Tribuna/Футбол/Блогі/Што яны там забылі? 15 самых дзiўных трансфераў лета

Што яны там забылі? 15 самых дзiўных трансфераў лета

Як кар'ера FIFA у рэальным жыцці.

Што яны там забылі? 15 самых дзiўных трансфераў лета

Летняе трансфернае акно ўразіла не толькі якаснымі здзелкамі, завоблачнымі сумамі трансфераў і працай асобных клубаў на рынку – у гэтым годзе было яшчэ і нямала нечаканых пераходаў.

Віктар Асімхен → «Галатасарай» (арэнда)

Прычыны зразумелыя – нігерыец пасварыўся з усімі ў Неапалі і не гуляў бы да зімы, калі б застаўся ў клубе. Але ўсё роўна не ўкладваецца ў галаве, як Асiмхен замест топаў трапiў вось сюды.

Transfermarkt ацэньвае Асімхена ў 100 млн еўра – ён, вядома, адразу ж стаў найдаражэйшым гульцом турэцкага чэмпіянату. Найбліжэйшы праследавальнік – Саф'ян Амрабат, якога ацэньваюць у 22 млн еўра.

Себасцьян Алер → «Леганес» (арэнда)

Себастьян Алер ​​яскрава вярнуўся ў футбол пасля выйгранай бітвы ў пухліны яечка – 9 галоў і 5 асістаў у 19 матчах Бундэслігі ў другой палове сезона 2022/23. Але ў мінулым сезоне наступствы хваробы моцна паўплывалі на яго фізічную форму, таму ў «Дортмундзе» ён амаль не гуляў.

Па кантракце Алер ​​атрымлівае адзін з найвялікшых заробкаў у «Барусіі», таму клуб, відавочна, быў гатовы выслухаць усе прапановы па форвардзе гэтым летам. Праблема адна – іх не было. Але раптам у апошнюю хвіліну летняга трансфернага акна «Дортмунд» проста неадкуль абвясціў пра яго арэнду ў «Леганес». Навічок іспанскай Ла Лігі гатовы даваць Алеру гульнявую практыку, а таксама пагадзіўся закрыць большую частку яго заробку.

Джэйдан Санча → «Чэлсі»

Тое, што ў Джэйдана Санча няма і не магло быць будучыні ў «МЮ», было зразумела яшчэ з часоў ягонай сваркі з Эрыкам тэн Хагам. Хтосьці марыў пра яго вяртанне ў «Дортмунд», чуткі актыўна звязвалі яго з пераходам у «Ювентус», але ў дэдлайн трансфернага акна Джэйдан нейкім цудам апынуўся ў «Чэлсі» – з Палмерам, Нкунку, Мадуэке, Мудрыкам, Нету і Феліксам. Навошта? Баэлi яго ведае.

Рахім Стэрлінг → «Арсенал»

Судзячы па логіцы (калі ў дзеяннях «Чэлсі» яе ўвогуле можна знайсці), Санча стаў такой сабе заменай Рахіму Стэрлінгу, які таксама 30 жніўня пакінуў клуб і адправіўся да Мікеля Артэты ў «Арсенал».

Англічаніна ўжо можна было ўявіць у Турцыі, у Саудаўскай Аравіі і нават у «Крыстал Пэлас», але ніяк не ў «Арсенале». І наколькі ж гэты пераход зарадзіў Рахіма – у паўночным Лондане ён абяцае найлепшую версію сябе!

Хамес Радрыгес → «Рая Вальекана»

Усе пераходы Хамеса Радрыгеса пасля сыходу з «Рэала» ў 2020-м можна назваць максімальна рандомнымі, бо з тых часоў ён гуляў за «Эвертан», катарскі «Аль-Раян», «Алімпіякос» і «Сан-Паўлу». Пасля такога сусветнага турнэ наўрад ці хтосьці мог чакаць, што калумбіец вернецца ў топ-чэмпіянат, але цяпер ён будзе выступаць за «Рая Вальекана» ў Ла Лізе.

Хамес натхніўся сваім ідалам Радамелем Фалькаа, які пасля нязгод у кар'еры таксама падпісаўся ў «Рая» і ўсё яшчэ атрымліваў асалоду ад футбола.

Стэвен Бергвейн → «Аль-Іціхад»

Пакуль любы пераход у Саудаўскую Аравію цяжка назваць рандомным, але не ў выпадку Стэвена Бергвейна. Экс-капітан «Аякса» прапусціў міжсезонне з-за пашкоджанняў, не знайшоў агульную мову з новым трэнерам Франчэска Фарыёлі (хаця той казаў, што паміж імі няма ніякіх праблем) і пакінуў клуб ужо пасля закрыцця еўрапейскага трансфернага акна.

