Глеб патрапіў у лякарню, але вельмі няпростую. Яе ўладальнікі звязаны з Лукашэнка, а ў 2022-м клініка засвяцілася ў справе артапедаў
Не можа без крынжа.
Жонка былога гульца зборнай Беларусі, а сёння адэпта дыктатарскага рэжыму Аляксандра Глеба Святлана, якая зусім нядаўна з размахам адсвяткавала сваё 43-годдзе, заінтрыгавала сваіх падпісчыкаў у інстаграм. Жанчына падзялілася фотам мужа з лякарні, падпісаўшы, што тата «пакуль так сабе памочнік».
Аказалася, Глеб лёг у клініку на планавую аперацыю калена – водгаласы старых футбольных траўмаў. Праўда, прабыў у бальніцы ён не доўга – ужо вечарам сеў за руль і збег дадому.
Блогерша таксама распавяла, у якой клінніцы аперыраваўся яе муж. Аказалася, Глеб лёг у клінніку «Мерсі», якую звязваюць з Лукашэнкам.
У ліпені 2022 года «Беларускі расследавальны цэнтр» апублікаваў матэрыял, у якім апісаў сувязь саўладальнікаў кліннікі з сям'ёй дыктатара. Акрамя таго, менавіта гэтая клінніка стала беніфіцыярам справы артапедаў, якая прагрымела ў тым жа годзе. Па выніках справы былі затрыманы 35 чалавек, многія медустановы падвергліся пазапланавым праверкам, а ў некаторых нават прыпынілі ліцэнзію. «Мерсі» засталася адзінай у Беларусі клінікай, якая працягнула ўсталёўваць імпартныя пратэзы. На момант публікацыі расследавання такая працэдура магла абысціся пацыенту каля 8000 долараў, што было ў тры разы вышэй, чым у дзяржаўных клінніках.
Цяпер для таго, каб даведацца пра прыкладны кошт працэдуры, неабходна схадзіць на прыём да ўрача, кошт на які стартуе ад 17 долараў.
Аперацыя на калене – не адзіная праблема сямейства Глебаў у апошні час. Некалькі дзён таму жанчына падзялілася скрыншотамі, якія ёй дасылаюць падпісчыкі. На іх загаловак з тэкстам аб тым, што ў Глеба ёсць палюбоўніца, якая вельмі хутка разбагацела.
Верагодна, такі метад выкарыстоўваюць ашуканцы, якія спрабуюць вывудзіць грошы ў даверлівых грамадзян. Жонка Глеба спадзявалася, што на гэтую схему ніхто не купіцца.