Tribuna/Футбол/Блогі/«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»

«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»

Столькі не прапускала нават «Барселона».

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»

Першы дзень новага сезона Лігі чэмпіёнаў адразу падарыў неспадзяванку – нават пры чаканасці факту самаго разгрому: «Баварыя» разбурыла «Дынама» Заграб 9:2 і ўпісала сваё імя ў гісторыю – першай забіла дзевяць мячоў у адным матчы групавога раўнда. Але гэта не самая выніковая гульня, якую бачыла ЛЧ.

5-ы тур групавога этапу сезона 2016/17 паміж «Дортмундам» і «Легіяй» не мусіў стаць нечым надзвычайным – немцы ішлі без параз, палякі згулялі ўнічыю з «Рэалам» турам раней, але ўдома прапусцілі ад «Барусіі» шэсць галоў без адказу.

На «Вестфаленштадыёне» ўсё склалася крыху інакш – і каманды настралялі рэкордныя 12 галоў на дваіх. «Легія» нават паспела адкрыць лік, але далей толькі даганяла, зафіксаваўшы рэкорд на 90+2-й хвіліне аўтаголам Якуба Жэзнічака.

Новы фармат ЛЧ з сезона 2024/25, першы тур, першы гульнявы ​​дзень – і такі разгром.

Спачатку ўсё было спакойна – першы тайм мюнхенцы выйгралі «сціпла» 3:0, а Ноер даскакаўся так, што траўмаваўся і быў заменены. Гэтым скарысталася «Дынама», адгуляўшы два галы і раззлаваўшы «Баварыю».

У выніку – покер Гары Кейна, тры пенальці і розніца галоў, якую харваты не факт, што закрыюць за астатнія сем тураў.

З такой жа колькасцю галоў яшчэ ў далёкім сезоне 2003/04 згулялі ў групавым этапе будучыя сенсацыйныя фіналіст і паўфіналіст ЛЧ – «Манака» і «Дэпартыва». Адзіная розніца – што «Дэпар», якога ў канкрэтнай сустрэчы грамілі, забіў на мяч больш, а манегаскі – на мяч менш.

Зрэшты, і там было на што паглядзець: таксама покер – прарвала харвата Дада Пршо, гол+пас Ліянэля Скалоні (таго самага). Лік адкрыў Жэром Ротэн – яшчэ адзін футбаліст, для якога той сезон быў найлепшым.

«Барселона» 2:8 «Баварыя» – 10 галоў

Самы памятны матч «кавіднай» эпохі футбола. Няма гледачоў на трыбунах, сезон ЛЧ дагульваецца ў Партугаліі ў аднаматчавым фармаце, у чвэрцьфінале сыходзяцца ўжо праблемная (але ніхто яшчэ не разумее дакладна наколькі) «Барса» Кіке Сэцьена (было і такое) і несупынная «Баварыя» Хансі Фліка.

Далей быў проста легендарны вынас цела на поле «Эштадыу ду Бенфіка». Адметна, што адзін з двух галоў «Барсы» забіў Алаба ў свае вароты, а дубль у вароты тэр Штэгена аформіў арандаваны ў каталонцаў Філіпэ Каўціньё.

Адзінага аўтара гола непасрэдна са складу каталонцаў, Луіса Суарэса, праз пяць дзён пасля матчу выганіць з клуба ўжо новы трэнер Рональд Куман.

Матчы на ​​9 галоў: дашэйхавы і шэйхавы «ПСЖ», ізноў «Баварыя» і нават «Ман Сіці» (яшчэ без Холанда)

Матчаў, у якіх забівалі 9 галоў, у ЛЧ дастаткова шмат – шэсць. Коратка ўспомнім кожны.

«ПСЖ» яшчэ задоўга да шэйхаў – у групавым этапе сезона 2000/01 – вынес «Русенборг» 7:2. Дублем тады вызначыўся Нікаля Анэлька.

