Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
А Месi застаўся незадаволены.
У рамках кваліфікацыi да ЧС-2026 у Паўднёвай Амерыцы згулялi зборныя Венесуэлы i Аргенціны – але напярэдадні гульні прайшоў вельмi моцны лівень. Дзiўна, што гульню ў Матурыне не адмянiлi цi хаця б не перанеслi. У вынiку атрымалiся такiя кадры з матчы на залiтым полi.
З такiх фота прадказальна хутка зрабiлi мемы.
Адзiн з такiх запосцiў нават Энца Фернандэс, якi правёў на поле ў складзе Аргенціны 85 хвiлiн.
А вось Лiянелю Месі, якi правёў поўны матч, было не да жартаў. «Гульня была пачварнай. Мы не маглі зрабіць нават два пасы запар, мяч спыняўся з-за вады на полі», – скардзiўся аргенцiнец. Яго незадаволенасць зразумелая – вынiк аказаўся 1:1. Хаця гэта толькi трэцяя страта ачкоў Аргенцiнай за дзевяць матчаў – з 19 баламi яна па-ранейшаму лiдар адбору.