Tribuna/Футбол/Блогі/У Д2 будзе гарачы фініш: у эліту рвуцца 5 клубаў – і, здаецца, толькі аднаму гэта не вельмі трэба

У Д2 будзе гарачы фініш: у эліту рвуцца 5 клубаў – і, здаецца, толькі аднаму гэта не вельмі трэба

Сітуацыя закручваецца ўсё больш і больш.

1
У Д2 будзе гарачы фініш: у эліту рвуцца 5 клубаў – і, здаецца, толькі аднаму гэта не вельмі трэба

Чэмпіянат Беларусі сярод каманд першай лігі выходзіць на фінішную прамую. На павышэнне ў класе прэтэндуюць адразу пяць каманд: «Маладзечна», «Ніва», «Белшына», «Хваля» і «Макслайн». Нагадаем, прамую пуцёўку ў эліту атрымліваюць першыя два месцы, а трэцяя каманда будзе гуляць стыкі з 14-м месцам вышэйшай лігі.

Пасля 27-га тура інтрыга закруцілася. «Маладзечна» саступіла «Белшыне», і бабруйчане ўпершыню ў сезоне, які яны пачыналі з мінусам у пяць пунктаў, падняліся ў зону пераходных матчаў. «Хваля» тым часам саступіла «Макслайну» і з тройкі выпала. У віцебскай каманды ёсць гульня ў запасе, і ў выпадку перамогі ў іх з «шыннікамі» будзе парытэт па пунктах. З кім трэба гуляць на фінішным адрэзку Д2 прэтэндэнтам на эліту, і што думаюць пра магчымае павышэнне ў саміх клубах? Зараз раскажам.

«Маладзечна»

Лідары першай лігі дапусцілі асечкі ў двух апошніх матчах. Прычым вельмі нязручным супернікам для каманды Аляксандра Храпкоўскага выявіўся серадняк «Паперпрам», які ў канцы верасня здолеў звезці з Маладзечна пункт, а ў першым крузе на сваім полі наогул нанёс лідару чэмпіяната першае паражэнне ў сезоне – 2:1. Другое, дарэчы, здарылася ў мінулым туры ад «Белшыны» (0:2). Але нават нягледзячы на ​​страты пунктаў у двух апошніх турах «Маладзечна» захоўвае камфортную перавагу над найбліжэйшым праследвальнікам ў пяць пунктаў.

19 кастрычніка «Маладзечна» сустрэнецца з дублёрамі «Тарпеда-БелАЗ», а далей каманду чакае няпросты адрэзак з трох гульняў з прамымі канкурэнтамі: «Хваляй», «Нівой» і «Макслайнам». У апошніх трох турах гуляць з прадстаўнікамі ніжняй часткі табліцы – «Баранавічамі», «Энергетыкам-БДУ» і «Астраўцом».

У «Маладзечна» вельмі смелыя планы. У гэтым сезоне перад клубам стаіць задача выйсці ў эліту, прычым з першага месца. А ў бліжэйшыя пяць гадоў «Маладзечна» хоча займець уласную базу і акадэмію і гуляць у кваліфікацыі ЛЧ.

«Ніва»

Мабыць, галоўная сенсацыя сезона Д2. З 10-га тура каманда ідзе на другім радку, а за ўвесь чэмпіянат пакуль саступіла толькі тройчы: «Лідзе» (0:1), дублю БАТЭ (0:1) і «Хвале» (1:2). Гучныя імёны ў складзе «Нівы» адшукаць складана. Самы вядомы – 38-гадовы экс-капітан брэсцкага «Дынама» Уладзімір Шчэрба, які сёння выводзіць з павязкай на поле футбалістаў «Нівы». А яшчэ Доўбізна – другая каманда лігі па выніковасці (63 забітыя мячы). Па статыстыцы вылучаюцца найлепшыя бамбардзіры чэмпіянату проста цяпер – 31-гадовы Дзмітрый Федарцоў (18+5 па гол+пас) і 29-гадовы Павел Пампуха (13+9). У топ-10 найлепшых снайпераў Д2 уваходзіць і 25-гадовы паўабаронца «Нівы» Арцём Куратнік (9+7).

З прамымі какурэнтамі за павышэнне Доўбізна згуляе ў двух з трох найбліжэйшых матчах – «Макслайн», «Баранавічы» і «Маладзечна». Далей у апанентах будуць сераднякі і прадстаўнікі ніжняй часткі табліцы: «Астравец», дублі «Шахцёра» і БАТЭ, «Лакаматыў».

Для самой «Нівы» другое месца – вышэй за чаканні. Футбалісты каманды не раз казалі, што задачы змагацца за выхад у эліту ў іх няма. Галоўны трэнер Андрэй Пракапюк пра магчымае павышэнне таксама кажа асцярожна: «Нам трэба выконваць сваю працу на футбольным полі, а што да перспектыў на будучыню, то гэтае пытанне ўсё ж такі больш адрасуецца кіраўніцтву клуба».

