Tribuna/Футбол/Блогі/Сядзеў за аферу, прывёз у Беларусь Рамарыа, шукаў гульцоў у Бразіліі, а цяпер – прыпісаў сабе бізнес-цэнтр экс-кіраўніка тэніса

Сядзеў за аферу, прывёз у Беларусь Рамарыа, шукаў гульцоў у Бразіліі, а цяпер – прыпісаў сабе бізнес-цэнтр экс-кіраўніка тэніса

Дзмітрый Саксонаў вядзе рызыкоўную гульню.

Аўтар — bytribuna com
Сядзеў за аферу, прывёз у Беларусь Рамарыа, шукаў гульцоў у Бразіліі, а цяпер – прыпісаў сабе бізнес-цэнтр экс-кіраўніка тэніса

5 верасня «Наша Ніва» апублікавала журналісцкае расследаванне з двума галоўнымі героямі – адзін з іх валодае нерухомасцю, а другі быццам бы забраў яе сабе, але гэта аказалася ўкідам. Забаўная гісторыя – асабліва з улікам таго, што абедзве згаданыя асобы звязаныя з белспортам.

Аляксандр Шакуцін з 2012-га па 2017-ы ўзначальваў Беларускую федэрацыю тэніса, у які сам любіў пагуляць у вольны час. Але больш Шакуцін заўсёды быў вядомы як адзін з паспяховых у лукашэнкаўскай Беларусі бізнесменаў – і, як і многія іншыя з такіх, быў заўважаны з дыктатарам на ўборцы бульбы. У 2020-х бізнесмен публічна не даваў падстаў сумнявацца ў сваёй лаяльнасці і атрымаў санкцыі за блізкасць да дыктатара.

У 2013-м Шакуцін задумаў узвесці комплекс будынкаў каля Драздоў – любімага раёна Мінска для жыцця вышэйшых рэжымных чыноў. Па дакументах ён праходзіў, нагадваючы пра спартыўныя перавагі ініцыятара, як «гасцінічны комплекс з тэнісным цэнтрам у межах праспекта Пераможцаў – завулка Вяснянкі». А ў СМІ падаваўся як «бізнэс-квартал» пад назвай «Шантэр Хіл». Як цяпер паведамляе «Наша Ніва», ільготны крэдыт на будаўніцтва структуры Шакуціна атрымалі ў Кітаі, пра што дамаўляўся асабіста Лукашэнка.

У 2016-м будаўніцтва пачалося, але да 2020-га яго не паспелі завяршыць. А далей пайшлі адзін за адным кавід, санкцыі са звужэннем заходняга рынку збыту, вайна ва Украіне... Увогуле, перад Шакуціным паўсталі вялікія цяжкасці з выплатай крэдыту – яго дакладная сума невядомая, «НН» ацэньвае дыяпазон у 40-100 мільёнаў долараў. А аб'екты «Шантэр Хіла» выглядаюць вонкава гатовымі, але так і не ўведзеныя ў эксплуатацыю. Хоць на самой гасцініцы можна было б і адбіць нейкія выдаткі, ды толькі яе Шакуцін сам у свой час «зрэзаў» на карысць цяпер не самых запатрабаваных у цэлым у Мінску офісных памяшканняў (а гасцінічны бізнес сёння перажывае бум праз наплыў расіян).

У пачатку лета 2024-га мінакі заўважылі, што па ўсім «Шантэр Хіле» ўвечары раптам уключылася святло. Але ахоўнікі патлумачылі, што гэта для фатаграфавання памяшканняў – што спарадзіла чуткі пра хуткі продаж будынкаў.

Здаецца, сітуацыяй вырашыў скарыстацца другі герой гэтай гісторыі. У канцы жніўня 2024-га ў шэраг беларускіх СМІ прыйшоў прэс-рэліз ад кампаніі X-Labs inc., якая ўваходзіць у Парк высокіх тэхналогій у яго цяперашнім стане. У гэтым прэс-рэлізе смела заяўлялася, што кампаніі перададуць увесь комплекс «Шантэр Хіл» і дададуць замову на «распрацоўку перадавых рашэнняў на базе штучнага інтэлекту» на 180 мільёнаў долараў. Усю гэтую інфармацыю апублікаваў адзін з найбуйнейшых цяпер беларускіх сайтаў Onliner – атрымаўся гучны загаловак.

Але неўзабаве інфармацыя была выпраўленая – і згадка «Шантэр Хіл» знікла. А «Наша Ніва» высветліла, што прэс-рэліз першапачаткова быў ілжывым. Ды і згаданыя 180 мільёнаў долараў для X-Labs inc. вылучаць збіралася Blockchain Sports Ecosystem. А «біяграфія» абедзвюх кампаній замыкаецца на адным чалавеку.

Гаворка пра Дзмітрыя Саксонава, пра якога мы ў апошнія месяцы не раз пісалі. Гэта ён арганізаваў паездку гульцоў чэмпіянату Беларусі ў Бразілію ў якасці «скаўтаў» для маладых футбалістаў.

