Tribuna/Футбол/Блогі/Жонка Хаві засвяціла сына ў футболцы «МЮ», калі той запаўняў з бацькам калекцыю Panini

Жонка Хаві засвяціла сына ў футболцы «МЮ», калі той запаўняў з бацькам калекцыю Panini

Гэта намёк?

Аўтар — Dzmitry Antonau
Жонка Хаві засвяціла сына ў футболцы «МЮ», калі той запаўняў з бацькам калекцыю Panini

Нурыя Кунілера ў Instagram падзяліліся фота, як Хаві бавіць вольны час са сваім пяцігадовым сынам Дэнам. Хлопец разам з бацькам запаўнялі калекцыю налепак Panini. Цікава, што Дэн быў апрануты ў футболку «МЮ» старога ўзору.

Як тлумачыць Daily Mail, магчыма, сын Хаві знаходзіўся ў акадэміі «чырвоных д'яблаў», і таму ў яго засталася старая форма. У апошні час англійская прэса часта кажа, што Хаві можа змяніць Тэн Хага на пасадзе галоўнага трэнера манчэстарцаў.

Раней была інфармацыя, што ўласнік «МЮ» Джым Рэткліф разам з выканаўчым дырэктарам клуба Амарам Берадай адправіліся ў Барселону, каб асабіста сустрэцца з іспанскім настаўнікам.

Але пасля аказалася, што на самой справе яны знаходзіліся ў сталіцы Каталоніі праз спаборніцтвы па ветразевым спорце. Рэткліф і Берада падтрымлівалі каманду Ineos Britannia, якая ў выніку прайграла Новай Зеландыі.

Раней Хаві выразна заявіў пра сваё жаданне працаваць у АПЛ: «Я быў бы рады працаваць там», – сказаў ён неяк The Times.

«Усе кажуць мне, што Прэм'ер-ліга – выдатная ліга для працы. Перш за ўсё, праз тое, як там жывуць гульнёй. Як там адносяцца і паважаюць вас, якая там атмасфера і стадыёны.

Дык чаму б і не? Я магу трэнаваць у Англіі, безумоўна, гэта адна з рэчаў, якую я хацеў бы адчуць у сваёй кар'еры», – падсумаваў іспанец.

Магчыма, жонка Хаві нечакана раскрыла сакрэт ці такім чынам намякнула на тое, што хутка яе муж стане кіраваць клубам з «Олд Трафард»?

Крыніца: Daily Mail

Іншыя пасты карыстальніка

У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі
1 траўня, 09:27
3
Дрэды Кундэ дапамаглі «Барселоне» пачаць разгром «Барусіі» – няўдала сфаліў яшчэ адзін валасацік
10 красавіка, 01:37
2
У каго самы дарагі склад і самыя вялікія заробкі ў топ-лігах: у дадатках «Трыбуны» крутое абнаўленне
4 красавіка, 20:43
Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Чаму «Барса» і часовая рэгістрацыя Ольма могуць знішчыць фінансавы кантроль Ла Лігі
10 студзеня, 02:59
1
Усе пасты