Фабрыцыа Рамана згубіўся ў сваёй стыхіі: гэты трансферны чэлендж быў яму не па сілах
А вы справіліся б?
Фабрыцыа Рамана – вядомы спецыяліст у свеце трансфераў, але, падобна, гісторыя пераходаў – не яго моцны бок.
Самы вядомы інсайдар у свеце прыняў удзел у чэленджы, дзе павінен быў адгадаць гульца, які перайшоў з аднаго клуба ў іншы ў пэўны год і за дакладна пазначаную суму.
Дзіўна, але Фабрыцыа справіўся толькі з адным пытаннем з трох, маючы дадатковыя падказкі.
Хто бясплатна перайшоў у «Болтан» з «ПСЖ» у 2002 годзе?
Спачатку Фабрыцыа назваў Нікаля Анэлька, затым Тыджані Бабангіду, але ў рэшце рэшт, разумеючы, што гэта тэхнічны нігерыец, трапіў у Джэй-Джэя Акочу.
2010 год. «Віторыя Гімараеш» – «Манчэстэр Юнайтэд». 7.4 мільёны фунтаў
Тут інсайдар адразу адзначыў: «думкі не маю». І адгадаць гэтага гульца яму сапраўды не ўдалося. Хаця тут у Фабрыцыа ўзнікала пытанне не толькі пра футбаліста, але і пра сам партугальскі клуб, з якога быў трансфер. Дык «Бавішта» ці «Віторыя Гімараеш»?
Пасля пачутага Бебе Фабрыцыа сказаў: «Божа, я жудасны». 😂
Хто перайшоў у «Баварыю» з «Атлетыка» за 68 мільёнаў у 2019 годзе?
Фабрыцыа: «Я хачу забіць сябе». І хто б мог падумаць у Рамана зноў не знайшлося адказу, хаця гэтае пытанне, у адрозненне ад папярэдніх, было пра больш сучасны футбол.
Пасля таго, як інсайдар даведаўся, што гулец з’яўляецца абаронцам, успомніць усё роўна не ўдалося. Гэта быў Люка Эрнандэс.