Tribuna/Футбол/Блогі/Моладзь з Беларусі двойчы зліла Фарэрам у адборы на Еўра – іх трэнуе пісьменнік, а каманда жыве без спарынгаў

Моладзь з Беларусі двойчы зліла Фарэрам у адборы на Еўра – іх трэнуе пісьменнік, а каманда жыве без спарынгаў

З 9 мільёнамі не даем рады насельніцтву Кобрына.

Моладзь з Беларусі двойчы зліла Фарэрам у адборы на Еўра – іх трэнуе пісьменнік, а каманда жыве без спарынгаў

15 кастрычніка зборная Беларусі U-21 завяршыла кваліфікацыю да Еўра-2025 – у апошнім матчы адбору ў другі раз саступіла Фарэрскім астравам (0:1) і фінішавала на перадапошнім месцы ў групе, пакінуўшы ўнізе толькі Андору.

Для моладзеўкі Фарэр гэты поспех стаў у нейкай ступені гістарычным. Беларусы – першыя, каго ім удалося абгуляць двойчы за адзін адбор і як вынік абысці беларусаў у табліцы на чатыры пунктыю. Такі вынік перад стартам кваліфікацыі цяжка было сабе ўявіць. А што ўвогуле з футболам на Фарэрах і якія там маладыя гульцы? Зараз распавядзем галоўнае.м

Насельніцтва на Фарэрах у 167 разоў менш, чым у Беларусі

Фарэрскія астравы – аўтаномны рэгіён, які ўваходзіць у склад Дацкага каралеўства, а месціцца ён у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна паміж Шатландыяй, Нарвегіяй і Ісландыяй. Агульная плошча – 1393 квадратныя кіламетры. Для параўнання: плошча Мінскага раёна – 1943 квадратныя кіламетры. Колькасць насельніцтва па звестках на кастрычнік 2024-га – 54679 чалавек. Гэта ўсяго на пару тысяч болей, чым у адным толькі нашым Кобрыне, а агулам у Беларусі паводле звестак на студзень 2024-га пражывае больш за 9,1 мільёна чалавек.

Моладзеўка Фарэр з’явілася толькі ў 2006-м

Фарэрскія астравы з’яўляюцца сябрамі ФІФА з 1988 года, а УЕФА – з 1990-га. Нацыянальная каманда бярэ ўдзел у кваліфікацыях на ўсе буйныя турніры ад Еўра-1992. Зборная U-21 з’явілася пазней за ўсе іншыя моладзевыя/юнацкія каманды Фарэр – толькі ў 2006 годзе. За два гады да таго беларуская моладзеўка з Аляксандрам Глебам і Цімафеем Калачовым у складзе ўдзельніча ў фінальнай часты Еўра-2004 і там у сваёй групе стала трэцяй, абгуляўшы Італію.

Галоўны трэнер – журналіст і пісьменнік

Эйдун Клакстэйн трэнерскую кар’еру пачаў у студзені 2012-га. Кіраваў зборнымі Фарэр U-17 і U-19, узначальваў розныя клубы з мясцовай прэм’ер-лігі, найбольшага поспеху дамогся з «Б36 Торсхаўн» – выйграў чэмпіянат-2015. Са студзеня 2023-га кіруе зборнай U-21.

Увогуле, асноўная прафесія Клакстэйна – журналіст. Трэнерскую дзейнасць ён сумяшчаў з працай у медыя, дзе ён быў рэдактарам і вядоўцам на радыё і тэлебачанні. У 2021-м Клакстэйн выпусціў крымінальны раман «Спіс», які на Фарэрскіх астравах увайшоў у топ лідараў па продажах па выніку года. У 2023-м выйшаў працяг твору «Падман».

Моладзеўка гуляе толькі афіцыйныя матчы

Беларуская зборная U-21 любую міжнародную паўзу, калі няма афіцыйных гульняў, імкнецца закрыць спарынгамі. Толькі сёлета іх было чатыры: Кіпрам (1:2), Славакіяй (1:6) і два з Мальтай (2:0, 0:1).

Калі заглянуць у гісторыю матчаў моладзеўкі Фарэрскіх астравоў, ніводнай таварыскай гульні вы там не адшукаеце. Абсалютна ўсе сустрэчы – гэта кваліфікацыя на буйныя турніры.

Трошкі не дацягнулі да найлепшага выніку

У гэтым адборы моладзеўка Фарэр заняла чацвёртае месца, што з’яўляецца паўтарэннем яе найлепшага выніку па занятай пазіцыі. У кваліфікацыі да Еўра-2023 таксама было 10 балаў і таксама чацвёртае месца (ззаду засталіся Арменія і Паўночная Македонія).

Цікава, што ў адборы да Еўра-2011, якое стала самым паспяховым у гісторыі для Беларусі (там каманда Георгія Кандрацьева заваявала бронзу і пуцёўку на Алімпіяду), Фарэрскія астравы набралі ажно 11 пунктаў – у тым ліку дзякуючы сенсацыйнай перамозе над Расіяй 1:0 (а яшчэ удалося абгуляць Латвію і Андору). Вось толькі ў групе астраўляне тады фінішавалі на перадапошнім, пятым, месцы.

У беларусаў склад даражэйшы больш, чым у два разы

Згодна з парталам Transfermarkt, беларуская моладзеўка на сёння ацэньваецца ў 3,85 млн еўра, фарэрская – у 1,75 млн. Самыя дарагія сярод беларусаў – форвард расійскага «Сокала» Ягор Карпіцкі (600 тысяч), абаронца брэсцкага «Дынама» Максім Касараб (300 тысяч), паўабаронца сербскага АФК Данііл Душэўскі (250 тысяч), абаронца расійскага «Акрона» Мікіта Баранок (250 тысяч) і абаронца «Іслачы» Кірыл Гоманаў (225 тысяч).

У складзе моладзеўкі Фарэр няма ніводнага гульца даражэйшага за 200 тысяч, ды і ў гэтую суму ацэньваюцца толькі двое: вінгеры Олаф Бардарсан і Акі Самуэльсан. Абодва выступаюць у чэмпіянаце Фарэрскіх астравоў – за «Вікінгур» і «Торсхаўн» адпаведна.

Парытэт па легіянерах

Кампанент, у якім Беларусь і Фарэры максімальна падобныя. З падапечных Яромкі такіх толькі трое з замежных чэмпіянатаў – гэта ўжо згаданыя вышэй Карпіцкі, Душэўскі і Баранок. У складзе моладзеўкі Фарэр таксама тры легіянеры: абаронца нарвежскага «Санес Ульф» з Д2 Гулбрандур Орэгард, абаронца дацкага «Відаўрэ» з Д2 Эліяс Русборг і абаронца дацкага «Орхуса Фрэмад» з Д3 Марцін Огнарсан. Усе трое нядаўні матч з беларусамі правялі поўнасцю.

Хет-трык беларусам дазволіў стаць найлепшым бамбардзірам

Падчас першай сустрэчы, калі беларускай камандай яшчэ кіраваў Сяргей Ясінскі, сапраўдным катам для яе стаў Ёрген Нільсэн. 20-гадовы форвард «Вікінгура» аформіў хет-трык і зраўняўся са Стэфанам Радаслаўлевіч у спісе найлепшых бамбардзіраў у гісторыі моладзеўкі Фарэр – у абодвух па пяць мячоў. Пасля той сустрэчы форвард правёў яшчэ сем сустрэч, уключна 89 хвілін супраць Беларусі падчас гульні ў адказ, але больш не забіваў.

Фота: fsf.fo

Іншыя пасты карыстальніка

10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
Учора, 12:00
1
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
Усе пасты