Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
«Рэал» ніколі не ўбачыць такога сярод сваіх тытулаў.
Пакуль усе еўрапейскія гранды кожны год узмацняюць свае склады, каб здабываць тытулы мясцовых чэмпіянатаў і кубкі кантынентальнай важнасці, «Леганес» разыгрывае асаблівы турнір з не менш унікальным трафеем.
У 2018 годзе, пасля двух сезонаў у Ла Лізе, гэты іспанскі клуб вырашыў аддаць даніну павагі галоўнаму прадмету, які і праславіў горад – агурку. Яшчэ з 20 стагоддзя сельскагаспадарчае рамяство рэгіёна напаўняла прылаўкі Мадрыда гэтай агракультурай. Калі ж фермеры Леганеса ішлі на рынак, то адусюль чулася: «Агуркі ідуць!».
Нядзіўна, што менавіта «Леганес» і стварыў Кубак агурка. А каб усё было сумленна і каб кожны ўдзельнік запомніў аб удзеле ў такім асаблівым турніры, то было зроблена адразу два трафеі ў форме агурка – залаты і сярэбраны.
Першы розыгрыш унікальнага паядынку, пра які «Рэал» і «Барселона» могуць толькі марыць, адбыўся у 2018-м паміж «Леганесам» і «Раё».
Традыцыі іспанскі клуб не здраджвае. У гэтым годзе Кубак агурка наведаў «Вальядалід», але не змог пахіснуць дамінацыю мясцовага апанента. «Леганес» перайграў супернікаў з лікам 3:1 і ўпэўнена забраў залаты агурок.
Хаця госці не засталіся без памятнага трафея.
Акрамя такога дзіўнага Кубка, клуб мае мянушку «пепінерас» і ўласнага маскоту – «Суперагурца», што яшчэ больш надае шарму мясцоваму прадстаўніку, які не прывык здзіўляць сваёй гульнёй іспанскую публіку.