Tribuna/Футбол/Блогі/У Іспаніі маштабная паводка – Ла Ліга пераносіць матчы, сярод ахвяр футбалісты

У Іспаніі маштабная паводка – Ла Ліга пераносіць матчы, сярод ахвяр футбалісты

Суботняя гульня «Рэала» супраць «Валенсіі» не адбудзецца.

Аўтар — Dzmitry Antonau
У Іспаніі маштабная паводка – Ла Ліга пераносіць матчы, сярод ахвяр футбалісты

2024 праходзіць у Еўропе пад акампанемент стыхійных бедстваў. У прыватнасці, паводак, якія за апошнія месяцы пракаціліся па кантыненце і цяпер дабраліся да Іспаніі.

Па пірэнейскай краіне на гэтым тыдні ўдарыў магутны шторм, які пацягнуў за сабой значнае павышэнне ўзроўню вады ў вадаёмах. Найбольш пацярпелі паўднёва-ўсходнія рэгіёны Іспаніі.

У правінцыях Валенсія і Кастылія-Ла-Манча рэкі выйшлі з берагоў, затапіўшы многія населеныя пункты і прычыніўшы масавыя разбурэнні.

Наступствы настолькі сур'ёзныя, што паўплывалі ў тым ліку на футбол.

⚠️ У чацвер, 31 кастрычніка, Ла Ліга паведаміла пра перанос найбліжэйшых матчаў, якія павінны былі прайсці ў гэты ўік-энд у найбольш пацярпелых рэгіёнах.

Гаворка пра дзве сустрэчы Ла Лігі: «Валенсія»«Рэал» і «Вільярэал»«Рая Вальекана».

Акрамя гэтага ліга перанесла матчы Сегунды «Кастэльён» – «Расінг Фероль», «Эльдэнсе» – «Уэска» і «Левантэ» – «Малага».

Новыя даты матчаў пакуль не названыя.

⚠️ Па стане на 31 кастрычніка афіцыйна зафіксаваная гібель 158 чалавек, якія сталі ахвярамі стыхіі. Пры гэтым лічбы не канчатковыя, бо выратавальныя працы працягваюцца.

Адной з ахвяр стаў гадаванец мясцовай «Валенсіі» Хасэ Кастыльеха. Пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміў яго былы клуб «Эльдэнсе».

Хасэ Кастыльеха

Футбалісту было 28. Пасля акадэміі «Валенсіі» Хасэ гуляў у ніжэйшых лігах Іспаніі. Акрамя «Эльдэнсе», ён выступаў таксама за «Алікантэ», «Патэрну», «Буньёль», «Рэкамб'ёс Калон», «Роду» і г.д.

⚠️ Іншы ўраджэнец рэгіёну, гулец «Барселоны» Феран Торэс стаў адным з тых, хто далучыўся да дапамогі пацярпелым ад паводкі.

Паводле інфармацыі Mundo Deportivo, Торэс, які нарадзіўся ў валенсійскім горадзе Фаёс і ў тым ліку ведаў Кастыльеха, вырашыў перадаць пэўную суму грошай, каб дапамагчы людзям, якія страцілі маёмасць, а таксама зоаабаронцам, якія цяпер працуюць у правінцыі, ратуючы жывёл.

⚠️ Мільён еўра на дапамогу пацярпелым ахвяраваў «Рэал», кія мусіў гуляць з «Валенсіяй» у гэты ўік-энд.

⚠️ Пры гэтым пагроза не мінула. Метэаролагі чакаюць новых паводак у некаторых рэгіёнах, а Нацыянальная метэаралагічная служба Іспаніі ўказала на самы высокі ўзровень небяспекі надвор'я.

Фота: Rober Solsona/Keystone Press Agency, Carme Ripollæs/Keystone Press Agency, Eldense

Іншыя пасты карыстальніка

🥶 Самая іканічная цытата ў гісторыі англійскага футбола? Пастэкоглу анансаваў трафей яшчэ ў верасні
22 траўня, 10:12
1
У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі
1 траўня, 09:27
3
Дрэды Кундэ дапамаглі «Барселоне» пачаць разгром «Барусіі» – няўдала сфаліў яшчэ адзін валасацік
10 красавіка, 01:37
2
У каго самы дарагі склад і самыя вялікія заробкі ў топ-лігах: у дадатках «Трыбуны» крутое абнаўленне
4 красавіка, 20:43
Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Усе пасты