Tribuna/Футбол/Блогі/Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку

Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку

«Бегчы назад – ###### (капец) як цяжка».

20 жніўня 2024, 10:07
Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку

Абноўлены галактыкас «Рэала» страціў пункты ўжо ў першым туры Ла Лігі – 1:1 на выездзе супраць «Мальёркі» з Кіліанам Мбапэ, Вінісіусам, Радрыга і Джудам Белінгемам у складзе.

Англічанін, здаецца, адразу зразумеў адну з галоўных патэнцыйных праблем у камандзе.

Белінгем у перапынку звярнуўся да трыа атакі – папрасіў больш нападаў завяршаць ударамі

У перапынку паміж зорным трыа нападу адбыўся дыялог – бразільцы і навічок Мбапэ абмяркоўвалі, што ішло не так у першым тайме, нягледзячы на перавагу ў ліку.

Кіліян падкрэсліў, што прастора ў мадрыдцаў з'яўляецца толькі ў пераходных фазах і што трэба хутка пераводзіць з флангу на фланг пры атаках.

У гэтую размову ўмяшаўся Белінгем: «Вы трое – нам трэба завяршаць атакі, таму што бегчы назад ###### (капец) як цяжка».

Мбапэ пагадзіўся, пасля чаго Джуд дадаў: «Нават калі няма прасторы, трохі прасунуліся – і ўдар».

У словах Белінгема была логіка – «Мальёрка» закрылася ў глыбокай абароне каля ўласных варот, а затым забіла, што зрабіла становішча «Рэала» яшчэ больш складаным.

У такіх умовах любая страта – гэта неабходнасць бегчы назад. Таму Джуд і прасіў не дапускаць страт, а завяршаць атакі хоць бы ўдарамі здалёк – тады лягчэй становіцца ўсёй камандзе.

Белінгема можна зразумець – цяпер ён цягае раяль за кагосьці

Зразумела, навошта англічанін гэта гаварыў і чаму менавіта яго гэта турбавала.

Па-першае, ён з трансферам Мбапэ і пераходам на новую схему стаў гуляць ніжэй у паўабароне. Цяпер не за яго адпрацоўваюць, а ён мусіць адпрацоўваць за кагосьці.

Часткова мы гэта згадвалі ў разборы дэбюту Кiлiана – калі раней на абарону мала працаваў толькі Вiнiсiус, то цяпер іх з французам ўжо двое, што ўносіць дысбаланс.

Па-другое, Белінгем сапраўды мае права выстаўляць прэтэнзіі – у двух стартавых матчах сезона ён выконвае шмат чарнавой працы на полі.

Джуд – лідар сярод паўабаронцаў «Рэала» па адзінаборствах, вяртаннях мяча і адборах. Плюс паспявае ў атацы.

Размова ні да чаго не прывяла – а другі тайм падарыў мемы пра атаку «Рэала»

План Джуда ўсё роўна не спрацаваў – «сметанкавыя» прымудрыліся скончыць гульню супраць «Мальёркі» амаль з аднолькавай колькасцю удараў (13:12).

Больш за тое, у сацсетках разляцеліся мемы пра дзеяннi аткавалага трыа Мбапэ-Віні-Радрыга – ёсць мноства скрынаў з матчу, калі яны ўтрох размяшчаліся на адным левым флангу.

Карла Анчалоці, падобна, ужо пачаў турбавацца і шукаць магчымасці выправіць праблему, бо сам згадаў пра баланс на прэс-канферэнцыі:

💬 «У другім тайме нам не хапала балансу, праз гэта мы маглі прайграць. Мы вельмі шмат атакуем, але баланс у абароне таксама вельмі важны.

Нам было складана перахопліваць мяч, аказваць ціск пасля страт. Калі казаць пра абарону, я маю на ўвазе перш за ўсё камандную гульню. Нам трэба быць больш сабранымі – гэта праблема не фізічнага, а псіхалагічнага характару.

Калі нам трэба адбіраць мяч, то ўсе павінны думаць пра гэта. Гэта праблема кожнага, а не толькі нападнікаў або абаронцаў».

Фота: Bagu Blanco/Press In Photo

Іншыя пасты карыстальніка

Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку
20 жніўня, 10:07
😱 Два трансгендэры будуць баксаваць з жанчынамі на Алімпіядзе – гэта абурыла атлетаў і фанаў у сацсетках
30 ліпеня, 15:39
1
Скачкі ў ваду – самы смешны від спорту на Алімпійскіх гульнях. Зараз пакажам чаму
30 ліпеня, 08:04
10 найлепшых дамашніх формаў сезона 2024/25
29 ліпеня, 06:43
9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра
15 ліпеня, 13:56
Зборная 1/4 Еўра: бліскучы Ольма, 41-гадовы Пепэ і швейцарскі форвард
7 ліпеня, 14:38
Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні
4 ліпеня, 16:34
Познія галы – новая фішка Белінгема: ужо шосты за сезон – адзін, магчыма, выратаваў жыццё Мілеўскаму
1 ліпеня, 17:37
5 гульцоў, якія сталі адкрыццямі групавога этапу Еўра-2024
28 чэрвеня, 11:02
Забітцэр вывеў Аўстрыю ў плэй-оф еўра з першага месца. Яго нявеста – ураджэнка Херсона
26 чэрвеня, 04:51
Ох, жудасны момант у матчы Венгрыі і Шатландыі – форвард Варга страціў прытомнасць, ратавалі прама на полі, але, здаецца, усё ок
24 чэрвеня, 03:57
Гісторыя дня: Раналду стаў рэкардсменам еўра па асістах. Цяпер ЧЕ – афіцыйна яго турнір
23 чэрвеня, 19:37
Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай
13 чэрвеня, 06:13
17 цікавых летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
9 чэрвеня, 14:23
Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!
7 чэрвеня, 10:48
Карвахаль – адзін з герояў перамогі: у шосты раз (!) выйшаў у аснове на фінал ЛЧ, паклаў шосты мяч у сезоне
2 чэрвеня, 09:52
Лiчба дня: колькі часу на полі спатрэбілася Куртуа, каб выйграць два трафея ў сезоне
2 чэрвеня, 07:31
🏆 Грэцыя ўзяла дэбютны Еўракубак! «Алімпіякос» адолеў «Фіярэнціну» ў фінале ЛК – з голам на 116-й хвіліне
30 траўня, 02:55
Гэты сезон «Рэала» – недаацэнены: каманда Анчалоці бліскуча пераадольвае крызісы
29 траўня, 08:22
Сын Анчалоці праваліў кар'еру гульца, але ўжо гатовы стаць топ-трэнерам
28 траўня, 04:25
Усе пасты