Ліянэль Месі аднавіў легендарнае святкаванне Стэфа Кары пасля гола «Інтэра» ў вароты «Філадэльфіі»
Іканічна.
Ліянэль Месі вярнуўся пасля траўмы і дапамог «Інтэру» Маямі атрымаць перамогу над «Філадэльфіяй Юніён» з лікам 3:1.
Ён забіў два галы і нават аддаў галявую перадачу Луісу Суарэсу.
Забіўшы свой другі гол, Месі, здаецца, аддаў належнае суперзорцы НБА Стэфэну Кары.
Месі далёка не першы, хто паўтарыў легендарнае святкаванне Night Night (Дабранач – заўв). Раней так рабіў, напрыклад, Дэмбеле
І Нэймар
Кары прызнаваўся, што яму прыемна бачыць, як яго фірмовы жэст Night Night распаўсюджваецца па ўсім спартовым свеце.
«Гэта выдатна, некаторыя даводзяць гэтае святкаванне да новых крайнасцяў, якія мне было б няёмка выканаць у лізе. Алекс Морган, напэўна, мой фаварыт, таму што яна паказала жэст з чэмпіёнскім кубкам у руках.
Кожны раз, калі я гэта бачу, я ўсьміхаюся. Гэта нагадвае мне пра наш выступ у які прайшоў розыгрышы плэй-оф і пра тое, наколькі моцным з'яўляецца спорт як калектыўная супольнасць. Усіх натхняе тое, што робяць астатнія».