Найбуйнейшы факап амстэрдамцаў менавіта ў гэтым выпадку – Бергвейну нават не знайшлі замену, ды і адпусцілі ўсяго за 21 млн еўра.

Трэнер зборнай Нідэрландаў Рональд Куман ужо афіцыйна абвясціў, што з-за пераходу ў «Аль-Іціхад» дзверы для Стэвена ў каманду зачыненыя.

Мэйсан Грынвуд → «Марсель»

Таленавітыя брытанскія і ў прыватнасці англійскія футбалісты рэдка пераязджаюць за мяжу мясцовага футбола, аднак з-за праблем, якія Мэйсан Грынвуд стварыў сам для сябе ў мінулым, бачыць яго дома ніхто не хацеў.

Пасля леташняга інтэрмеца ў «Хетафэ» англічанін перайшоў у «Марсель» і стаў толькі пятым англічанінам у гісторыі каманды ў XXI стагоддзі.

Віліян → «Алімпіякос»

Віліян пакінуў «Фулхэм» пасля двух гадоў у Лондане, і пераезд у Саудаўскую Аравію здаваўся найлепшым рашэннем у кантэксце яго будучыні – зрэшты, пэўнай цікавасці да яго паслуг адтуль амаль не было, таму 36-гадовы бразілец з'ехаў у «Алімпіякос».

Джамал Льюіс → «Сан-Паулу» (арэнда)

Абсалютны топ-1 гэтага спісу!

Яшчэ 4 гады таму Джамал Льюіс прыехаў у «Ньюкасл» як адзін з найперспектыўнейшых левых абаронцаў Англіі, але Льюіс згуляў толькі 36 матчаў за асноўную каманду, а ў мінулым сезоне ездзіў у арэнду ў «Уотфард».

У гэтым сезоне футбаліст зборнай Паўночнай Ірландыі зноў паехаў у арэнду – у Бразiлiю. Мякка кажучы, гэта значна больш нечакана, чым нават азiяцкiя варыянты.

Выратавальнік «МЮ» Мактоміней усё ж пакінуў клуб пасля 22 гадоў у структуры «манкуніянцаў». Вядома, многія заўзятары бачылі яго ў іншым клубе АПЛ (ім цікавіліся «Ньюкасл», «Вэст Хэм» і «Фулхэм»), але шатландзец працягне ў «Напалі».

А хто ўвогуле мог падумаць, што разам з ім у Неапаль пераедзе суайчыннік і партнёр па цэнтры поля ў зборнай Білі Гілмар?

Гэтае трансфернае акно разбурыла ўсе стэрэатыпы.

Скот Маккена і Олі Макберні → «Лас-Пальмас»

Гэта як Мактоміней і Гілмар, толькi на крыху нiжэйшым узроўнi. Два шатландца ў адным клубе з Iспанii – 🤯🤯🤯

Трансферы ў Саудаўскую Аравію з Еўропы ператварыліся ў трэнд. А «Рома» зрабiла ўсё наадварот, падпісаўшы 25-гадовага правага абаронцу Абдэльхаміда. Саудавец на радзіме паспеў пагуляць за «Аль-Іціхад» і «Аль-Хіляль».

Дуглас Коста → «Сідней»

Дуглас Коста не толькі зарэгістраваўся на OnlyFans, але і падпісаў кантракт з «Сіднеем». Ён сапраўды не патрэбен ні на радзіме, ні ў краінах, дзе не шкадуюць грошы?

Фота: Galatasaray SK, C.D. Leganes, Chelsea FC, Arsenal, Rayo Vallecano, Al-Ittihad Club, MIGUEL MEDINA/AFP, Olympiacos FC, São Paulo FC, SSC Napoli, UD Las Palmas, AS Roma, Sydney FC

Іншыя пасты карыстальніка

«Барселона» выйграла Ла Лігу ў матчы, які спынялі – 13 чалавек пацярпелі ад наезду аўто каля стадыёна
16 траўня, 02:40
3
Які спорт забараніў Талібан
14 траўня, 02:50
2
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
25 сакавіка, 02:20
Сын Буфона гуляе за зборную Чэхіі. Так, вы ўсё правільна прачыталі
19 сакавіка, 12:50
Салах прайграў свой «Залаты мяч» у матчах з «ПСЖ». Тлумачым чаму
12 сакавіка, 13:30
Што там з 2,3 млрд фунтаў Абрамовіча, якія планавалі аддаць Украіне
11 сакавіка, 04:00
Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў
9 сакавіка, 14:35
Усе пасты