Скрыпчанка сказаў, што Паўлаў у яго штабе – гэта толькі чуткі. Але мінула пара дзён – і што ж здарылася?
А вось як рэагуюць заўзятары.
Аляксандр Паўлаў усё ж стаў асістэнтам Вадзіма Скрыпчанкі ў мінскім «Дынама». Хоць першы яшчэ не так даўно пераконваў сваё атачэнне, што не хоча працаваць там супраць волі дзейнага галоўнага трэнера, які, у сваю чаргу, публічна назваў інфармацыю пра верагодны прыход Паўлава ў «Дынама» «чуткамі».
«Гэта ўсё на ўзроўні чутак. Усё, што вы сказалі, я бачыў у прэсе – не больш за тое. Як можна чуткі каментаваць? Я як працаваў, так і працую. Інфармацыя са СМІ на гэта ніяк не ўплывае», – казаў Скрыпчанка перад матчам з ХІК у Лізе канферэнцый.
Нагадаем, на пачатку верасня Паўлаў пакінуў «Віцебск», які ў мінулым сезоне вывеў у эліту, а ў гэтым нядрэнна паказваў сябе ў вышэйшай лізе: пры ім каманда ішла шостай у ЧБ, а ў Кубку ў 1/8-й змагла прайсці «Гомель ». Аднак у справу ўмяшаўся настаўнік Паўлава Анатоль Юрэвіч, які, нягледзячы на пяцігадовы бан, працягвае ўплываць на працэсы ў белфутболе дзякуючы блізкім адносінам з рэжымным міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком. Юрэвіч захацеў увесці свайго выхаванца ў штаб Скрыпчанкі ў мінскім «Дынама» з перспектывай паставіць на галоўную пазіцыю. Скрыпчанка, зразумела, быў супраць такога раскладу, і таму працэс зацягнуўся.
Але праз пару дзён пасля таго, як дыманаўскі трэнер назваў мітусню з Паўлавым чуткамі, клубная прэс-служба афіцыйна аб'явіла пра новага памочніка. Адгадайце, хто ім стаў:
А як гэтую навіну сустрэлі заўзятары «Дынама»? Вось карыстач знерваваўся няшчырасцю Скрыпчанкі на прэс-канферэнцыі перад гульнёй з ХІК:
Нехта вырашыў пасмяяцца з беспрынцыповасці ў белфутболе:
Некаторыя ў магчымай змене галоўнага трэнера ў «Дынама» праблем не бачаць:
Але большасць лічыць верагоднае прызначэнне Паўлава галоўным у «Дынама» – памылкай:
А вось карыстальнік наогул выказаў здагадку, што Скрыпчанка і Паўлаў спрацуюцца:
Многія абураныя закуліснымі гульнямі:
Частка заўзятараў лічыць учынак Паўлава непрыгожым:
Ну а гэты карыстальнік спадзяецца на магчымую адстаўку рэжымнага міністра спорту: