«Усё добрае рана ці позна заканчваецца! Дзякуй усім». Няўжо DMedia ў расійскай пацешнай лізе ўсё?
Здаецца, гэта толькі жарты Драгуна.
18 кастрычніка DMedia згуляла свой апошні матч у шостым сезоне расійскай аматарскай медыялігі. Каманда Станіслава Драгуна саступіла «Чыста Піцеру» (0:2), у складзе якога дэбютаваў Генадзь Туміловіч, і заняла 12-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце – у плэй-оф выходзілі першыя 10 каманд.
Пасля вылету ў сваім інстаграме Драгун апублікаваў відэа, у якім ён, нібыта, на заўсёды развітваецца з турнірам:
«Усё добрае рана ці позна заканчваецца! Было добра! Дзякуй усім, хто падпісаўся!».
Аднак прэс-служба DMedia патлумачыла пост капітана. Насамрэч Драгун развітаўся з заўзятарамі толькі да канца адпачынку.
Нагадаем, DMedia – каманда сабраная Драгуном пад расійскую аматарскую медыялігу, пры падтрымцы рэжымнага мінспорту. У гэтым годзе клуб удзельнічаў у Кубку Беларусі, дзе вылецеў пасля разгрому ад БАТЭ (5:0) на стадыі 1/16-й.