Tribuna/Футбол/Блогі/Хатнія гадаванцы ў белспорце: штучная парода Азаранка, у Шаранговiча разнастайнасць, зноў шпiцы ў хакеi

Хатнія гадаванцы ў белспорце: штучная парода Азаранка, у Шаранговiча разнастайнасць, зноў шпiцы ў хакеi

Ёсць i трусiкi.

Аўтар — Pam-pam
22 верасня 2024, 11:00
Хатнія гадаванцы ў белспорце: штучная парода Азаранка, у Шаранговiча разнастайнасць, зноў шпiцы ў хакеi

На днях жонка Вячаслава Глеба патрапіла ў сітуацыю, якая папахвае, – яе сабака, белы той-тэр’‎ер Бьянка, вырашыў пакакаць побач з ліфтам у пад’‎ездзе. Жанчына гэтага не заўважыла, за што атрымала прэтэнзію ад старшыні дома.

А ўвогуле сабака ўдзельнічае ў фотасесіях, бывае ў кавярнях і нават глядзіць футбол.

Глеб-малодшы – далёка не адзіны беларускі спартсмен, у якога ёсць хатнi гадаванец. Вось i iншыя прыклады.

Былая тэнісістка Вольга Барабаншчыкава шмат гадоў дапамагае бяздомным жывёлам. Кагосьці ўдаецца прыстроіць у іншую сям’‎ю, але нямала сабак жывуць у доме экс-спартсменкi.

Для тых, каго спрабуе ратаваць, Барабаншчыкава арганізоўвае фотасесіі, каб павялічыць шанцы на пошук новага дому. Суправаджаюцца пасты хештэгам «не набывай, прытулi».

Гулец «Калгары» Ілля Салаўёў пару гадоў таму завёў белага бішона-фрызэ.

У сям’‎i форварда «Калгары» Ягора Шаранговіча ўжо некалькі гадоў жыве пудзель Шаркі. Сабака падарожнічае па ўсім свеце.

Гэтым летам дадаўся і белы трус, якога назвалі Шпрот.

Два трусы жывуць у Веры Лапко, якая ў лютым гэтага года прыняла рашэнне завяршыць тэнісную кар’‎еру з-за траўм.

У сям'і хакеіста Івана Кульбакова, які днямі стаў бацькам дачкі Стэфаніі, жывуць два шпіцы белага і карамельнага колераў. Час ад часу ў яго сацсетках з'яўляюцца здымкі з пухнацікамі.

Прарэжымная гімнастка Аліна Гарнасько мае сабаку Бруна даволі рэдкай пароды лагота раманьёла.

Сабака ўдзельнічаў у фотасесіі новага аўтамабіля спартсменкі – «Тэслы» бутэлькавага колеру.

У футбаліста брэсцкага «Дынама» Сяргея Кісляка жыве невялікі сабака пароды кавалер-кінг-чарльз-спаніэль па мянушцы Оззі.

Праўда, здаецца, ініцыятыва завесці сабаку належыла не спартсмену.

Тая ж парода – у разыгрываючага гандбольнай зборнай Беларусі Вадзіма Гайдучэнкі, які выступае за французскі «Біер».

Трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш мае сабаку большых памераў – бернскага зененхунда.

А футбаліст дзяржынскага «Арсенала» Арцём Сарока ўжо амаль 10 гадоў жыве з белым самаедам.

У сям“і паўабаронцы мінскага «Дынама» Аляксандра Сялявы ў траўні гэтага года з’‎явіўся мальтыпу – гэта штучная «дызайнерская» парода, скрыжаванне мальтыйскай балонкі і той-пудзеля.

На дызайнерскай пародзе спыніла свой выбар і былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка. У яе амерыканскім доме жыве голдэндудль – «мікс» залацістага рэтрывера і пудзеля.

У сям’‎і плыўца Іллі Шымановіча жыве проста такса.

Падпiсантка за Лукашэнку Ірына Лешчанка, якая сёлета завяршыла бiятлонную кар’‎еру, пару гадоў таму завяла рудага пухнатага чау-чау.

А вось рэжымная пара біятланістаў Смольскіх спыніла свой выбар на катах. Але фота гадаванцаў – рэдкая з’‎ява ў іх сацыяльных сетках.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты