Tribuna/Футбол/Блогі/Як Кавальчук «ратуе» белспорт ад ізаляцыі: шукаў ў Афрыцы, тапіў за спартакіяды, цяпер во ўладкоўвае ФК у Расію

Як Кавальчук «ратуе» белспорт ад ізаляцыі: шукаў ў Афрыцы, тапіў за спартакіяды, цяпер во ўладкоўвае ФК у Расію

Лічыць, што Алімпіяды «сябе зжылі».

23 кастрычніка, 20:00
Як Кавальчук «ратуе» белспорт ад ізаляцыі: шукаў ў Афрыцы, тапіў за спартакіяды, цяпер во ўладкоўвае ФК у Расію

Ад сакавіка 2022 года большая частка беларускага спорту знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі ці ўвогуле забаненая праз вайну, якую развязала Расія супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Шляхі выхаду з сітуацыі спрабуе шукаць увесь набліжаны да спорту апарат, у тым ліку і так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук. Канешне, ён не прапаноўвае спыніць вайну. Але ў чынушы хапае куды больш арыгінальных ідэй.

Шукаў альтэрнатыву ў Афрыцы і Расіі

У сакавіку 2022-га, калі сусветнае спартыўныя федэрацыі сталі адна за адной адхіляць беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў, Кавальчук прадказальна пачаў расказваць, што, маўляў, нічога страшнага не адбываецца, бо ёсць Расія. Аргументы прыводзіў розныя: напрыклад, «у Расіі ўсе віды спорту знаходзяцца на ўзроўні вышэй за сярэднесусветны» або «ў Еўропе 50 дзяржаў, але ў Расіі 86 рэгіёнаў». Плюсы Кавальчук цешыўся з памяншэння выдаткаў, маўляў, пасля бана адпала неабходнасць марнавацца на дарагія пералёты ў Еўропу, на пражыванне і харчаванне там.

Акрамя Расіі Кавальчук часам прапанаваў і зусім экзатычныя варыянты. З 30 студзеня па 1 лютага 2023 года ў Зімбабвэ гасцяваў Аляксандр Лукашэнка, які абмяркоўваў з кіраўніцтвам гэтай краіны магчымыя сферы супрацы. Кавальчук тады падтрымаў рыторыку свайго правадыра і заявіў, што «сябраваць трэба з тымі краінамі, якія гэтага жадаюць», а з Зімбабвэ можна развіваць адносіны не толькі ў эканоміцы, але і ў спорце.

Шукаў альтэрнатыву ў Афрыцы і Расіі

Казаў, што Алімпіяды сябе зжылі

Насуперак чаканням рэжымнага міністра, адхіленне белспорту не скончылася па-хуткаму. Тым часам набліжалася Алімпіяда ў Парыжы, куды МАК усё ж вырашыў пусціць беларусаў у нейтральным статусе, але толькі ў індывідуальных відах спорту і пры ўмове допуску міжнароднай федэрацыяй па канкрэтным відзе.

Кавальчуку Алімпійскія гульні былі ўжо не вельмі цікавыя. Ён казаў, што будучыня належыць лакальным спартакіядам, а Алімпіяды «сябе патрошку зжываюць». У якасці замены рэжымны міністр называў спаборніцтвы, якія ладзілі ў Расіі: Гульні будучыні і Гульні БРІКС. На апошніх Беларусь здолела стаць другой у медальным заліку. Праўда, прафесіяналізм і ўзровень некаторых каманд на гэтых турнірах пакідаў вялікія пытанні:

Кавальчук жа са свайго боку даў станоўчую адзнаку спаборніцтва, назваўшы і іх узровень, і іх арганізацыю «высокімі» (ну а ці можна было чакаць іншага?). А яшчэ рэжымны чынуша дадаў, што сусветных лідараў палохае ўзровень падрыхтоўкі беларускіх і расійскіх спартсменаў і менавіта таму іх не дапускаюць да міжнародных спаборніцтваў.

Казаў, што Алімпіяды сябе зжылі

Пагражаў аб’явіць імпічмент кіраўніку міжнароднай федэрацыі

Нягледзячы на рэкамендацыі МАК дапусціць беларусаў да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе, не ўсе федэрацыі скарысталіся такой опцыяй. Адным з паслядоўных праціўнікаў допуску беларусаў аказалася World Athletics, якую ўзначальвае Себасцьян Коў, які вельмі жорстка адрэагаваў на вайну ва Украіне.

Рэжымны чынуша падчас выступу на расійскім форуме прапанаваў чальцам World Athletics абвясціць імпічмент свайму кіраўніку, маўляў, яго клапоціць толькі ўласная кар’ера, а ўсе дзеянні скіраваныя на развал алімпійскага руху. Праўда, такога паняцця як імпічмент у статуце World Athletics увогуле няма, а рашэнне па нядопуску беларусаў прымаў не асабіста Коў, а камісія, якая прагаласавала за адхіленне практычна аднагалосна.

Прасоўвае ідэю беларускага ФК у Расіі

Футбол стаў ледзь не адзіным камандным відам спорту, дзе беларускія прадстаўнікі адрабіліся лёгкім спалохам – УЕФА прадпісала праводзіць міжнародныя матчы без заўзятараў і толькі на нейтральнай тэрыторыі. Цікава, што ў сакавіку 2022-га, калі УЕФА яшчэ не прыняла рашэння, Кавальчук ужо рыхтаваўся да горшага і заяўляў, што нядрэнна было б распрацаваць супольныя з Расіяй лігі. Прычым, па словах чынушы, ад такой задумы выйгралі б заўзятары, таму што ў Мінск прыязджалі бы «Спартак», «Зеніт», ЦСКА.

Ва УЕФА ўсё ж вырашылі беларусаў не адхіляць, але Кавальчук ад ідэі інтэграцыі беларускага футбола з расійскім не адмовіўся і перыядычна выртае яе ў паблік. Праўда, сёння размова ўжо вядзецца не пра сумесныя лігі, а пра беларускі клуб ў расійскім чэмпіянаце. Чынуша лічыць, што гэта можа быць любая каманда з вышэйшай лігі, якая яе выйграе. Цікава, што тэма белклуба ў расійскім чэмпіянаце перыядычна ўсплывае, але вось у футбольным кам’юніці да яе ставяцца хутчэй скептычна. Хоць тыя хто выказваецца за, таксама ёсць:

Паўплываў на допуск біятланістаў

Міжнародная федэрацыя біятлону – яшчэ адна арганізацыя, дзе ў дачыненні да беларусаў захоўваецца паслядоўная пазіцыя па нядопуску, што чапляе Кавальчука. Чынуша згадваў, як у 2020-м Беларусь арганізавала чэмпіянат Еўропы замест Эстоніі, якой не хапала снегу, а IBU «сказала дзякуй» і праз два гады адхіліла беларусаў ад міжнародных стартаў.

Сваё шчасце ў такіх умовах беларускія біятланісты адправіліся шукаць у Расію, дзе ім выступаць дазволілі, але на некаторых спаборніцтвах пакідалі без узнагарод, а да «II Усерасійскай Спартакіяды паміж суб’ектамі Расійскай Федэрацыі па зімовых відах спорту» ўвогуле дапускаць не хацелі. Але, паводле слоў віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі Павела Растоўцава, у справу ўмяшчаўся Кавальчук і пытанне ўдалося ўрэгуляваць.

Іншыя пасты карыстальніка

Што гатуюць ў белспорце: далёкая рыба Азаранка, «ювелiрная» яешня Протаса, цiкавы торт Герасiменi i не толькi
Учора, 12:30
Крынж дня – фанаты «Зеніта» вывесілі банер з выявай акупаваных тэрыторый Украіны
Учора, 12:25
Камерунец был любимчиком в Бресте и стал там чемпионом, но и уехав, продолжает собирать трофеи
7 снежня, 18:00
Ох, ну i шлем у беларуса ў НХЛ – сцяг, з якiм катуюць i кiдаюць за краты, ля сiмвала барацьбы за свабоду i супраць нявольнiцтва
7 снежня, 13:00
1
«Неман» лишился заграничного лидера – уходит не туда, куда мечтал, показал себя мастером дриблинга, сыграл на топ-турнире
6 снежня, 18:30
А вы ведалі, што ёсць такі спорт – кіданне нажоў? У Беларусі толькі што прайшоў ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ
5 снежня, 15:34
А вы ведалі, што абкрадзеная ў Расіі жонка першай ракеткі Беларусі сама гуляла ў тэніс? Вось толькі вынікі засмучалі
5 снежня, 06:42
«Можа, дэлегат не змог нi ### прачытаць?» У Польшчы ганьбуюць УЕФА за штраф па матчы з «Дынама» – чакаюць рэакцыi на iншы банер
4 снежня, 15:00
Каля ста чалавек загінула падчас бойкі на футбольным матчы ў Гвінеі – усё з-за спрэчнага рашэння арбітра
2 снежня, 16:28
Последний тур ЧБ: «Ислочь» обрадовала Брест, Скавыш едва не забил гол сезона, Савицкий снова запорол пенальти
1 снежня, 19:49
Вось чаму ў Ганчарэнкі падгарэла і ён пачаў пагражаць арбітру. Цяпер кажа, што няма падстаў для дыскваліфікацыі
1 снежня, 15:04
Жаночыя маршы пасля выбараў ладзіла гарачая заўзятарка «Арсенала». Яе любімы гулец забіў свой соты мяч у вароты БАТЭ
1 снежня, 12:30
Ведалi, што Коласаў – нiзкi кiпер для НХЛ? Ды i ўвогуле ў беларускiм хакеi высокiя брамнiкi – рэдкасць
30 лістапада, 06:00
Бацькі зорак белспорту пакутавалі на алкагалізм: выклікалі агіду, здавалі ў прытулак, іх нават не клікалі на вяселле
29 лістапада, 20:00
Сын беларуса, натварыўшы бруду ў ЗША, ад топа КХЛ дабраўся да апошняга месца – далёка на ўсходзе мае больш, чым любы ў Мінску
29 лістапада, 09:30
АБФФ ізноў робіць штосьці дзіўнае з пераходнымі матчамі – пусціла туды клуб, якому не могуць даць ліцэнзію на вышэйшую лігу. Навошта?!
28 лістапада, 19:30
1
У вярхах улады Грузii большае экс-аднаклубнiкаў беларусаў: да мэра Тбiлiсi – плюс прэзiдэнт, што не пусцiў Гурэнку да трафея
28 лістапада, 05:00
Карніленку ўбралі з «Крылаў Саветаў» пасля аўдыту, а цяпер кажуць, што клуб даваў сотні тысяч долараў на суддзяў
27 лістапада, 16:08
Хакеісты Металурга выканалі хіт пра «Баранавічы» ў гонар перамогі «Авіятара» – клуб перапыніў серыю з 25 паражэнняў
26 лістапада, 14:25
Ціманоўская прымяраецца да ЗША: дабіралася з прыгодамі, зняла вялізную кватэру з крутой зонай, купіла новы аўто
24 лістапада, 06:00
Усе пасты