У 1/8 фіналу сезона 2004/05 свае дзевяць галоў забілі «Ліён» з «Вердэрам» у Францыі. Хет-трык Вільтора, дубль Эсьенана, мяч Малуда – 7:2, і французы дапаўняюць атрыманыя 3:0 у Германіі такім вось разгромам.

«Вільярэал» у групавым этапе ў 2008-м накідаў 6 галоў «Ольбаргу», на што датчане адказалі трыма. Героем стаў Хасеба Льорэнтэ, які выйшаў на замену і які аформіў хет-трык, а іспанскі клуб тады дайшоў да чвэрцьфіналу.

Яшчэ адным героем гульні стаў легенда «субмарын» Жаан Капдэвіла.

У сезоне 2019/20 не толькі «Барса» пакутавала ад шалёнай «Баварыі» Фліка – але і «Тотэнхэма». Фіналіст папярэдняга розыгрышу турніру ў сябе дома саступіў мюнхенцам 2:7 – з покерам Гнабры. Кейн тады таксама забіў з пенальці – але, вядома, яшчэ за «шпор».

У групавым этапе сезона 2021/22 «Ман Сіці» вынес «Лейпцыг» у Англіі 6:3. Холанда яшчэ не было, а адзіны хет-трык у матчы на ​​рахунку Нкунку тады яшчэ ў складзе нямецкага клуба.

Месі ўсё ж прысутнічае сярод удзельнікаў самых выніковых матчаў і на баку пераможцаў – праўда, не ў «Барсе». «ПСЖ» у 2022-м разбіў «Макабі» Хайфу 7:2 – па дублі было на рахунку Леа і Мбапэ плюс гол Неймара.

Іншыя пасты карыстальніка

Як Раналду трымае сябе ў форме
16 снежня, 13:24
Пагба скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, але «Юве» хоча ад яго пазбавіцца – занадта высокі заробак
7 кастрычніка, 15:17
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
6 кастрычніка, 13:56
Памёр самы нечаканы з найлепшых бамбардзіраў ЧС: ледзь не выйграў Залаты мяч, а да турніру меў адзін матч за зборную
20 верасня, 04:02
«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»
19 верасня, 02:54
📉 Рэгрэс Каземіра пужае: летам 2023-га яго вінавацілі ў лішняй вазе – і з таго часу ўсё пайшло на спад
12 верасня, 08:40
Гюндаган прыходзіў у «Барсу» за дзіцячай марай, а цяпер яго прымусілі сысці – і ён робіць гэта з годнасцю
23 жніўня, 16:13
З чым «Ман Сіці» уваходзіць у сезон: давер да моладзі, пошук альтэрнатывы Альварэсу, дзве праблемныя пазіцыі
18 жніўня, 15:03
«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца
2 жніўня, 02:26
У матчы МЛС на поле выйшаў 14-гадовы (!) юнак. У 2028-м ён пяройдзе ў «Сіці»
20 ліпеня, 11:17
7 зорных гульцоў, якія завяршылі кар'еры ў зборнай пасля Еўра і Кубка Амерыкі
17 ліпеня, 01:11
Эмоцыі грузінаў пасля выхаду ў плей-оф – сапраўдны кайф
27 чэрвеня, 10:28
😱 Грузія зноў здзіўляе! Узялі дэбютны пункт на Еўра – Мамардашвілі цягнуў амаль усё, што ляцела ў вароты
22 чэрвеня, 19:31
Гісторыя дня: як за 3 матчы суботы пабілі 4 важныя рэкорды Еўра
16 чэрвеня, 20:52
Гайд па зборнай Англіі: магутны касцяк і, магчыма, апошні турнір з Саўтгейтам
11 чэрвеня, 13:45
25 нечаканых футбалістаў у заяўках зборных на Еўра-2024
11 чэрвеня, 03:19
Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат
10 чэрвеня, 04:18
Промокоды на Стандофф 2: промокоды на оружие, ножи
8 чэрвеня, 21:03
«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы
3 чэрвеня, 12:27
Коды на ГТА 5 на PS3, PS4 + Xbox
24 траўня, 18:51
Усе пасты