«Белшына»

Бабруйчайне здолелі хутка ліквідаваць стартавыя «-5» і паступова дабраліся да зоны стыкавых матчаў за эліту. Прычым падчас сезону праблем у «Белшыны» хапала: была і чарговая забарона на рэгістрацыю футбалістаў, і ад’езд галоўнага трэнера Міхаіла Марціновіча ў расійскі «Ахмат»:

Здаецца, каманда цяжка перажыла расстанне з галоўным – у сярэдзіне верасня прайграла прамым канкурэнтам: «Ніве» (3:5) і «Макслайну» (2:4), аднак затым здолела акрыяць і разграміла «Ліду» (5:1), «Баранавічы» (4:0) і адпомсціла «Маладзечна» (2:0) за крыўднае паражэнне ў першым коле 0:5.

«Белшына» з 70 забітымі мячамі– з істотным адрывам самая выніковая каманда чэмпіянату-2024. Істотная доля заслугі ў гэтым належыць 28-гадоваму паўабаронцу Уладзіміру Патарочы, які з’яўляецца лідарам чэмпіянату па гол+пас (9+15). У пераможным матчы з «Маладзечна» менавіта ён зрабіў дзве галявыя. А яшчэ Патароча можа наогул устанавіць рэкорд лігі па асістах, які на сёння належыць Яўгену Краснову. У мінулым сезоне паўабаронца «Віцебска» аддаў 18 галявых.

У «Белшыны», мабыць найлягчэйшы каляндар на астатнюю частку чэмпіянату – усе гульні з прамымі канкурэнтамі ўжо адбыліся. Наперадзе – «Астравец», дублі «Шахцёра», БАТЭ і мінскага «Дынама», «Лакаматыў», «Ліда» і «Орша».

Перад стартам сезона кіраўніцтва ставіла задачу вярнуцца ў эліту. Да гэтай мэты каманда наблізілася. Галоўнае, каб перашкодай для чарговага вяртання ў эліту не сталі даўгі, тым больш праблемы з заяўкай узнікалі і перад гэтым сезонам.

«Хваля»

У Пінску выходзіць у эліту каманду ніхто не прасіў. Капітан «Хвалі» Віталь Кібук казаў, што галоўная мэта «сваіх хлопцаў навучыць футболу», але дадае: «Мы, вядома, хочам выйграць першую лігу. А як атрымаецца, пабачым».

З гульняў супраць прамых канкурэнтаў «Хвалі» застаўся толькі матч з «Маладзечнам». Таксама пінчукі згуляюць з «Баранавічамі», «Астраўцом», дублямі «Шахцёра», БАТЭ, «Дынама» і «Лакаматывам».

Падчас суверэнных чэмпіянатаў Беларусі «Хваля» рэгулярна ўдзельнічала ў Д2 і Д3, але ў вышэйшай лізе клуб ніколі не гуляў. Сёння ў Пінску ўсур'ёз гавораць пра намер выйсці ў эліту.

«Не буду хаваць, што мы змагаемся за пападанне ў вышэйшую лігу. Калі мы выходзім туды па спартыўным прынцыпе, кіраўніцтва горада і клуба дасць усё неабходнае. Гэта, напрыклад, тычыцца фінансаў», – казаў у сярэдзіне верасня галоўны трэнер «Хвалі» Сяргей Ясковіч.

У выпадку выхаду ў эліту галоўнай праблемай пінчукоў, верагодна, стане стадыён. Хатнія матчы клуб праводзіць на «Хвалі», дзе ляжыць штучны газон, а на ім у вышцы забаронена гуляць з траўня па снежань. Легендарная ж «Прыпяць», дзе сваю кар’еру пачыналі Віталь Кутузаў і сам Ясковіч, цяпер знаходзіцца ў жахлівым стане:

«Макслайн»

У гэтым сезоне босы, мабыць, найбагацейшага клуба мінора ставілі задачу выйсці ў эліту. Першая палова чэмпіянату была правальнай – «Макслайн» захрас у сярэдзіне табліцы, што не задаволіла кіраўнікоў, і тыя прыбралі з пасады галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса. Улетку ў каманду дайшлі вядомыя па беларускіх мерках выканаўцы, каманду ўзначаліў 36-гадовы Віктар Петрашка – і справы пайшлі ў гару:

У другім коле «Макслайн» пакуль што губляў пункты толькі двойчы: саступіў дублю мінскага «Дынама» і згуляў па нулях з «Паперпрамам». Наперадзе сем матчаў, два з якіх супраць лідараў – «Нівы» і «Маладзечна». Акрамя таго падапечныя Петрашкі згуляюць з «Энергетыкам-БДУ», «Баранавічамі», «Астраўцом», дублямі «Шахцёра» і БАТЭ.

У выпадку павышэння праблем з фінансамі ў клуба ўзнікнуць не павінна. Тут галоўнае, каб прыватнікам не ўстаўлялі палкі ў колы рэжымныя структуры.

Габриэль
Никто в мире не переводит клубы. Представьте, что какое-нибудь название типа "Вэст Хэм" будут писать "Восточный Хэм") И особенно режут глаз постоянные упоминания "режимные", "подписанты" и пр. Тексты невозможно читать. Угомонитесь уже.
Адказаць
2

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Усе пасты