Факт – Раналду пасля 30-годдзя забіў за Партугалію больш, чым бамбардзіры топ-зборных за ўсю гісторыю
Рыхтуецца да ЧС-2026?
Новае акно зборных – новыя рэкорды для Крышціяну Раналду.
На выходных 39-гадовы форвард забіў у вароты Польшчы – гэты гол стаў 133-м за зборную Партугаліі і 442-м агулам пасля 30-годдзя (з улікам выступаў за клуб).
Па гэтым паказніку Крыш абышоў Рамарыа, у якога быў 441. Толькі падумайце, наколькі гэта грандыёзная лічба, аднак яшчэ больш уражвае статыстыка непасрэдна ў зборнай.
📌 Да 30-годдзя ў 2015-м Раналду забіў за Партугалію 52 мячы, пасля – у паўтары разы больш (81).
Самы выніковы год пасля 30 – 2019-ы з 14 галамі. Найгоршыя – 2015-ы, а таксама 2020-ы і 2022-і, дзе былі свае аб'ектыўныя прычыны. У першым выпадку гэта адсутнасць вялікай колькасці матчаў праз каранавірус (у тым ліку перанос Еўра), а ў другім перадумовай стаў кар'ерны спад у «Манчэстэр Юнайтэд».
📌 Калі вас дагэтуль не здзіўляе гэты паказнік, то ёсць і наступны – пасля 30-годдзя Крыш забіў за Партугалію больш мячоў, чым найлепшыя бамбардзіры большасці топ-зборных у гісторыі. У Італіі з нападнікамі ўвогуле нешта не склалася:
📌 Наўрад ці хто хуткім часам наблізіцца да дасягненняў Раналду. На другім месцы ў спісе бамбардзіраў зборных Ліянель Месі, які адстае на 24 галы – але яго шлях таксама падыходзіць да завяршэння.
📌 Дарэчы, пра канец шляху – цалкам верагодна, што Крышціяну сапраўды рыхтуецца згуляць на ЧС-2026.
Напрыклад, у гэтай Лізе нацый ён працягвае быць асноўным нападнікам у камандзе – аформіў тры галы ў трох матчах і дзеліць лідарства з немцам Дэнізам Ундавам. У аўторак будзе шанц адарвацца ў гульні супраць Шатландыі.
У «Аль-Насры» таксама ўсё добра – 8 галоў і 3 асісты ў 9 матчах усіх турніраў (калі не ўлічваць дзве гульні Суперкубка, то 6+2). З падрабязнай статыстыкай Раналду можна азнаёміцца ў тэгу на Tribuna.com.
Ён увогуле спыніцца?
Фота: інфаграфіка Tribuna.com, Action Plus Sports