Tribuna/Футбол/Блогі/Для рэжыму «экстрэмiзм» – тэкст Купалы: яго спявалi на матчах зборнай Беларусi ды БАТЭ, а Гуркоў не хацеў «блытацца з палітыкаю»

Для рэжыму «экстрэмiзм» – тэкст Купалы: яго спявалi на матчах зборнай Беларусi ды БАТЭ, а Гуркоў не хацеў «блытацца з палітыкаю»

Але потым шмат разоў выконваў з Мiхалком.

Аўтар — bytribuna com
Для рэжыму «экстрэмiзм» – тэкст Купалы: яго спявалi на матчах зборнай Беларусi ды БАТЭ, а Гуркоў не хацеў «блытацца з палітыкаю»

Беларускі рэжым не спыняецца ў сваім жаданні забараніць і знішчыць усё, што яму не падабаецца. Адзін са спосабаў – даданне ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Абнаўляюць яго ціха – проста загружаюць на месца аднаго файла Word іншы, дзе ўжо ёсць новыя пункты. Зараз іх ужо больш за 3 тысячы.

У такім фармаце часам нешта праходзіць незаўважаным. І вось напрыканцы лета было выяўлена, што яшчэ на пачатку 2024-га «суд» рэжыму Лукашэнкі па Барысаўскім раёне назваў «экстрэмісцкімі» некалькі песень. У тым ліку – «відэакліп і тэкст» кампазіцыi «Не быць скотам» ад гурта «Ляпіс Трубяцкi». Па сутнасці, забаронены верш класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы «Хто ты гэткi?» – яго радкі калектыў Сяргея Міхалка і выкарыстоўваў як тэкст, змяніўшы «А што болей?» на «Чаго болей?» и «Дзе радзiўся?» на «Дзе нарадзiўся?».

«Хто ты гэткi?» ў газеце «Наша Нiва» №3 за 1908 год

Трэк «Ляпісаў» выйшаў у 2011 годзе, кліп набраў амаль 4 мільёны праглядаў на YouTube. А песня гучала і на беларускіх стадыёнах. Так, у кастрычніку 2014-га яе заводзілі фанаты на «Барысаў-Арэне», дзе сустракаліся зборныя Беларусі і Украіны. Тады ўвогуле ультрас выканалі шмат чаго.

А ў сакавіку 2017-га на матчы за Суперкубак Беларусі «Не быць скотам» спявалі фанаты «Тарпеда-БелАЗ». Выйграў трафей тады БАТЭ, перамогшы ў матчы 3:1. Гэта, дарэчы, не адзіны выпадак выканання песні на жодзінскім сектары.

А самая цікавая гісторыя з трэкам і белспортам здарылася ў 2014-м. 25 сакавіка таго года да Дня волі тэлеканал «Белсат» выпусціў відэа, дзе пад «Не быць скотам» вуснамі ў тэкст траплялі вядомыя ў Беларусі людзі – у асноўным з мастацтва і журналістыкі. Але зняўся ў своеасаблівым кліпе і шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў. З-за яго ж ролік быў выдалены літаральна праз некалькі гадзін пасля выхаду – як потым паведамлялася, спартсмен адхрысціўся ад удзелу, матываваўшы гэта нежаданнем «блытацца з палітыкаю». У выніку ролік перазалілі, паставіўшы на ўсе кадры з Гурковым чорны экран з надпісам «Цэнзура».

А 1 верасня 2014-га Міхалок абвясціў пра стварэнне гурта BRUTTO, адным з вакалістаў якога стаў якраз Гуркоў – ён па жыцці захапляўся музыкай. Новы калектыў выконваў і ранейшыя песні, так што ў выніку Гуркоў не раз праспяваў і «Не быць скотам» – напрыклад, у 2017-м на аншлагавым канцэрце на «Мінск-Арэне».

Іншыя пасты карыстальніка

Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
Сёння, 15:00
2
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
Сёння, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
Сёння, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
Учора, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
Учора, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
Учора, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
«Торпедо-БелАЗ» в финале Кубка: танцы бразильца под «Катюшу», возвращение Новицкого и «звездное небо» в Витебске
8 траўня, 22:18
Думали, стих о «русских душах» в «Прессболе» – вообще мимо спорта? А автор – экс-пловец, вырос в Украине и брал с Зеленским КВН
8 траўня, 18:00
1
Беларусь отомстила Ирану, болельщики с флагом РФ. Как пляжники второй ЧМ подряд вышли в 1/2
8 траўня, 15:19
Клиентов скандального россиянина раньше обижали в «Динамо», а теперь и в БАТЭ – агент уже угрожает забрать игроков
8 траўня, 11:00
«Неман» – первый финалист Кубка, но три матча без голов и побед
7 траўня, 20:05
Главный болельщик «Интера» из Беларуси: топит с 7 лет, бывает на фан-секторе, убежден в величии команды
7 траўня, 17:00
2
Соболенко выдает сезон на уровне легенд мирового тенниса – просто сумасшедшие цифры
7 траўня, 14:30
Пад 9 траўня «Прэсбол» выдаў першую паласу ў духу лукашэнкаўскай прапаганды. Даведаліся, хто гэта прыдумаў і напісаў
6 траўня, 17:00
4
Усе пасты