Tribuna/Футбол/Блогі/Варану дзіка не шанцуе з траўмамі. У «Кома» зламаўся за 20 хвілін і не патрапіў у заяўку на сезон

Варану дзіка не шанцуе з траўмамі. У «Кома» зламаўся за 20 хвілін і не патрапіў у заяўку на сезон

Італьянцы могуць скасаваць пагадненне са шматпакутным абаронцам.

Аўтар — Dzmitry Antonau
Варану дзіка не шанцуе з траўмамі. У «Кома» зламаўся за 20 хвілін і не патрапіў у заяўку на сезон

Сезон 2024/25 для 31-гадовага Рафаэля Варана мусіў стаць новым выклікам пасля таго, як француз пакінуў «МЮ» на правах свабоднага агента (прыходзіў за 40 млн еўра).

Аднак нешта пайшло зусім не так.

• «Тое, што мяне пераканала – гэта агульны праект. Гэта вельмі цікавы праект, для мяне гэта магчымасць дапамагчы клубу дасягнуць пэўнай мэты, рэалізаваць мае асабістыя амбіцыі, прыйсці сюды і паспрабаваць новыя выклікі.

Сеск [Фабрэнас] згуляў важную ролю ў тым, каб пераканаць мяне, але гэты новы выклік з новым чэмпіянатам, скажам так, утрымоўваў усе элементы, каб пераканаць мяне прыехаць сюды», – казаў Варан па прыходзе да навічка Серыі А «Кома».

• Бяда прыйшла ўжо ў дэбютным матчы – кубкавым супраць «Сампдорыі». Траўмаваўся абаронца ўжо ў першыя 20 хвілін гульні – у спробе дагнаць мяч, фактычна на роўным месцы:

Пасля эпізоду Варан адкасаў гетры і папрасіў арбітра паклікаць медперсанал:

У рэшце пакінуў поле, каб высветліць, ці зможа працягнуць гульню – праз тры хвіліны адбылася замена:

• Пазней аказалася, што ў Варана дастаткова сур'ёзная траўма калена з дакладна неакрэсленым тэрмінамі аднаўлення.

Але дакладна працяглым – «Кома» пакуль выключыў Варана са сваёй заяўкі з 25 гульцоў на сезон Серыі А, дзе той так і не дэбютаваў. Хаця француз усё яшчэ значыцца ў агульным спісе футбалістаў клуба:

Больш за тое, Sport Mediaset паведамляе, што ў «Кома» разглядаюць варыянт датэрміновага спынення кантракту з абаронцам, які разлічаны да чэрвеня 2026-га.

• У цэлым з пачатку сезона 2022/23 Варан ужо прапусціў праз розныя траўмы 32 матчы – амаль паўнавартасны сезон. Улічваючы, што бліжэйшыя паўгода яму футбол наўрад ці свеціць, ён дакладна перасячэ адзнаку ў 40 прапушчаных матчаў – хіба што на гэтым тыдні яго «авансам» не падпіша які-небудзь саудаўскі клуб:

Дарэчы, гісторыя траўмаў кожнага гульца дасяжная ва ўкладцы «Кар'ера» профіля гульца на Tribuna.com. Можаце праверыць якраз на прыкладзе Варана.

Фота: скрыншоты трансляцыі MEGOGO

Іншыя пасты карыстальніка

🥶 Самая іканічная цытата ў гісторыі англійскага футбола? Пастэкоглу анансаваў трафей яшчэ ў верасні
Сёння, 10:12
У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі
1 траўня, 09:27
3
Дрэды Кундэ дапамаглі «Барселоне» пачаць разгром «Барусіі» – няўдала сфаліў яшчэ адзін валасацік
10 красавіка, 01:37
2
У каго самы дарагі склад і самыя вялікія заробкі ў топ-лігах: у дадатках «Трыбуны» крутое абнаўленне
4 красавіка, 20:43
Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Усе пасты