Tribuna/Футбол/Блогі/Манолас, Гроскройц, Кальехон і яшчэ 6 вядомых гульцоў, якія цяпер гуляюць у нізах

Манолас, Гроскройц, Кальехон і яшчэ 6 вядомых гульцоў, якія цяпер гуляюць у нізах

Зорка знайшлася нават у Бутане!

1 лістапада 2024, 04:30
1
Манолас, Гроскройц, Кальехон і яшчэ 6 вядомых гульцоў, якія цяпер гуляюць у нізах

Нядаўна ў футбольныя стужкі навін вярнуўся Костас Манолас – аўтар аднаго з самых вядомых галоў «Ромы» ў ХХІ стагоддзі.

З'явіўся ён праз нечаканы кар'ерны рух – пакінуўшы «Салернітану», гулец перайшоў у аматарскі чэмпіянат Грэцыі.

А вось яшчэ гульцы (вы напэўна пра іх чулі), якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць – прычым у вельмі нечаканых месцах.

Костас Манолас («Панаксіякос», аматарскі чэмпіянат Грэцыі)

Уласна, Манолас абраў клуб не проста так – менавіта ў «Панаксіякосе» грэк пачынаў футбольную кар'еру, калі яму не было яшчэ і 16.

Па вяртанне гулец паспеў запаліць: у першым жа матчы выйшаў з капітанскай павязкай у старце і забіў пяць мячоў за 34 хвіліны, пакуль не быў заменены.

Кевін Гроскройц («Вакер Кастроп», Д8 Германіі)

Гроскройц злева пад 19-м нумарам

36-гадовы Гроскройц таксама яшчэ гуляе – у другім нямецкім аматарскім дывізіёне. Яшчэ ў 2021-м легенда «Дортмунда», які паспеў яшчэ пагуляць за «Галатасарай», «Штутгарт», «Дармштат» і «Эрдзінген», абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры.

Пасля гэтага да 2023 года гуляў за «Бевінгхаўзен», з тых часоў – Гроскройц і асістэнт галоўнага трэнера ў «Вакеры Кастроп» з Вэстфаленлігі 2.

Пакуль што ў 25 матчах за клуб у яго 3 галы.

Экс-гулец зборнай Англіі, «Ліверпуля», «Вэст Хэма» і «Ньюкасла» яшчэ мінулы сезон праводзіў у Лізе 2 Францыі з «Ам'енам».

Аднак гэтым летам нечакана пайшоў ратаваць «Бардо», які праз фінансавыя праблемы адправілі ажно ў чацвёрты дывізіён. Усё таму, што з таго ж «Ам'ена» жырандзінцаў пайшоў ратаваць і спартыўны дырэктар – ад яго англічанін і атрымаў запрашэнне.

Пакуль што ў 3 матчах Кэрал мае 5 галоў – не Манолас, але таксама нядрэнна для пачатку.

Экс-гулец «Мілана» і адна з зорак японскага футбола ўжо даўно падарожнічае па свеце – у 2021-м заязджаў нават у «Нефтчы» з Азербайджана і «Судуву» з Літвы.

А яшчэ ў 2018-2023 гадах працаваў трэнерам у сістэме зборных Камбоджы.

Аднак сёлета Хонда гуляе – за клуб «Пара» з чэмпіянату Бутану. Спачатку прыехаў на адзін матч у жніўні – каб паўдзельнічаць у першым раўндзе кваліфікацыі азіяцкай Чэлендж-лігі (супраць непальскага «Чэрч Бойз Юнайтэд»), які бутанцы выйгралі.

А потым – зусім нядаўна, 20 кастрычніка – на апошні матч чэмпіянату Бутану паміж «Пара» і «Тхімпху Сіці», у якім вырашаўся лёс чэмпіёнства. Там Хонда дублем вырваў нічыю, якая прынесла тытул яго клубу.

Марцін Шкртэл («Гайскала Разточна», Д7 Славакіі)

Шкртэл у першую чаргу асацыюецца з абаронай «Ліверпуля», хаця таксама меў больш за 100 гульняў за «Фенербахчэ».

39-гадовы абаронца ўжо мае сваю «трэнерскую» працу – у верасні 2024-га замяніў у «Дунайскай Стрэдзе» на пасадзе спартыўнага дырэктара Глеба Платава. Аднак і футбалістам таксама застаецца – гуляе ў падвалах Славакіі за «Гайскалу» з 2022 года.