І ён жа пачаў прыцягваць да рэкламы свайго футбольнага праекта зорак мінулага – некаторыя з іх у ліпені 2024-га прыехалі ў Мінск, дзе на «Дынама» структуры Саксонава зладзілі «фестываль» з масавай раздачай футбольных мячоў. Адным з запрошаных аказаўся легендарны бразільскі форвард Рамарыа.

У сацсетках Саксонаў не скупіцца на кампліменты на ўласны адрас, называючы сябе «выбітным прадпрымальнікам і наватарам». «Наша Ніва» малюе зусім іншую карціну – як паведамляе выданне, у біяграфіі Саксонава ёсць дзясяткі эпізодаў махлярства, два «суды» і адзін «прысуд» на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле інфармацыі «НН», пасля выхаду на волю «бізнесмен» захапіўся стартапамі – сферай, дзе правал праекта ў інвестараў лічыцца не прыкметай махлярства, а своеасаблівай платай за шанц на поспех. Ну а перад публікацыяй ад «Анлайнера» пару месяцаў Саксонаў укідваў чуткі, што «Шантэр Хіл» чамусьці аддадуць менавіта яму.

У цэлым свае праекты Саксонаў стаў рабіць на сутыку футбола і тэхналогій – і аднекуль знайшоў грошы на адкрыццё сеткі школ у Бразіліі. А ў гонар X-Labs inc. названы «Юні Ікс Лабс» – каманда з Д3, якой моцна дапамагае фірма. «Юні» цяпер упэўнена лідаруе ў мінскай зоне Д3 і ўжо гарантаваў сабе месца ў агульным плэй-оф турніру.

У прэс-рэлізе ад структур Саксонава таксама сцвярджалася, што X-Labs inc. возьме ўдзел у праекце ў Саудаўскай Аравіі, дзе нібыта пабудуюць «жылы раён са 1500 віл і каля 3330 кватэр» з футбольнай акадэміяй у прыдачу. На далучаным фота Самсонаў ціснуў руку камусьці, апранутаму ў стылі шэйхаў, ну а на фоне быў лагатып фонду Jossor Alpha Investment. Вось толькі ніякай дэталёвай інфармацыі пра гэты фонд не адшукаць. Увогуле, і гэтая гісторыя гучыць зусім ненадзейна.

Пакуль што падобна, што Саксонаў дзейнічае па метадзе Сяргея Аўтуховіча – яго тая ж «НН» трапна назвала «ябацькам лейтэнанта Шміта». Махляр-рэцэдывіст, называючыся прозвішчам Заслаўскі, прыдумляў, як прыпісваць сабе фэйкавыя дасягненні, у тым ліку спартыўныя, а з імі актыўна напрошваўся на сустрэчы з прадстаўнікамі вярхоў беларускага рэжыму.

Саксонаў жа на прэс-канферэнцыю перад згаданым футбольным фестывалем зазваў так званага «намесніка міністра спорту» Аляксандра Бараулю і, што яшчэ больш паспяхова, блізкага да Лукашэнкі Дзмітрыя Баскава. Да яго Саксонаў трымаўся бліжэй – потым такімі фотаздымкамі можна ўражваць і іншых рэжымнікаў.

Саксонаў на фота злева

Ну а «Шантэр Хіл» пакуль што застаецца за Шакуціным – рэальнага пакупніка на комплекс з грудай праблем знайсці складана.

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-тренер топ-пловчихи – об отличиях подростков в Беларуси и США и о том, чему они могут друг у друга поучиться
Учора, 18:00
Что-то уникальное в белфутболе: тренер и игроки вдруг посвятили победу 37-летнему директору. Вот чем он хорош
Учора, 12:07
Гончаренко как тренер спекся? Что с ним вообще не так? Спросили у его главного хейтера и комментатора без претензий
14 траўня, 15:12
2
В спорте на коньках решили, кто от Беларуси может попасть на ОИ, но еще важнее, кто не сможет – Смольским стоит напрячься
14 траўня, 12:00
«В пляжном футболе рвут только вперед, в большом выходят, чтобы не обосраться». Тумилович – о медали беларусов на ЧМ
13 траўня, 19:00
У «Немана» затянулась серия сухих поражений – вот насколько это заслуженно по статистике и на кого есть надежда в атаке
13 траўня, 12:00
«МЛ» отрывается, Молош победил бывшего тренера. В «вышке» закрыли 8-й тур
12 траўня, 22:02
Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
12 траўня, 15:00
4
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
12 траўня, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
12 траўня, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
11 траўня, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
11 траўня, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
11 траўня, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
«Торпедо-БелАЗ» в финале Кубка: танцы бразильца под «Катюшу», возвращение Новицкого и «звездное небо» в Витебске
8 траўня, 22:18
Усе пасты