Tribuna/Футбол/Блогі/«Брэст» стаў новым пастаўшчыком непрыстойных мемаў – пра жаночыя грудзі. Не стрымаўся нават Анры

«Брэст» стаў новым пастаўшчыком непрыстойных мемаў – пра жаночыя грудзі. Не стрымаўся нават Анры

Шкада, не беларускі.

«Брэст» стаў новым пастаўшчыком непрыстойных мемаў – пра жаночыя грудзі. Не стрымаўся нават Анры

Гісторыя футбольнага клуба «Брэст» (натуральнага, французскага, а не нашага «Дынама») налічвае больш за сем дзесяцігоддзяў – усё пачалося ў 1950 годзе, калі некалькі дробных спартыўных арганізацый зліліся ў адну, каб прадстаўляць горад у рэгіянальных французскіх спаборніцтвах.

Але свет адкрыў для сябе гэтую каманду толькі ў канцы папярэдняга клубнага сезона – калі «Брэст» сенсацыйна ўтрымаў трэцюю пазіцыю ў Лізе 1 і ўпершыню кваліфікаваўся ў еўракубкі. Прычым адразу ў Лігу чэмпіёнаў і адразу наўпрост: на два пункты апярэдзіў «Ліль», які быў вымушаны дадаткова праходзіць два раўнды кваліфікацыі.

Зрэшты, як гэта нярэдка здараецца ў падобных выпадках, чыста спартыўны поспех відавочнага андэрдога і ўнікальная гісторыя яго трэнера Эрыка Руа (мінулы сезон з «Брэстам» стаў для яго толькі другім самастойным у дарослым футболе, тады як першы, з «Ніцай», завяршыўся скандалам і двухгадовым судовым працэсам) зацікавілі толькі самых прасунутых экспертаў па французскім чэмпіянаце і футбольных гікаў.

Астатнім – асабліва ў англамоўным асяроддзі – проста спадабалася назва клуба. Вакол якой у сетках пачалі генераваць мемы з катэгорыі «на грані».

Чаму? Усё проста: назва «Брэста» па-англійску сугучна і амаль ідэнтычна па напісанні да слова «breast» – найбольш прыстойнага і літаратурнага з усіх словаў, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння жаночых грудзей.

Першым хітом, які разарваў сацыяльныя сеткі з гэтай нагоды, стаў мем пра матч чэмпіянату Францыі паміж «Ніцай» і «Брэстам» (nice breast у перакладзе з англійскай – цудоўныя грудзі) у некалькіх розных варыяцыях:

Ну а легалізавала жарты пра назву французскага клуба студыя аднаго з афіцыйных трансляцый матчаў Лігі чэмпіёнаў – канала CBS. З непараўнальнай Кейт Абдо і двума паважанымі зорнымі экспертамі – былым абаронцам «Манчэстэр Сіці» і зборнай Англіі Майкай Рычардсам і легендарным Цьеры Анры.

Анансуючы матч трэцяга тура абноўленай ЛЧ паміж «Брэстам» і «Баерам», які адбудзецца ў сераду, 23 кастрычніка, Анры і Рычардс зладзілі такі дыялог, які толькі на афіцыйным ютуб-канале транслятара сабраў амаль мільён праглядаў (і яшчэ некалькі дзясяткаў – у розных сацыяльных сетках):

Слова «lopsided», якое цалкам разбурыла да таго сур'ёзны эфір, у спартыўным сэнсе азначае, што ў матчы ёсць вялікі фаварыт (вядома ж, «Баер»). Але ідэальна кладзецца ў кантэкст жартаў пра грудзі: агульнавядома, што яны не сіметрычныя, і існуюць нават сур'ёзныя медычныя даследаванні – наколькі яны наогул могуць быць сур'ёзнымі на гэтую тэму, – якія даводзяць, што ў сярэднім аб'ём правай грудзі і левай адрозніваецца на 3% (яшчэ адна адсылка да Беларусі).

Дзесьці такія ж – хіба што зусім крыху большыя – шанцы «Брэста» адолець Леверкузен у вочным паядынку, прынамсі, калі верыць букмекерскім катыроўкам. Але французам відавочна падабаецца статус андэрдога: пасля двух тураў яны ідуць другімі ў табліцы Лігі чэмпіёнаў, набраўшы максімальныя шэсць пунктаў і саступаючы толькі «Барусіі» па розніцы мячоў.

І чым лепш яны будуць гуляць на міжнароднай арэне, чым часцей будуць звяртаць на сябе ўвагу, тым больш новых – не вельмі прыстойных, але ўсё роўна вясёлых – мемаў пра «Брэст» мы ўбачым.

Але брэтонскім «піратам» насамрэч няма на што скардзіцца. Яны – не надта папулярная арганізацыя нават у Францыі, не кажучы ўжо пра Еўропу ці свет (маюць крыху больш за мільён падпісчыкаў сукупна ва ўсіх афіцыйных клубных сацсетках – амаль нішто па стандартах ЛЧ), і любая ўвага ім дакладна не перашкодзіць.

Шкада, беларускі футбольны Брэст не дае нагоды пра сябе гаварыць на еўрапейскім узроўні.

Фота: Stade Brestois / Instagram, Maxpop / Foot Mercato, скрыншот трансляцыі CBS

Іншыя пасты карыстальніка

Які спорт забараніў Талібан
Учора, 02:50
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
25 сакавіка, 02:20
Сын Буфона гуляе за зборную Чэхіі. Так, вы ўсё правільна прачыталі
19 сакавіка, 12:50
Салах прайграў свой «Залаты мяч» у матчах з «ПСЖ». Тлумачым чаму
12 сакавіка, 13:30
Што там з 2,3 млрд фунтаў Абрамовіча, якія планавалі аддаць Украіне
11 сакавіка, 04:00
Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў
9 сакавіка, 14:35
Што вядома пра 9-месячную (!) дыскваліфікацыю Фансекі: не зможа заходзіць у распранальню, быў згодны на грамадскія працы
6 сакавіка, 09:40
Усе пасты