Пазіцыя родная – цэнтр абароны, аднак і забівае, мяркуючы па інстаграме клуба (статыстыкі няма), даволі часта. Там жа гаворыцца, што трэнерам клуба з'яўляецца стрыечны брат зоркі Раман Шкртэл.

Кальехон правёў нядрэнную кар'еру – меў 77 матчаў за «Рэал», амаль 350 – за «Напалі», свяціўся ў «Эспаньёле», «Фіярэнціне» і «Гранадзе».

З апошняй у ліпені гэтага года 37-гадовы вінгер пайшоў на паніжэнне – у «Марбелью», якая гуляе ў трэцім дывізіёне. Пакуль – 9 матчаў і два галы, прычым першы – у дэбютным матчы супраць «Кастыльі», за якую калісьці гуляў.

Джордан Айб не запомніўся дарослай кар'ерай – хаця 119 матчаў у АПЛ за «Ліверпуль» і «Борнмут» усё ж адбегаў. Гэта адзін з талентаў, якія сябе не рэалізавалі.

З 2020-га кар'ера ўсяго толькі 28-гадовага вінгера імкліва коціцца ўніз: спачатку «Дэрбі», потым спроба выратавацца ў «Аданаспоры» (за які так і не згуляў), далей – нонлігавы «Ібсфліт» з Д5 і вось з пачатку сёлетняга кастрычніка «Хэйс энд Ідзінг».

За новы клуб Айб паспеў згуляць тройчы, але пакуль без галоў.

Эрнанес («Сале», Д7 Італіі)

Бразільскі паўабаронца ў 2010-2017 гадах пасля паспяховых выступаў за «Сан-Паўлу» затрымаўся ў Серыі А – выступаў за «Лацыа», «Інтэр» і «Юве». Пасля гэтага вяртаўся ў родны клуб і ездзіў на заробкі ў кітайскі «Хэбэй».

У 2023-м Эрнанес узнік у падвалах італьянскага футбола ў «Сале», дзе гуляе дагэтуль. Анансавалі перападпісанне такой эпічнай графікай на фоне стокавай фатаграфіі з вотэрмаркамі.

Педра Леон – пасярэдзіне

Педра Леон, здаецца, амаль усю кар'еру правёў у Ла Лізе – мае там 346 матчаў. Стартаваў увогуле ў звышзорным «Рэале» – нават забіваў за яго ў ЛЧ «Мілану» ў 2010-м, гуляючы побач з Раналду, Азілам, Дзі Марыяй, Хабі Алонса, Рамасам, Ігуаінам, Касільясам і іншымі і выйшаўшы на замену замест Пепе.

З 2022 года ён гуляе ў трэцім дывізіёне – за «Мурсію», дзе за два з лішнім сезоны аформіў 21 гол.

Фота: svwo2965_official, Loic Cousin/Icon Sport, fk_hajskala_raztocno, marbellafcoficial, «Хэйс энд Ідзінг», antequeracf, pannaxiakos_ao

Саўгас Гарадзец
всех в вышку! благо председатель безвиз ввел
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
Сёння, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
Сёння, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
25 сакавіка, 02:20
Сын Буфона гуляе за зборную Чэхіі. Так, вы ўсё правільна прачыталі
19 сакавіка, 12:50
Салах прайграў свой «Залаты мяч» у матчах з «ПСЖ». Тлумачым чаму
12 сакавіка, 13:30
Што там з 2,3 млрд фунтаў Абрамовіча, якія планавалі аддаць Украіне
11 сакавіка, 04:00
Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў
9 сакавіка, 14:35
Што вядома пра 9-месячную (!) дыскваліфікацыю Фансекі: не зможа заходзіць у распранальню, быў згодны на грамадскія працы
6 сакавіка, 09:40
Вінісіус – ужо ў ценю Мбапэ. Забіў адзін мяч у Ла Лізе з лістапада (!) і перастаў быць лідарам «Рэала»
4 сакавіка, 11:15
У «Кома» запальвае новы Тоні Кроас – «Рэал» ужо хоча вярнуць гульца
28 лютага, 02:50
Трэш у латвійскім біятлоне: Растаргуеўс кажа, што яго пабіў трэнер на ЧС і зламаў палец
25 лютага, 15:40
1
💫 Неймар жыве сваё найлепшае жыццё ў «Сантасе» – што ён ужо паспеў паказаць
25 лютага, 11:32
Усе пасты