаты мяч, а да турніру меў адзін матч за зборную
20 верасня, 04:02
«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»
19 верасня, 02:54
📉 Рэгрэс Каземіра пужае: летам 2023-га яго вінавацілі ў лішняй вазе – і з таго часу ўсё пайшло на спад
12 верасня, 08:40
Гюндаган прыходзіў у «Барсу» за дзіцячай марай, а цяпер яго прымусілі сысці – і ён робіць гэта з годнасцю
23 жніўня, 16:13
З чым «Ман Сіці» уваходзіць у сезон: давер да моладзі, пошук альтэрнатывы Альварэсу, дзве праблемныя пазіцыі
18 жніўня, 15:03
«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца
2 жніўня, 02:26
У матчы МЛС на поле выйшаў 14-гадовы (!) юнак. У 2028-м ён пяройдзе ў «Сіці»
20 ліпеня, 11:17
7 зорных гульцоў, якія завяршылі кар'еры ў зборнай пасля Еўра і Кубка Амерыкі
17 ліпеня, 01:11
Эмоцыі грузінаў пасля выхаду ў плей-оф – сапраўдны кайф
27 чэрвеня, 10:28
😱 Грузія зноў здзіўляе! Узялі дэбютны пункт на Еўра – Мамардашвілі цягнуў амаль усё, што ляцела ў вароты
22 чэрвеня, 19:31
Гісторыя дня: як за 3 матчы суботы пабілі 4 важныя рэкорды Еўра
16 чэрвеня, 20:52
Гайд па зборнай Англіі: магутны касцяк і, магчыма, апошні турнір з Саўтгейтам
11 чэрвеня, 13:45
25 нечаканых футбалістаў у заяўках зборных на Еўра-2024
11 чэрвеня, 03:19
Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат
10 чэрвеня, 04:18
Промокоды на Стандофф 2: промокоды на оружие, ножи
8 чэрвеня, 21:03
«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы
3 чэрвеня, 12:27
Коды на ГТА 5 на PS3, PS4 + Xbox
24 траўня, 18:51
Усе пасты