Tribuna/Футбол/Блогі/Чэмпіён Казахстана думаў пазбавіцца ад беларуса, а той уратаваў у еўракубках: упершыню за сезон забіў, а пасля яшчэ

Чэмпіён Казахстана думаў пазбавіцца ад беларуса, а той уратаваў у еўракубках: упершыню за сезон забіў, а пасля яшчэ

А вось большасці нашых легіянераў у чацвер было вельмі балюча.

Чэмпіён Казахстана думаў пазбавіцца ад беларуса, а той уратаваў у еўракубках: упершыню за сезон забіў, а пасля яшчэ

Бягучы сезон для Усевалада Садоўскага складваецца няпроста. Беларускі нападнік у асноўным выходзіць на замену (у 2024-м ва ўсіх турнірах паўдзельнічаў у 15 матчах, а сярэдні гульнявы ​​час не дацягвае да 40 хвілін) і выніковымі дзеяннямі да гэтага чацвярга не адзначаўся. Усяго месяц таму ў казахстанскай прэсе нават пісалі, што легіянер пакіне «Ардабасы».

Аднак 1 жніўня Садоўскі стаў адным з герояў супрацьстаяння з «Дыферданжам» у Лізе канферэнцый. Прычым матч у адказ стаў сапраўдным трылерам – пасля мінімальнай паразы ў гасцях «Ардабасы» мусіў перамагаць з перавагай у адзін мяч, каб перавесці гульню ў дадатковы час. Але да апошняй чвэрці другога тайма лік быў роўны (2:2). На 78-й хвіліне беларускі галоўны трэнер «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў вырашыў памяняць экс-форварда салігорскага «Шахцёра» Дэмба Дарба на Садоўскага – і то было вельмі дальнабачнае рашэнне. Гулец забіў першы мяч у 2024-м і перавёў сустрэчу ў дадатковы час:

У экстратаймах падзей таксама было багата. На 105+1-й бразільскі абаронца «Дыферданжа» Леандра ў сваёй штрафной сфаліў на экс-гульцу БАТЭ Шахбозе Умараве, атрымаў другую жоўтую і пакінуў сваю каманду ў меншасці. Аднак Ісламхан Бауржан, які выконваў пенальці, змог адправіць мяч у сетку толькі з другой спробы пасля таго, як першапачаткова мяч патрапіў у штангу, а па правілах такія галы не залічваюцца – лік застаўся ранейшым.

У другім экстратайме «Ардабасы» зноў атрымалі шанец прабіць пенальці. На 117-й хвіліне яго рэалізаваў Сагадат Турсунбай, аднак на 120-й «Дыферданж» зраўняў лік у супрацьстаянні, і гульня перайшла ў серыю пенальці. Пасля пяці першых спроб лік у серыі быў 3:3 (у «Ардабасы» галкіпера не змог перайграць Умараў). Свой шосты ўдар люксембуржцы не рэалізавалі, а ў гаспадароў да мяча падышоў Садоўскі – і стаў адным з галоўных герояў вечара.

Поўны агляд гэтага шалёнага матчу можна паглядзець па спасылцы тут. А Садоўскі пасля гульні распавёў, што сапраўды мог пакінуць «Ардабасы»:

«Яшчэ пазаўчора я мог перайсці ў іншую каманду з чэмпіянату Казахстана, аднак прыняў рашэнне застацца. Спадзяюся, не дарэмна прыняў такое рашэнне».

А яшчэ беларус выказаўся пра наступнага суперніка шымкентцаў па кваліфікацыі Лігі канферэнцый – армянскім «Пюнік», які мінскае «Дынама» прайшло ў першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

«Я бачыў гульню «Пюніка» супраць мінскага «Дынама». Я ні на што не звяртаў увагу, бо проста вырашыў паглядзець футбол. Паглядзім, будзем старанна рыхтавацца.

Нам пакажуць і раскажуць пра суперніка. Спадзяюся, што «Пюнік» нам па зубах. Хочацца прайсці далей у плэй-оф і змагацца за выхад у групавы этап», – сказаў беларускі форвард.

Акрамя Садоўскага ў «Ардабасы» ёсць яшчэ адзін беларускі футбаліст – брамнік Сяргей Ігнатовіч. Папярэднія матчы ў еўракубках з малдаўскім «Петраклубам» (0:1 па суме двух матчаў) у ЛЧ і першую гульню з «Дыферэнджам» ён правёў цалкам. У прайгранай сустрэча з «Петракблубам» Ігнатовіч нават атрымаў найвышэйшую адзнаку ў камандзе па версіі партала Flashscore, аднак за гульнёй у адказ з люксексмбуржцамі назіраў з лаўкі.

З клубаў, якія ўдзельнічаюць у еўракубках і маюць беларускі складнік, у наступную стадыю змог прайсці «Арарат-Арменія» Аляксандра Паўлаўца, не пакінуўшы шанцаў у ЛК малдаўскаму «Зімбру» (3:0 на выездзе і 3:1 дома). Беларускі абаронца абодва разы заставаўся ў запасе. Далей клуб Паўлаўца згуляе з венгерскай «Акадэміяй Пушкаша».

У трэці раўнд Лігі Канферэнцый прабілася і «Астана» Макса Эбонга, якая выбіла крыўдніка «Тарпеда-БелАЗ» – «Мілсамі» (2:1 па суме двух матчаў). Беларускі паўабаронца абедзве сустрэчы адгуляў цалкам. Далей «Астану» чакае румынская «Хунедоара».

У Лізе канферэнцый свой шлях працягне «Вісла» Антона Чычкана, якая пасля дамашняга паражэння 1:2 ад «Рапіда» ў кваліфікацыі Лігі Еўропы ў мінулы чацвер саступіла на выездзе з тэнісным лікам 1:6. Беларускі брамнік правёў два поўныя матчы, але ў нейкіх прапушчаных мячах яго звінаваціць складана. Больш за тое, у гульні ў адказ ён нават здолеў пацягнуць пенальці:

У ЛК «Вісле» трэба будзе згуляць са «Спартаком» Трнава (Славакія).

Балючую паразу ў Лізе чэмпіёнаў пацярпеў славенскі «Цэле» з трэнерам Іванам Маеўскім. Пасля хатняй нічыі (1:1) каманда беларуса на выездзе атрымала пяць мячоў ад «Слована», нічога на гэта не адказаўшы. Далей «Цэле» будзе гуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы, дзе чакае ірландскі «Шэмрак».

Свой шлях у еўракубках завяршыў «Жальгірыс» Юрыя Кендыша - літоўцы пасля хатняй вікторыі (2:1) на выездзе саступіў кіпрскаму «Пафасу» (0:3). Беларус правёў цалкам абодва матчы, а пераможны гол у супрацьстаянні быў забіты з-пад яго. Але ж удар праз сябе ў бразільскага форварда «Пафасу» Андэрсана атрымаўся вельмі прыгожым (адзнака 9:43):

Скончыліся еўракубкі і для «Табола» з беларускім трэнерам па фізпадрыхтоўцы Яўгенам Крэсікам. Казахстанцы па суме двух матчаў прайгралі швейцарскаму «Санкт-Галену» 1:5.

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты